• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
22.03.2017 | Літаратура

«Цяпер можна проста пісаць», — Андрусь Горват пра сваю прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Узнагароды ляўрэатам прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

У менскай прасторы «ЦЭХ» узнагародзілі ляўрэатаў сёмай літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Пераможцы атрымалі дыплёмы і грашовую ўзнагароду памерам 3900 беларускіх рублёў.

Найлепшай кнігай прозы прызналі «Радзіва „Прудок“. Дзёньнік» Андруся Горвата. У намінацыі «Паэзія» перамог Міхал Бараноўскі з кнігай вершаў «Volumen 1». Ляўрэатам намінацыі «Пераклад» стала Адэля Дубавец за пераклад з польскай мовы «Танец мядзьведзяў» Вітальда Шаблоўскага.

З ляўрэатаў на ўзнагароджаньне прыйшоў толькі Міхал Бараноўскі. Ад Адэлі Дубавец публіцы паказалі відэапрывітаньне, запісанае загадзя, яшчэ да абвяшчэньня пераможцаў. Па ўзнагароду Андруся Горвата прыйшоў выдавец Іван Кобзік. Ён прачытаў прысутным паведамленьне ад Горвата, дасланае яму ў «Фэйсбук».

«Мая галоўная прэмія — гэта мае чытачы, якіх я вельмі люблю, якім дзякую за давер нізкім паклонам да зямлі», — прызнаўся Горват.

Выдавец Іван Кобзік трымае ў руках узнагароду Андруся Горвата

Выдавец Іван Кобзік трымае ў руках узнагароду Андруся Горвата

Пасьля ўзнагароды на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Андрусь Горват напісаў эмацыйны пост:

«Мой дарагі і любімы выдавец Іван Кобзік піша мне, што «Дэбют» наш. Я папрасіў яго схадзіць і паглядзець, што там даюць, ён прыйшоў, паглядзеў — і вярнуўся зь перамогай. Карацей, цяпер вы ведаеце, што выдавецтва “Мэдысонт” — гэта П, перамога. Дзякуй, што ўшанавалі і дыплямавалі!

Я, калі шчыра, ня вельмі разьлічваў. Але прэмія Адама Глобуса — усё адно мая першая і любімая літаратурная прэмія ). Трах-цібідох — усё, прэміі скончыліся. Цяпер можна проста пісаць».

«Калі б не сябры, кніга наўрад ці была б завершаная»

Паэт Міхал Бараноўскі вельмі сьціпла адгукаецца пра сваю перамогу. У яго ўжо ёсьць новыя творчыя задумы, але пакуль не выдае іх.

«Кніга адабрала даволі шмат сілы і часу. Каб не сябры, то наўрад ці справа была б завершаная, таму дзякую яшчэ раз тым, хто прычыніўся да кнігі. Прыемна перамагаць, чаго казаць… Але ёсць і пэўнае адчуваньне спустошанасьці. Спадзяюся, кніга атрымае розгалас дзякуючы прэміі, і новыя людзі патрымаюць яе ў руках. Можа, нават пачытаюць вершы», — сказаў Міхал Бараноўскі.

Міхал Бараноўскі замест прамовы прачытаў свае вершы з кнігі «Volumen 1»

Міхал Бараноўскі замест прамовы прачытаў свае вершы з кнігі «Volumen 1»

На Міхала Бараноўскага паўплываў філёзаф Валянцін Акудовіч, да якога Міхал хадзіў на заняткі ў «Беларускі калегіюм» і цягам сямі гадоў насіў свае вершы на праўку. Нядзіўна, што ў тоненькі зборнічак увайшлі толькі найлепшыя творы, напісаныя за апошняе дзесяцігодзьдзе, бо паэт крытычна ставіцца да сваёй творчасьці.

«Зборнік можна лічыць межавым слупам. У ім колькасьць вершаў супадае з колькасьцю маіх гадоў на год прэзэнтацыі. Кніга атрымалася вельмі графічнай дзякуючы мастачцы Ксеніі Шталянковай. Паэзія ёсьць памежная зьява. Ты ідзеш асьцярожненька, ступаючы то на адзін бок, то на другі, заглядваючы на цёмны бок самога сябе. Але ў той ж час спрабуеш не забыцца на свае сьветлыя бакі. Таму, я думаю, афармленьне зборніка чорным і белым колерамі цалкам адпавядае сутнасьці аўтара. Да таго ж у кнізе зьмешчаныя мае малюнкі», — распавёў Міхал Бараноўскі.

Паводле самого паэта, чытач ня знойдзе ў кнізе адказаў на пытаньні. Нават сэнс назвы паэтычнага зборніка «VOLUMEN.1» можна прачытваць па-рознаму. Напрыклад, тут бачацца словы «гук», «сьвятло», «рукапіс».

Кніга Міхала Бараноўскага, дзякуючы якой аўтар стаў ляўрэатам прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Кніга Міхала Бараноўскага, дзякуючы якой аўтар стаў ляўрэатам прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Кніга «Volumen 1» складаецца з трох частак: «Месца моцы», «Краг-крых» і «З.З.Ы.» У іх Міхал Бараноўскі спрабуе разабрацца з пытаньнем Радзімы і філязофскім пытаньнем я-«я», разважае над невытлумачальнай і невымоўнай сілай, якая завецца Бог.

