• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
09.11.2018 | Замежжа Адукацыя

Што будуць ведаць школьнікі пра беларусаў замежжа?

ЗБС “Бацькаўшчына” атрымала з Нацыянальнага інстытута адукацыі адказ на просьбу ўнесці змены ў змест школьных падручнікаў.

adukacyja

У 2018 годзе на замову “Бацькаўшчыны” было праведзенае даследаванне наконт таго, як прадстаўлена дыяспара ў сучасным адукацыйным працэсе ў Беларусі на прыкладзе сярэдняй школы. Вынікі даследавання засмучаюць: культурны і гістарычны ўнёсак беларусаў замежжа ў школьных падручніках амаль што цалкам праігнараваны. Больш за тое, некаторыя падручнікі гуманітарнага і гісторыка-грамадазнаўчага цыклу фармуюць негатыўнае стаўленне да беларускай дыяспары.

Да прыкладу, падручнік па грамадазнаўстве для 10 класа сцвярджае, што “…беларуская нацыя – гэта беларускі народ, які аб’ядноўвае ўсіх грамадзян нашай краіны…”, гэтым самым выключаючы з нашага народу 3,5 млн чалавек, якія, жывучы за мяжой і маючы грамадзянства іншых краін, вызнаюць сябе беларусамі. Не адпавядае рэчаіснасці і сцвярджэнне з падручніка па грамадазнаўстве для 9 класа, быццам бы “ў шматнацыянальных калектывах беларусы, як правіла, нясхільныя ўтвараць зямляцкія і нацыянальныя мікрагрупы, таму што цэняць у чалавеку перш за ўсё яго асабістыя якасці, а фактар этнічнай прыналежнасці для іх невырашальны” І гэта на фоне таго, што ў дваццаці пяці краінах свету працуюць больш за сто арганізацый беларускай дыяспары. Негатыўная ацэнка міграцыі як з’явы – “…людзі, абыякавыя да лёсу Бацькаўшчыны, гатовыя ў любы момант змяніць яе на іншыя краі, ніяк не могуць лічыцца патрыётамі…” – не здольная патлумачыць, чаму беларусы замежжа пры гэтым працягваюць стваральную працу на карысць нашай краіны.

Такая сітуацыя ідзе ўразрэз не толькі з рэчаіснасцю, але і з Законам “Аб беларусах замежжа”, прынятым у 2014 годзе праз актыўнае спрыянне ЗБС “Бацькаўшчына” і беларускіх асяродкаў у свеце (артыкул 17 Закона прадпісвае дзяржаўную палітыку ў дачыненнях з беларусамі замежжа накіроўваць на ўмацаванне сувязяў і выкарыстанне іх патэнцыялу для развіцця беларускай дзяржавы).

Згуртаванне перадало ў Нацыянальны інстытут адукацыі не толькі заўвагі, але і выкладзеныя экспертами прапановы. Днямі прыйшоў адказ: “Пры карэкціроўцы вучэбных праграм па вучэбных прадметах ”Гісторыя Беларусі“, ”Грамадазнаўства“ і ”Беларуская літаратура“ рабочым групам будзе прапанавана разгледзець пытанне аб магчымасці ўключэння інфармацыі пра дзейнасць прадстаўнікоў беларускай дыяспары, ролю і месца беларускай дыяспары ў развіцці грамадства, эканомікіі культуры”. Таксама ў лісце паведамляецца, што аўтарскім калектывам, якія рыхтавацьмуць новыя падручнікі па згаданых прадметах, будуць перададзеныя заўвагі наконт асвятлення пытання пра месца і ролю беларускай дыяспары.

Будзем спадзявацца, што вышэйзгаданыя рабочыя групы знойдуць магчымасць пазбавіць школьныя падручнікі прыкрасцяў і недарэчнасцяў, звязаных з тэмамі “эміграцыі” і “беларускага замежжа”. І беларусы з дзяцнства будуць мець магчымасць карыстацца культурнай спадчынай беларускага замежжа, ганарыцца асобамі, якія ўзбагачалі сваім талентам беларускую і замежную культуру, навуку, былі заўважнымі грамадскімі і палітычнымі дзеячамі іншых краін і стваралі пазітыўны імідж Беларусі. Адпаведныя лісты з просьбай спрыяння ў карэкціроўцы навучальнай праграмы паводле вынікаў згаданага даследавання Згуртаванне “Бацькаўшчына” накіравала таксама ў Міністэрства адукацыі, Палату Прадстаўнікоў і Адміністрацыю Прэзідэнта.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката

Адвакат Сяргей Зікрацкі ў сваім фэйсбуку піша пра тое, як паводзіць сябе, калі вы апынуліся на допыце.  Ілюстрацыя 34mag.net Если вы думали, что вас это не касается, можете быть уверенным,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу

Чыноўнікі маюць намер на заканадаўчым узроўні замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу. Для гэтага хочуць унесці змены ў заканадаўства аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах — паведамляе TUT.by. Змены маюць...

valiancina_shauchenka
Музыка

Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры

Гурт «Nizkiz» напісаў ці не галоўную песню пратэстаў у Беларусі — «Правілы». Праект «Жыццё-маліна» адправіўся ў родны для гурта Магілёў, дзе сустрэўся з музыкантамі, піша Наша Ніва. ...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы” для...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM