• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
09.11.2018 | Навіны "Будзьма!"

Цёплыя сустрэчы ў халодны лістапад

Нават халоднымі і шэрымі лістападаўскімі днямі грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і грамадскае аб’яднанне “Саюз беларускіх пісьменнікаў” дораць сваім сябрам цёплыя і яркія сустрэчы.

Так, 1 лістапада ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце адбылася літаратурна-музычная сустрэча з пісьменнікам, перакладчыкам і бардам Алесем Камоцкім. Як зазначыў сам выступоўца, сустрэча была цёплай і нязмушанай. Гледачамі былі удзельнікі народнага тэатра “Жывое слова”, які існуе пры універсітэце ўжо больш за 50 гадоў. Размаўлялі з тэатраламі пра рознае, у прыватнасьці пра ролю Саюза пісьменьнікаў у сучасным задэвайшаным грамадстве. Таксама паспявалі. Што тычыцца рэпертуару, то выконваліся самыя разнастайныя песні, як на замову, так і з ініцыятывы выканаўцы.

Гэтым жа днём у дзіцячай бібліятэцы № 10 г. Мінска адбылася сустрэча школьнікаў малодшых класаў з літаратуразнаўцам, пісьменнікам і бардам Сержам Мінскевічам, пад час якой паміж госцем і школьнікамі ўзнікла гутарка пра беларускі фальклор, выяўленчае мастацтва, кіна- і мультыплікацыйнае мастацтва, а таксама пра беларускую мову і літаратуру.

Школьнікі расказалі, якіх яны ведаюць беларускіх пісьменнікаў, што па-беларуску чыталі, якія ведаюць беларускія казкі, легенды. Нават апавялі свае легенды. А выступоўца прачытаў урыўкі са сваіх казак, праспяваў свае песні, шчыра адказаў на ўсе пытанні школьнікаў, настаўнікаў і бібліятэкараў. Сустрэча прайшла ў даверлівай і сяброўскай атмасферы.

 

 

 

 

Таксама 1 лістапада ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” адбылася этнакультурна-музычна-літаратурная сустрэча “Святыя Дзяды, прыходзьце сюды!..”. Навучэнцы будаўнічага ліцэя разам з вядомым этнографам Антанінай Хатэнка пад чароўныя гукі сакральных музычных інструментаў (музыка Кацярына Радзівілава) патрапілі ў незвычайнае падарожжа Памяці…
Вось што пра гэта апавядае спадарыня Антаніна:

“Штогоду на самай мяжы кастрычніка й лістапада з’яўляюцца, як духовыя стражы і ахоўнікі, нашы продкі. З’яўляюцца, каб агледзець свае нівы-палеткі і пераканацца, што Род іх жыве годна і пачэсна, шануючы і поўнячы новым зместам старыя звычаі.

Гэтак сталася й сёлета. Дзяды – усе нашы памерлыя – напэўна ж, пабліжэлі да роднай зямлі, унікліва слухаючы споведзь загасалых дуброў і ўдзячлівыя звароты наступнікаў. Дзяды не прамінулі тых сцежак, на якіх усё яшчэ цёпла-цёпла зберагаюцца іх сляды. Дзяды прыляцелі ў свае хаты і ціха пасядзелі на покуці, пакуль радзіна збіралася за памінальны стол ды цёпла прыгадвала ўсіх-усіх, хто быў некалі тут, на зямлі, – гаспадарыў, любіў, ствараў і марыў.

І на празрыстай кладачцы, злучванай мінуласьць і будучынь, прадонні і Вышы, слова і цішу, дзеелася таемная сустрэча часоў і пакаленняў.

А як жа іначай пачуць і пазнаць у гэтым дарэшты зматэрыялізаваным свеце водгулле Вечнасці, распрасцертай з глыбіняў у далечы, калі не ўслухацца ў жыццё, неадольна бруялае ў Дрэве Роду?

…Некуды ў невядомасць, скуль спяшаліся ў гнёзды мудрыя птахі-Дзяды, свяцілі трапяткія свечкі. Некуды ў прышласць, снаваную са збыласці, уздымаліся вершы, песні і спаміны сучаснікаў, што знайшлі-такі вядунскі ключ Сутнасці і адкрылі найпершы і наймагутны закон Быцця – закон паяднання. Паяднання ўсяго, што было, ёсць і будзе. Усяго, што надае сэнс жыць, паміраць і павяртацца.

З гэткіх вось відушчых адкрыццяў распачаўся лістапад у адной са сталічных бібліятэк, што сустрэла на сваім парозе Дзядоў, як рабілі ў нашым Краі спрадаўна, – у сяброўскім коле аднадумцаў, у стараладным спяванні-гранні, у шчырай размове пра крэўнасць, род і неўміручасць”.

 

2 лістапада ў бібліятэцы № 13 пасёлка Сосны ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” і пры падтрымцы “Саюза беларускіх пісьменнікаў” адбылася сустрэча з музыкай Ярашам Малішэўскім і пісьменніцай Аксанай Спрынчан. Паслухаць творчую сям’ю бібліятэка запрасіла дзяцей са школьнага лагера. Хто не любіць вакацыі! Аксана і Яраш і самі шчаслівыя, што іхная дачка не ходзіць цяпер у школу, а тут яшчэ і надарыўся цуд на Дзяды – здавался, што ўсе прысутныя не толькі што пазнаёміліся, а ведалі адно аднаго доўгія гады.

Чыталі вершы, адгадвалі загадкі, гулялі ў “Агародную хованку” са “Смачнай кнігі” Аксаны Спрынчан. Усе разам спявалі і ляталі, і нават танчылі пад сакральную беларускую дуду. Урэшце, бібліятэкары сказалі, што проста закахаліся ў Аксану і Яраша. І Аксана весела заўважыла: “Добра, што мы выступаем разам…”

 

 

 

А 3 лістапада вядомыя беларускаму чытачу Пэтсан і Фіндус наведалі Пружанах. Сябра кампаніі “Будзьма беларусамі!” і “Саюза беларускіх пісьменнікаў”, аўтар фэнтэзійнага раману “Сем камянёў”, Аляксей Шэйн прэзентаваў у Пружанскім Палацыку новыя пераклады расказаў Свэна Нурдквіста “Час пеўня” і “Мітусня ў агародзе”. Дзеці і іх бацькі змаглі ўпершыню пабачыць пераклады знакамітых кніг на беларускую мову. Кнігарняў, на вялікі жаль, у Пружанах няма, няма таксама беларускага Пэтсана і ў пружанскіх бібліятэках. І яркія, цікавыя аповеды пра дзядзьку Пэтсана і яго коціка Фіндуса захапілі як малечу, так і дарослых.

Малыя ўдзельнікі паслухалі ўрывак з адной з кніг пра няўрымслівага коціка, адказалі на пытанні ды атрымалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Гэта была першая сустрэча ў рамках праекта #Лёгкіячытанні, які запачаткавала пружанская актывістка і маці 14 дзяцей Вікторыя Анохава-Жураўлёва.

Месца для “Лёгкіх чытанняў” дала дырэкцыя музея-сядзібы “Пружанскі палацык”. Арганізатары маюць намер ладзіць падобныя чытанні для дзяцей два разы на месяц.

 

5 лістапада пісьменнік Сяргей Чыгрын і грамадскі актывіст, былы настаўнік, краязнавец Валерый Петрыкевіч сустрэліся з дзеткамі, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры “Баравічок”, а таксама прынялі ўдзел у юбілейнай вечарыне Вячаслава Адамчыка ў Круцілавіцкай сярэдняй школе.

У “Баравічку” госці распавядалі пра гісторыю беларускай кнігі, а Сяргей Чыгрын паказаў прысутным вялікую калекцыю з прыватнай бібліятэкі – ад кніг-мілютак да самых сучасных беларускіх кніг. У Круцілавіцкай сярэдняй школе Валерый Петрыкевіч і Сяргей Чыгрын выступілі перад удзельнікамі мерапрыемства, прысвечанага 85-годдзю пісьменніка Вячаслава Адамчыка. Спадар Валерый прыгадаў перапіску свайго бацькі, заснавальніка Дзятлаўскага музея, з Вячаславам Адамчыкам, пра яго лісты, якія захоўваюцца ў прыватным архіве, а таксама ў архіве музея. Спадар Сяргей распавёў пра сустрэчы з пісьменнікам у Менску.

 

 

 

6 лістапада ў мінскай бібліятэцы № 2 малодшым школьнікам прапанавалі адправіцца ў цікавае падарожжа ў краіну, дзе людзі расказваюць легенды, казкі, дзеляцца сваімі ведамі пра прыроду. А правадніком у гэтую краіну быў Серж Мінскевіч – паэт, перакладчык, даследчык літаратуры, бард і казачнік. Мерапрыемства адбылося ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” пры падтрымцы “Саюза беларускіх пісьменнікаў”. І не толькі выступоўца расказваў легенды, казкі і паданні, спяваў свае песні і чытаў вершы, але і вучні ўзгадалі сваіх бабуль і дзядуляў, і распавялі гісторыі, пачутыя некалі ад іх. А таксама патанчылі пад песню Сержа Мінскевіча, паадгадвалі яго загадкі, падарылі шмат шчырых усмешак адно адному ды госцю.

 

 

 

 

 

 

P.S. Калі Вы жадаеце зладзіць цікавую сустрэчу з ГКК “Будзьма беларусамі!” і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” у сваёй мясцовасці, пішыце на скрыню: stasyaky88@gmail.com – будзем рады новым сябрам!

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM