• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
13.12.2012 | Літаратура

Тры загадкі Анкі Упалы

Кніга Анкі Упалы вось ужо некалькі месяцаў — і нават досыць шмат месяцаў, бо выйшла яна ледзь не ў пачатку гэтага года — не дае мне спакою. Гэты зусім тонкі дэбютны зборнік з дзіўнаватымі ілюстрацыямі Наталлі Зямчонак, які можна прачытаць за гадзіну, нібыта загадвае некалькі загадак, а я не магу нават адгадаць, якія яны: літаратурныя, літаратуразнаўчыя ці яшчэ якія. Гэтыя загадкі не патрабуюць ад чытача нейкіх спецыяльных ведаў ці дасціпнасці і хутчэй нагадваюць пазл, які трэба сабраць, не маючы пад рукой узору і нават не здагадваючыся, што ў выніку атрымаецца: “Чорны квадрат” Малевіча ці партрэт Мэрылін Манро Эндзі Уорхала. Так і даводзіцца яе чытаць — наўздагад. Здагадваючыся, што тут да чаго і як.

Першая і самая лёгкая загадка, якую кідае нам “Дрэва энталіпт”, датычыць кніг, што стаяць у Анкі Упалы на паліцы. Разгадванне гэтай загадкі — не больш як вясёлая гульня, у якой, як у ціры, вельмі проста спудлаваць, але і пацэліць нескладана. Ролю справядлівага суддзі, які падлічыць промахі і выставіць адзнаку за трапнасць, можа ўзяць на сябе наша аўтарка — то хай яна вядзе свой лік, а мы будзем весці свой. І тут жа, нядоўга думаючы, возьмем ружжо, прыцэлімся і першым жа стрэлам трапім у Данііла Хармса. Зрэшты, тут нашую кулю скіравала не столькі меткасць ці ўдача, колькі сама Анка Упала, якая дала ў тэксце некалькі падказак, адаслаўшы чытача да Хармса наўпрост у тэксце “Нічога сур’ёзнага”, скончыўшы за яго гісторыю пра курукіцу, якая завецца курыкраціца, і занатаваўшы ў дзённіку Ахілеса і Барбары 51 сакавіка (гэта нешта сярэдняе паміж “Нататкамі вар’ята” Мікалая Гогаля і “Інтэрнэт-дзённікам Барбары Радзівіл” Марыі Мартысевіч, калі яго прачытаць ззаду наперад і справа налева) прыгоды ці то энкапліта, ці то энтапілта, ці то энкапціла, які выпадкова пасяліўся ў Ахілеса. Калі я не памыляюся, гэта той самы Хармс, дух якога няўмольна лунае над кнігай Андрэя Пакроўскага “Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза”, і няўмольнасць гэтага лунання палягае ў тым, што яго ні спыніць, ні стрымаць, ні схаваць, а значыць, чытач на яго абавязкова азірнецца. Добра гэта ці кепска — залежыць ад таго, з якой пазіцыі на гэта паглядзець. Калі з пазіцыі стылістычнай другаснасці (гэта значыць калі бачна, адкуль растуць вушы) — не зусім і добра, калі з пазіцыі постмадэрнісцкага пераасэнсавання (калі вушы растуць не проста так) — не так ужо і кепска.

Але чарга паціху пачала лаяцца, таму мы зараджаем нашую стрэльбу другі раз і зноў палім у інтэртэкстуальную мішэнь. Вынік — Льюіс Кэрал. Той самы, якога Вера Бурлак на беларускую мову пераклала наступным чынам:

Брылела… Слюткія джгуркі
Лацверна свердзілі ў наллі,
Мурнелі ў мэмзе бабукі,
І снінкі-хатылі…

“Хап цыгляр чыпогі правытрыў”, “Алема №1” і “Сыарыза Тэліма-Вуля” — усе яны аднаго налля джгуркі. Гэтыя вушы таксама не зусім проста так, але тут пачынаецца ўжо наступная загадка, таму пакінем іх пакуль у спакоі.

Далей і цэліць не трэба, уся беларуская літаратура ляжыць як на далоні: Якуб Колас, Янка Купала, Уладзімір Караткевіч, Валянцін Акудовіч, Сяргей Балахонаў. Далонь гэтая, што праўда, трохі незвычайная: яна ці то распаўзаецца, як гадзіннік на карціне Сальвадора Далі, ці то ўдзельнічае ў добра вядомым будысцкім каане пра воплеск адной далонню, а таму разабрацца з перспектывай будзе цяжкавата. З класікамі, ці дакладней укласікамі (ці, можа, “у-у-у-у, класікамі”) усё зразумела: у парыве гарачай любові да літаратуры Анка Упала сцягвае іх з п’едэстала, зграбным рухам змахвае з іх пыл і паказвае нам у новым, такім родным і зусім зразумелым абліччы (а хіба вы самі не маглі здагадацца, што Уладзімір Сямёнавіч — хобіт?). А вось з сучаснікамі пачынаюцца праблемы. Ці лічыць усе супадзенні, хай сабе ўсяго толькі фанетычныя, з рэальнымі асобамі ў гісторыі пра Балахона Балахонавіча і Злую Вавёрыцу выпадковымі, ці гэта проста самы радыкальны варыянт “Найпраўдзівейшых гісторыях з жыцця белліту” Андрэя Пакроўскага, які, дарэчы, Сяргея Балахонава ўвагай таксама не абмінуў? Для мяне гэтае пытанне так пакуль без адказу і застаецца.

Другая загадка — трошкі складанейшая: як у мастацкім свеце аднаго асобна ўзятага пісьменніка могуць ужывацца ўкласікі і Ылк, апорыя Зянона пра Ахілеса, які спрабуе перагнаць чарапаху (дарэчы, ці стаіць на паліцы Анкі Упалы падручнік па гісторыі філасофіі?) і Балахон Балахонавіч. Досыць хаатычная структура зборніка (які аўтарка ў сваім блогу назвала вучнёўскім) можа тлумачыцца чым заўгодна — ад выкшталцонай канцэпцыі да жадання выдаць урэшце кнігу (нагадваю, Анка Упала засвяцілася на прэміі “Дэбют” яшчэ ў 2010 годзе, тым часам як яе першую кнігу мы маем магчымасць чытаць толькі цяпер). Скласці зборнік можна з усяго, але як вось усё гэта змяшчаецца ў адной галаве? Мне здаецца, што аб’яднаць Ылка, Ома і Куруціцу можна толькі паводле аднаго прынцыпу: усе гісторыі Анкі Упалы дэманструюць нелінейнасць нашага свету і немагчымасць звесці ўсе з’явы да аднаго-адзінага прачытання. Анка Упала як пісьменнік і перакладчык актыўна ўводзіць у літаратурны кантэкст трасянку, даказваючы яе выразнасць як мастацкага сродку, яна гуляецца са штампамі, ставячы знаёмыя нам моўныя адзінкі ў новы кантэкст і пераварочваючы іх з ног на галаву — і свет раптам страчвае цэльнасць, мы бачым яго разабраным на дробныя дэталькі, кожную з якіх з цяжкасцю пазнаем, і ў той жа час атрымліваем ад гэтага сузірання нечаканае эстэтычнае задавальненне. Хаатычныя карціны быцця, якія малююцца ў творах Анкі Упалы, паказваюць нам, што адзіны маналітны погляд на сусвет немагчымы, бо ўсе нашыя асацыяцыі, усе спалучэнні рэчаў (і нават літараў, як, напрыклад, у тэксце “Хап цыгляр чыпогі правытрыў”) збольшага выпадковыя, і нам застаецца толькі здзіўленымі вачыма глядзець навокал, падаючы, нібы Аліса, у трусіную нару.

Але нават калі мы прызнаем хаос і абсурд асноўнымі творчымі метадамі Анкі Упалы, перад намі ўсё адно застанецца яшчэ адна загадка: хто яна такая, гэтая таямнічая Анка Упала, чым яна адрозніваецца ад Алены Казловай і ці адрозніваецца ўвогуле? Ці яна расказвае ўсе гісторыі, запісаныя ў зборніку “Дрэва энталіпт” і як выглядалі б гісторыі, калі б іх расказвала Алена Казлова? Калі ўявіць Анку Упалу ў ролі апавядальніка, то яна можа быць падобная да каго заўгодна: да Ома, Барбары ці проста жэншчыны з вядром на галаве. Часам яна спрабуе пагуляцца з гендэрнымі стэрэатыпамі (“Інь-Ян”), але такой гульні веры надта не даеш, бо яна — нібыта гульня ў таўтаграму (а іх у зборніку дзве, і абедзве на літару “п”), толькі паводле іншых правілаў. У сваім блогу Анка Упала піша, што яе сённяшняму творчаму ўзроўню адпавядаюць толькі апавяданні “Падземнае царства і Царыца Вавёрыца” і “Пра таго, хто жыве са мной”. І апошняе з гэтых апавяданняў дае нам падказку — калі толькі Анка Упала зноў з намі не гуляецца, выдумляючы амаль паэтычную гісторыю, каб чарговы раз падмануць і схавацца яшчэ больш.

Ганна Янкута

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Міністэрства аховы здароўя апублікавала афіцыйную статыстыку па COVID-19 на 10 красавіка

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала свежую афіцыйную статыстыку па распаўсюджванні каронавіруса ў краіне. Па стане...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Міністр інфармацыі Пярцоў: Прыйшоў час абмежаванняў і забарон, а можа — і пакаранняў

Новы міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў у эфіры «Клуба рэдактараў» спачатку сказаў, што Мінінфарм не ператворыцца...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Размова з Надзеяй Кандрусевіч: новы выпуск праграмы «Кантэкст»

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ад красавіка на ўсіх станцыях Беларускай чыгункі абвесткі для пасажыраў мусяць рабіцца па-беларуску

Раней на станцыях, дзе абвесткі робяцца не аўтаматызаваным чынам, найчасцей яны гучалі па два разы толькі па-расійску. Тое,...

Апошнія навіны

    Каранавірус
    Міністэрства аховы здароўя апублікавала афіцыйную статыстыку па COVID-19 на 10 красавіка
    Грамадства
    Міністр інфармацыі Пярцоў: Прыйшоў час абмежаванняў і забарон, а можа — і пакаранняў
    Літаратура
    Размова з Надзеяй Кандрусевіч: новы выпуск праграмы «Кантэкст»
    Грамадства
    Ад красавіка на ўсіх станцыях Беларускай чыгункі абвесткі для пасажыраў мусяць рабіцца па-беларуску
    Музыка
    «Забаранілі піць, паліць і займацца музыкай. Ён спытаў, навошта тады жыць». Выйшла біяграфія культавага беларускага музыкі
    Грамадства
    Новы законапраект аб СМІ: абмяжоўваць доступ да рэсурсаў, пазбаўляць акрэдытацыі, прыцягваць да адказнасці
    Літаратура
    «Не тчэ, забыўшыся, рука». Выйшла з друку кніга Зьмітра Саўкі «Іншамоўныя найменні ў беларускім тэксце»
    Грамадства
    Ляўрэатамі прэміі «Гонар журналістыкі» сталі палітзьняволеныя Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова і Кацярына Барысевіч
    Грамадства
    «Усё цяжэй захоўваць веру». Запіскі Юліі Слуцкай з СІЗА
    Каранавірус
    Беларускі стартап распрацаваў сэрвіс па выяўленні бессімптомнай пнеўманіі
    Грамадства
    Суддзя вырашыў пачытаць кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя»
    Літаратура
    Алесь Аркуш пра пісьменьнікаў і літаратуру: «Легенда мацнейшая за талент»
    Тэатр
    «У Беларусі ідэалёгія замяніла культуру». Стваральнікі ўнікальнага гомельскага тэатру пасьля перасьледу зьехалі ў Варшаву
    Краіна
    Пяць касцёлаў Гродзенскай вобласці, куды абавязкова трэба трапіць
    Гісторыя
    Гісторык: Бел-чырвона-белы сцяг замацаваўся як нацыянальны ў Заходняй Беларусі

Афіша

  • 15.04

    Анлайн-канцэрт Піта Паўлава

  • 14.04 17:00Чаму «чырвоны чалавек» баіцца гісторыі? Інтэлектуальны анлайн-клуб Святланы Алексіевіч
  • 14.04 18:00Открытие выставки «Реальность»
  • 15.04 19:00Анлайн-канцэрт Піта Паўлава
  • 05.05 19:00Сплин сыграет самый тёплый концерт для минчан
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Калі ўсё забаронена
    • Віктар Марціновіч: Калі судзіць пачынае музыка
    • Няма ні на што сіл. 5 падказак, дзе іх знайсці
    • Неверагодныя 107 гадоў Барыса Кіта
    • «Трэба рэзаць, інакш праз дзве гадзіны вам канец». Альгерд Бахарэвіч пра аперацыю, пратэсты і жыццё ў Аўстрыі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM