Абвешчаныя прапановы па найменні станцый чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна. Пра гэта паведамляе «Мінск-Навіны».
Станцыі, размешчанай на скрыжаванні вул. Сурганава з вул. Якуба Коласа, прапануецца прысвоіць назва на беларускай мове «Палітэхнічная», на рускай мове – «Политехническая».
Станцыі ў раёне скрыжавання вул. Арлоўскай з вул. Гая – «Кіеўскі сквер» («Киевский сквер»).
На скрыжаванні вул. Альшэўскага з пр. Пушкіна прапануецца прысвоіць найменне «Альшэўская» («Ольшевская»).
Станцыі на вул. Прытыцкага з пр. Пушкіна «Цівалі» («Тивали»).
Станцыі на скрыжаванні вул. Харкаўскай – вул. Панамарэнкі з пр. Пушкіна – пр. Жукава, прапануецца прысвоіць назву «Тучынка» («Тучинка»).
На скрыжаванні вул. Уманскай з пр. Дзяржынскага – «Берасцейская» («Берестейская»).
Станцыі ў раёне чыгуначнай станцыі «Сталічная» прапануецца найменне «Лакаматыўная» («Локомотивная»).
На скрыжаванні вул. Праектаванай № 3 з працягам вул. Жукоўскага прапануецца назва «Мінск-Мір» («Минск-Мир»).
На вул. Вялікаморскай ў раёне станцыі «Мінск-Паўднёвы» – «Козырава» («Козырево»).
Гараджане могуць выказаць сваё меркаванне па прапанаваных варыянтах па адрасе 220 030, Мінск, праспект Незалежнасці, 6 (з пазнакай – для УП «Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна») ці на факс 8 (017) 200-97-81. Прапановы прымаюць на працягу 2 тыдняў з даты апублікавання.