Кнігу вершаў аўтар прысьвяціў бацькам. Паводле Міхала, ён вельмі ўдзячны ім за падтрымку, хоць яны і далёкія ад літаратуры людзі, усё жыцьцё прапрацавалі на менскім заводзе лядоўняў.

Міхал Бараноўскі ня толькі паэт, але і адданы прыхільнік творчасьці Максіма Багдановіча, працуе ў музэі клясыка. З гуртом «Нельга забыць» сьпяваў песьні на словы Багдановіча.

Юлія Мацук, дарадца і карэктар кнігі «Volumen 1», Ксенія Шталянкова, якая рабіла макет і вёрстку кнігі, а таксама паэт Міхал Бараноўскі

Юлія Мацук, дарадца і карэктар кнігі «Volumen 1», Ксенія Шталянкова, якая рабіла макет і вёрстку кнігі, а таксама паэт Міхал Бараноўскі

Міхал расказаў, што ня ўсе вершы пішуцца ў сьвядомым стане. Аднойчы паэт прысьніў сон, у якім незнаёмы стары напяваў словы. Калі хлопец прачнуўся, то ўзнавіў іх у памяці і запісаў. Гэтак стварыўся верш «Чаромха», які сьпяе Бараноўскі. Паслухаць гэты ды іншыя вершы паэта можна ў суполцы ў «УКантакце».

Прэмія з характарам

Паводле заснавальніка дабрачыннага фонду «Вяртаньне» Паўла Бераговіча, «Прэмія не старэе, а засвойвае новыя літаратурныя жанры, такія як фэйсбук-дзёньнік ды зомбі-хорар».

Пісьменьнік Уладзімер Арлоў, заснавальнік фонду «Вяртаньне» Павел Бераговіч і выдавец Іван Кобзік

Пісьменьнік Уладзімер Арлоў, заснавальнік фонду «Вяртаньне» Павел Бераговіч і выдавец Іван Кобзік

Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча існуе сем гадоў, і літаратурнае жыцьцё ўжо немагчыма ўявіць безь яе. Была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам «Вяртаньне» і Саюзам беларускіх пісьменьнікаў.

Ганна Янкута, намесьніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру, заўважыла, што ў прэміі ёсьць свой характар, які штогод набывае новыя рысы.

«Многія кнігі з шорт-лісту ўжо сталі падзеяй, бо маюць сваю гісторыю. З кожным годам дэбютанты становяцца ўсё больш моцнымі», — падзялілася Ганна Янкута.

Самай складанай намінацыяй для сяброў журы была «Паэзія». Сёлета ўсе тры паэты трапіліся вельмі моцныя.

«Вельмі прыемна, што ёсьць з каго выбіраць пераможцаў і з кожным годам дадаецца ўсё больш годных кніг. Цешыць і тое, што не бракуе журы. У Беларусі зьяўляецца ўсё больш і больш ня толькі гледачоў у залі прэміі „Дэбют“, але і чытачоў кніг. Гэта факт. І гэта, відаць, самая галоўная перамога, бо кнігі чытаюць. Цудоўна, што расьце рэальная зьмена пісьменьнікаў, якія прабіваюць сьцяну рускамоўнага адукацыйнага балота, маюць ахвоту пісаць па-беларуску. І маюць дастаткова сур’ёзны ўзровень, каб трапляць у шорт-лісты прэміяў. Падтрымка маладых пісьменьнікаў — гэта тое сымпатычнае, што мае аб’ектыўную каштоўнасьць», — сказаў Усевалад Сьцебурака.

Падчас уручэньня прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў залі прасторы «ЦЭХ» было шматлюдна

Падчас уручэньня прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў залі прасторы «ЦЭХ» было шматлюдна

Па заканчэньні цырымоніі ўзнагароджаньня ляўрэатаў літаратурнай прэміі «Дэбют» на вуліцы Кастрычніцкай, каля сядзібы творчай прасторы «ЦЭХ», людзьмі ў цывільным быў затрыманы кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха. Сьведкам стаў намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і вядоўца імпрэзы «Дэбют» Усевалад Сьцебурака:

«Нас, арганізатараў, заставалася зусім мала, мы выносілі гукаўзмацняльную апаратуру. І тут на нашых вачох некалькі мужчынаў накінуліся на Алеся і запхнулі яго ў машыну».

Неўзабаве пасьля здарэньня ў Ленінскі РАУС прыбылі бацька і сябры Яўдахі.

Свабода сочыць за лёсам затрыманага.

Бацька Алеся Анатоль Яўдаха напісаў заяву пра выкраданьне сына ў Ленінскі РУУС, бо захоп адбыўся на тэрыторыі Ленінскага раёну Менску.

Марына Яўсейчык для Радыё Свабода.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры

Гурт «Nizkiz» напісаў ці не галоўную песню пратэстаў у Беларусі — «Правілы». Праект «Жыццё-маліна» адправіўся ў родны для гурта Магілёў, дзе сустрэўся з музыкантамі, піша Наша Ніва. ...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы” для...

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

Апошнія навіны

    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM