• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
24.05.2018 | Беларуская мова

Цягнікі — гэта не паязды! Чыгуначныя словы па-беларуску

Чыгуначныя касы. Менск

На чыгунцы беларуская мова жыве, але яна можа быць больш беларуская. Чым замяніць „пуць“ і „электрычку“? І ня трэба сьцерагчыся „цягніка“ – піша Вінцук Вячорка на сайце Радыё Свабода.

Пагатоў чыгунка застаецца адной зь нешматлікіх галінаў, дзе рэальна функцыянуе беларуская мова: у вусных і пісьмовых абвестках, а нават на сайце Беларускай чыгункі.(Праўда, купіць у касе квіток па-беларуску бывае цяжка, бо касірка ня ведае месяцаў. А ў сеціве дык і немагчыма, калі ў імёнах-прозьвішчах ёсьць літары І, Ў. Я падмануў русыфікатарскую сыстэму, набраўшы І лацінкай).

Між іншага, менскія чыгуначнікі ў 1918 годзе выступілі на баку новатворанай Беларускай Народнай Рэспублікі, спынілі вываз у Расею грошай дзяржаўнай скарбніцы і перадалі іх Радзе БНР. Дасьледнік Архіваў БНР Сяргей Шупа піша пра час пасьля разгону Ўсебеларускага Зьезду:

Рэшткі абранай Усебеларускім Зьездам Рады сышлі ў глыбокае падпольле. Прытулак ім далі найбольш адданыя беларускай справе рэвалюцыянэры — чыгуначнікі. Першае пасьля разгону паседжаньне Рады адбылося ўжо наступнай раніцай у чыгуначным дэпо Лібава-Роменскай чыгункі.

Мо і дасюль нашыя чыгуначнікі недзе ў дэпо перахоўваюць самыя арыгінальныя арыгіналы Ўстаўных Граматаў.

Трэцяя Ўстаўная Грамата Рады БНР. Рэпрынт. Выдавецтва „Тэхналёгія“
Трэцяя Ўстаўная Грамата Рады БНР. Рэпрынт. Выдавецтва „Тэхналёгія“

​Але да беларускай тэрміналёгіі на цяперашняй чыгунцы маю заўвагі. Аб’ява на менскім вакзале:​

„Пачынаецца пасадка на поезд міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа нумар 708 Мінск — Гомель. Састаў поезда знаходзіцца на трэцім пуці на другой платформе“.

Тут і „на пуці“, і „поезд“, і „састаў“. Разьбярэмся спачатку з „поездам“.

Пан як пан, ды паезду добрага ня мае

Народная беларуская мова ведала найперш слова паéзд (з варыянтам пая́зд). У Івана Насовіча яно запісана менавіта з такім націскам і зь ясным значэньнем:

1) Асобы, якія суправаджаюць нявесту да шлюбу. Вясельны паезд.
2) Таварыства тых, хто кіруецца некуды з аднолькавым, супольным намерам. Што вас прыгнала сюды цэлым паездам? 
3) Экіпаж, выправа. Пан як пан, ды паезду добрага ня мае.

Але асноўнае значэньне — ‘вясельны картэж’. Беларуская фальклярыстка XIX ст. Марыя Косіч запісала ў Чарнегаўшчыне вядомы звычай:

…Кажны, хто стрэнецца зь вясельным паездам, мае права вымагаць „падарожнай“, зн. па чарцы гарэлкі.

У паезьдзе едуць паяжджане. Гэта вясельныя госьці, якія рушаць з жаніхом да нявесты, а потым на вянчаньне.

Часам слова паяжджане разумеюць няправільна, як сынонім нейкіх „понаехавшіх“, або спрошчана, як падарожных. Але гэта ня так. Купала ў канцы 1918 году напісаў вобразны і вусьцішны верш „Паяжджане“. Удзельнікі вясельнага паезду ня могуць уратаваць ад варожай завірухі Маладую. Маладую Беларусь.

Прытуліліся, як дзеці,
Як галубкі на расьсьвеце,
Як нішто ні знаць, ні ведаць,
І ўсё едуць, едуць, едуць.

А над імі зьбеядуха,
Папаўзуха-завіруха,
Сьнежнай хустаючы вехай,
Захліпаецца ад сьмеху.

Ёсьць (быў) яшчэ прыметнік паязды́, напрыклад, паязды́ конь — для ўрачыстых выездаў. У старой Беларусі паезьнікам называлі зьбральніка падаткаў, а паездам — службовы выезд, „камандзіроўку“ па-цяперашняму афіцыйнаму. Паезьніцтва —​ грошы, якія давалі такому ВКЛаўскаму камандзіровачнаму.

То бо паезд і шматлікія вытворныя ад яго — самакаштоўныя беларускія словы, далёкія ад чыгуначных значэньняў.

Паезд вакол А. Лукашэнкі. 6 лістапада 2015 году
Паезд вакол А. Лукашэнкі. 6 лістапада 2015 году

У сучаснай мове слова паезд лягічна было б ужываць як сынонім картэжу: скажам, паезд матацыклістаў вакол аўтамабіля важнага (у нас гэта значыць багатага на нафтадынары) госьця дзяржавы.

Як Крапіву сьцягвалі з поезда

Калі зьявілася чыгунка, Беларусь была пад акупацыяй Расейскай імпэрыі. Адпаведна і тэрміны спачатку прыйшлі з расейскай мовы.

Ахоўнік афіцыйнай мовазнаўчай палітыкі Кандрат Атраховіч (Крапіва) у 1972 годзе разразіўся артыкулам пад пагрозьлівай назвай „Ці будзем мы езьдзіць па левым баку“ — не пра брытанскую завядзёнку дарожнага руху, а пра беларускія словы.

„Сам поезд зьявіўся значна раней, чым слова цягнік, якое пачалі ўжываць … недзе ў дваццатыя гады. Гэта — калька, утвораная па ўзору польскага поцёнг, чэскага влак, нямецкага цуг“.

Нешта надта шмат першаўзораў для калькаваньня. І тут Крапіва міжволі прызнаé, што поезд — русізм:

„Слова … зь іншым націскам (паязд) было ў народнай мове і да зьяўленьня чыгункі. Гэта слова … азначае прылады для язды — калёсы, сані. А яшчэ — вясельны картэж… Таму слова поезд лёгка ўвайшло ў літаратурую мову. Дык хто ж мае права, фігуральна кажучы, сьцягваць аўтара з поезда і садзіць на цягнік!“

Нацыятворчы заклік „Сьцеражыся цягніка!“

Колькі дзясяткаў гадоў таму дзе-нідзе можна было пабачыць старыя чыгуначныя таблічкі з гэтым папярэджаньнем. Потым яны зьніклі. Дысыдэнт Міхась Кукабака падчас прыезду ў Беларусь паміж зьняволеньнямі так быў уражаны заменай памятнага з маладосьці знаку на расейскамоўны, што напісаў эсэ „Скрадзеная бацькаўшчына“, хоць раней глыбока не задумваўся пра моўна-нацыянальныя праблемы.

А вось песьня трыццацігадовай даўніны. Рок-гурт “Мроя” — дыназаўры беларускага року, „Кастрычніцкі цягнік“.

Ляскае, грыміць цягнік іржавы,
Па цямрэчы восеньскай бяжыць.
Па гнілых паліцах скачуць жабы,
А па столі поўзаюць смаўжы.
Кастрычніцкі цягнік,
Цягні сябе, цягні,
Кастрычніцкі цягнік…

(Яшчэ савецкі час, мэтафара пра кастрычнік рэальна сьмелая — гэта ж намёк на праржавелую савецкую камуністычную сыстэму.) Наагул слова цягнік знакавае для беларускай літаратуры — ад Максіма Танка зь яго міжваенным „Павязьлі цягнікі“ да сучасных творцаў.

Падкасты Свабоды
Тэлеграм Свабоды
Інстаграм Свабоды

Многія мовы назвалі новую для ХІХ стагодзьдзя тэхніку коранем дзеяслова са значэньнем ‘цягнуць’. Напрыклад, нямецкі der Zug паходзіць ад ziehen. І іншыя зрабілі падобна: літоўцы — traukinys ад traukti, палякі — pociąg ад ciągnąć, чэхі, харваты, баўгары — vlak (па-нашаму было б волак, ад валачыць).

Беларускі цягнік утвораны аналягічна, мо і на нейчы ўзор, аднак гэта самабытнае слова, не супадае ні з чыім іншым. Спачатку абазначала паравоз, потым перайшло на ўвесь склад вагонаў. Дзеля справядлівасьці — Беларуская чыгунка не цураецца цягніка:

„Паважаныя пасажыры, наш цягнік прыбывае на канцавую станцыю Мінск-Пасажырскі“.

Гэта абвестка ў электравіку Маладэчна-Менск.

Ленін на браневіку, а хто на швайцарскім электравіку?

Так, электравік. Бо электрычны цягнік — мужчынскага роду, у выніку скароту ня можа атрымацца жаночы — „электрычка“.

Электравік. Ратамка
Электравік. Ратамка

У 1920-я гады ў беларускай мове ўжывалася слова паравік для абазначэньня і лякаматыва на паравой цязе, і цягніка, яно трапіла ў прозу клясыкаў:

Другі паравік пацягнуў назад ад фронту цэлы эшалён. К. Чорны

Слова кладзецца ў беларускую словаўтваральную мадэль:

ледавік, алавік, чашчавік, сакавік.

У тэхнічнай тэрміналёгіі транспарту — гэта рухавік, грузавік (лепш цяжкавік — аналягічна легкавіку). Таксама бранявік, аматары выступаць на якім ужо сто гадоў гавораць адно і тое. Зрэшты, па-беларуску лепш не браня, а панцыр, таму не бранявік, а панцырнік. Але гэта надта ж спэцыфічны транспарт.

Вось жа паводле аналёгіі з паравіком утвораны электравік, і ён ужо трывала бытуе ў беларускамоўных мэдыях, напрыклад, на Белсаце:

„На дліннам і скользкам пуці…“

Удалай я лічу замену недарэчнага вакзальнага „пуці“ („пуця“? гэты тэрміналягічны русізм і скланяцца нармальна ня можа) на каляіну. Уявім абвестку:

Цягнік Вільня — Менск прыбудзе на 23-ю каляіну.

Афіцыйны слоўнік прызнаé каляіну ў чыгуначным значэньні, але залічвае ў размоўныя, хоць слова так ужываў той самы Кузьма Чорны. Слова каляіна спрадвечна і характэрна беларускае, азначае накатаны сьлед, зь якога так проста ня зьедзеш (усе памятаюць байку таго самага Крапівы пра жабу ў каляіне). Падобна пашырылася сэмантыка ва ўкраінскай — усе чулі слова колія на кіеўскім або львоўскім вакзале:

„…На другій колії“.

Ну а з „саставам“ проста. Склад цягніка, бо ён складаецца з вагонаў.

Такім чынам: на шашы цяжкавік, а на чыгуначных каляінах — хуткі цягнік і электравік.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM