• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
04.01.2016 | Навіны "Будзьма!" У краіне

Тут душ сяброўскіх шчырае цяпло

20 снежня ў Белаазёрскай бібліятэцы імя Ніны Мацяш у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” прайшла творчая сустрэча члена Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянціны Восіпавай з прыхільнікамі паэзіі.

Галоўнай тэмай выступу была любоў да роднага краю, да роднага слова. На пачатку сустрэчы ўзгадалі пра ўнёсак у паэтычную скарбніцу Беларусі славутай зямлячкі белаазёрцаў Ніны Мацяш, імя якой носіць бібліятэка. Успаміналі яе пранікнёныя вершы.

  Не звыкла скардзіцца на лёс,

                   Хоць на шляху адны калючкі,

                   Хоць часам да крывавых слёз

                   Бывае крыўдна і балюча.

 

                   І ўсё-ткі, што ні новы дзень,

                   То сэрца поўнае гарэння!

                   Усё глыбей сярод людзей

                   Маё жывучае карэнне.

Валянціна Восіпава чытала свае вершы, у якіх закраналіся тэмы дзяцінства, любові да бацькоў, да роднай Бацькаўшчыны, а таксама  пазнаёміла слухачоў з новымі вершамі.

   Горка…    Так горка бачыць –

                      Збіліся з арыенціру!

                      Спраўляем нікчэмнасці трэбу.

                      Паэзія – НАПАМІН,

                      Што чалавек і гліна

                      І сын НЕБА!

На сустрэчы прысутнічалі каля 30 слухачоў, сярод якіх было шмат былых настаўнікаў, а таксама 3 супрацоўнікі бібліятэкі на чале з загадчыцай.  Было шмат пытанняў пра творчасць, пра тэматычную накіраванасць вершаў, пра адносіны да сучаснасці. Сярод слухачоў была праведзена віктарына на гістарычныя тэмы, на тэмы беларускай культуры. Пераможцам і актыўным удзельнікам ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” былі ўручаны на памяць прызы. Бібліятэка таксама атрымала ў падарунак кнігі і часопіс.

21 снежня ў школе №3 г. Белаазёрска і ў Белаазёрскай гімназіі перад школьнікамі прайшлі творчыя выступы Валянціны Восіпавай на тэму “Агонь уначы”.

У гімназіі на творчай сустрэчы было каля 50 школьнікаў і 3 настаўніцы.

Асноўнай тэмай выступаў былі  паэтычная творчасць і ўспаміны пра Ніну Мацяш, дзень  памяці якой якраз быў напярэдадні. На сустрэчы таксама прысутнічала бліжэйшая сяброўка Мацяш, загадчыца Цэнтру Уладзіміра Калесніка пры Брэсцкім дзяржаўным педагагічным універсітэце Святлана Варонік. Разам з Валянцінай Восіпавай яны дзяліліся ўспамінамі, чыталі вершы Ніны Мацяш.

У выкананні Святланы Варонік прагучалі песні на вершы беларускіх паэтак Ніны Мацяш і Яўгеніі Янішчыц.

Школьнікі з вялікім інтарэсам прынялі ўдзел у віктарыне, прысвечанай роднаму краю. Пераможцы і актыўныя ўдзельнікі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” атрымалі паштоўкі, торбачкі, кнігі і часопісы.

Tweet
Тэгі: Белаазёрск, Берасцейшчына

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

103 гады таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка

9 сакавіка 1918 года ў Менску была прынята Другая Устаўная грамата, што абвяшчала БНР. А праз два тыдні, 25 сакавіка,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў

У гэтым годзе 8 сакавіка свет у 110-ы раз адзначыць Міжнародны жаночы дзень. У нашай краіне гэта адно з самых любімых і масава...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы

Жонка сябры прэзідыума Каардынацыйнай Рады Максіма Знака, які амаль паўгода знаходзіцца пад вартай, распавяла «Белсату»...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    103 гады таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка
    Гісторыя
    Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў
    Каляндар
    Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура
    Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы
    Грамадства
    Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц
    Краіна
    Жанчыны эпохі БНР: выхад з гістарычнага ценю
    Літаратура
    «Закахацца можна ў мужчыну ў электрычцы. Народзіцца дзясятак вершаў, а ён не дазнаецца пра гэта». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай
    Музыка
    «Трудна сначала, прыятна патом». Гурт «РСП» расказаў пра сваю адседку і турэмны альбом
    Культура
    Уладзімір Цэслер прысвяціў новы твор беларускім жанчынам
    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM