• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
13.12.2013 | Музыка

“Тузін Гітоў” даў беларускай музыцы новых герояў

Выбар сёлетніх музычных фаварытаў, які зрабілі 12 “акадэмікаў” партала “Tuzin.fm”, спачатку здзіўляе: занадта розную музыку граюць пераможцы. “Дэбют года” атрымалі легкадумныя бадзёрыя хлопцы пад назвай Hurma, якія вядуць за сабой армію школьніц, а “Героямі года” сталіся сапраўдныя шаманы з фолк-рокавага Re1ikt, які прыкоўвае сваёй неверагоднай энергетыкай. Сваю музычную прэмію Tuzin.fm сёлета ўручыў ужо 11-ы раз у клубе “Юла”.

У дзвюх намінацыях на званне герояў прэтэндавалі па пяць выканаўцаў, якія маюць беларускія тэксты. “Цяжка ўявіць, каб у Англіі была прэмія англамоўнай музыкі, а ў Польшчы – польскамоўнай, – кажа вядоўца Алег Хаменка. – Але калі ў некаторых нацыянальных прэміях ёсць намінацыі “Лучшая песня на белорусском языке”, то робіцца зразумела, чаму мы гэта робім”.

Галоўнае дасягненне гэтай прэміі ды ўвогуле партала “Тузін Гітоў” можна адчуць з першымі ж урыўкамі песень намінантаў: яны даюць магчымасць пабачыць беларускую музыку ва ўсёй яе калейдаскапічнай стракатасці і ўпэўніцца, што па-беларуску існуе не толькі пратэстны рок, напоўнены пякучым болем пра страчаныя пакаленні, альбо разнастайныя варыяцыі фолк-калектываў, тут хапае ўвогуле чаго заўгодна. Па-беларуску спяваюць інтэлектуалы і панкі, меланхалічныя рэперы, салодкія папсовыя гурты, якіх, дарэчы, штогод робіцца больш, і яны сапраўды маюць папулярнасць сярод “укантактнай” моладзі. Таму музычныя журналісты на канцэрце не стамляюцца знаходзіць паралелі: вось беларускі Джым Морысан, а вось трошку пачварны беларускі Franz Ferdinand.

Усе “дэбютанты” вельмі розныя – напрыклад, прыгожая пара Navi з паветранымі рамантычнымі песнямі, пад якія хочацца бегчы па сонечнай паляне, узяўшыся за рукі, і фолк-эмбіентны праект Dzivia, які стварыў 18-гадовы хлопец з эльфійскай знешнасцю Артур Матвеенка. Ягоная музыка забірае нас у старадаўнія геройскія казачныя каралеўствы. Dzivia быў горача рэкамендаваны Алегам Хаменкам: “Гэта нацыянальна азначаная інструментальная музыка, якой у Беларусі не было шмат гадоў. Вось цяпер яна грала, і не ўсе зразумелі, што гэта не саўндтрэк, скрадзены з нейкага амерыканскага серыяла, а беларуская музыка” .

Гурт TonqiXod, які грае арт-рок, што нагадвае пра The Doors і Joy Division, з’явіўся на сцэне першым з “дэбютантаў”. Сёлета з гаражнага гурта, які ўтварыўся даволі даўно, яны выйшлі на клубныя пляцоўкі і паспелі сыграць на разагрэве ў леташніх герояў года – Akute. У кампазіцыях TonqiXod заўважаецца амаль тэатральная драматургія, з кульмінацыяй і развязкай,  яны спяваюць пра тое, што беларусам трэба неадкладна насыпаць горы і рок-н-рольна расказваюць, які неардынарны падарунак можна зрабіць маладажонам апроч канверта з грашыма. Песня “Вяселле”, дарэчы, нягледзячы на дэбют, ужо стала хітом, яе патрабавалі з залы прыхільнікі маладой каманды. Сакрэт, вядома, і ў тым, што саліст Уладзь Лянкевіч – паэт, ён сам піша вершы, якія, паводле ягонага прызнання, часам ператвараюцца ў песні, альбо наадварот – з песень вырастае паэзія.

SP Kava

Рэпер SP Kava, які звычайна чытае пад дуду Вячкі Красуліна з гурта “Кашлаты Вох”, гэтым разам выступаў пад дыджэйскі сэт і выглядаў на сцэне трохі самотна. Ён, відаць, адзіны з намінаваных на дэбют, хто паспеў нават выпусціць EP «Што табе сніцца», які Алег Хаменка вельмі раіў слухаць у машыне. Раней SP Kava разам з рэперам S’viedak былі гуртом PANaNieba, але нядаўна “разышліся на нявызначаны тэрмін”, каб рабіць свае праекты паасобку. “Тое, чым я займаюся цяпер, цалкам адрозніваецца ад PANaNieba, – кажа  SP Kava, – там быў жорсткі олдскульны рэп, а тут штосьці больш эксперыментальнае, размытае і павольнае”.

Гурт Hurma Алег Хаменка ўпарта называў “Шаўрма” і з задавальненнем жартаваў з іх юнай румянай публікі: “Гэта вы ўсе прыйшлі “хурму-шаўрму” есці? Альбо тут толькі дзяўчаты музыкаў? Калі дзяўчаты, то шмат, а калі гэта вашая аўдыторыя, то неяк замала”. Hurma трапляе ў кагорту падобных беларускіх поп-рокавых хлапечых калектываў, у якой ужо ёсць, напрыклад, гурт Martin S. Іх чамусьці называюць беларускімі “Зверями”, хаця не зусім ясна, чым яны падобныя, апроч, вядома, аўдыторыі. Але менавіта гэтаму бойз-бэнду з трохі даўкім, як у сапраўднай хурмы, вакалам журы прэміі аддало свае галасы.

Стваральнік “Tuzin.fm” Сяргей Будкін, які і сам галасаваў за іх, патлумачыў гэта тым, што журы зыходзіць не столькі з уласных густаў, а з рэальных вынікаў каманды, якія ацэньваюцца па дванаццаці крытэрах, куды ўключаныя падача сябе на сцэне, віртуальная прысутнасць, канцэртная і студыйная дзейнасць, відэа і г.д. “Я абсалютна ўпэўнены ў тым, што гэта дэбют года, – кажа Будкін. – Яны зрабілі фантастычную працу, нашая задача – заўважыць паспяховы праект на старце, і я ў іх не сумняюся. Калісьці сярод дэбютаў былі Akute альбо Re1ikt, і з нашым выбарам таксама не пагаджаліся”.

Пасля мітуслівай “Хурмы” акустычнае “Босае Сонца”, якое было сюрпрызам праграмы, з плаўнымі спевамі Алеся Ката-Зайцава і партыяй струнных здавалася цёплым бальзамам і ціхай светлай радасцю. Пад песню на словы Анатоля Сыса некаторыя ў зале пачалі пагойдвацца, узняўшы над галавой запальніцы. Акустычны альбом “Адпусці” сапраўды стаўся вельмі цэльнай, нечаканай і чароўнай працай калектыву, які раней губляўся ў бардаўскіх спевах. На пытанне, у чым быў сакрэт, Алесь Кот-Зайцаў сказаў карэспандэнту budzma, што гэта атрымалася натуральна і проста: “Папярэдні альбом мы рабілі, намагаючыся выкруціць з сябе нейкія фішкі, нейкую моднасць, чымсьці зачапіць слухача. А альбом “Адпусці” мы нават не планавалі, мы проста селі ў студыю і сыгралі. Гэта будзе нам урокам: што б мы ні рабілі далей, трэба проста быць сабой”.

Гурт :B:N:, які сёлета адзначыўся аншлагавым канцэртам у Re:Public ды выпусціў акустычны міні-альбом, змусіў людзей у зале трохі растанцавацца.

А Re1ikt накрыў публіку ашаламляльна моцнай энергетыкай: здавалася, музыкі проста падлучылі да кожнага слухача электроды і пусцілі ток. Менавіта яны і сталі героямі гэтага вечара і героямі года паводле версіі «Tuzin.fm». Пасля канцэрта саліст гурта Уладзімір Казлоў прызнаўся, што кожны канцэрт – сапраўды моцны энергетычны выкід для ўдзельнікаў гурта: “Яшчэ паўгадзіны я не магу прыйсці ў сябе, сабраць думкі, унутры чорная-чорная дзіра, але пасля мы збіраемся з хлопцамі і далей рушым наперад”. Ён расказаў, што гурт даў у гэтым годзе нават не 50 канцэртаў, як сказаў вядоўца, а нашмат болей. Праўда, не абыходзіцца без унутраных канфліктаў: “У гурце шэсць чалавек разам з гукарэжысёрам, гэта моцныя харызматычныя персоны, таму нам ладзіць вельмі цяжка, – сказаў Казлоў, – у кожнага свае погляды на музыку, але мы разумеем, што трэба адкінуць свой эгаізм, і вось з гэтага канфлікту і еднасці і атрымліваецца Re1ikt”.

Аляксандра Дорская
Фота: Зарына Кандрацьева


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу

У студзені 2021 года пісьменніца з Мінска Ілона Караваева, якая піша пад літаратурным псеўданімам Іаана Рыўз, купіла...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

«Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»

«Гісторыю, якая цяпер адбываецца, варта было запісаць вышыўкай», — кажа мастачка Руфіна Базлава. Зь мінулага лета...

valiancina_shauchenka
Кіно

Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Смеласць» («Сourage») патрапіў у праграму Берлінскага кінафестывалю

Берлінскі кінафестываль — адзін з трох вядучых кінафорумаў у свеце. І гэта адно з самых вялікіх міжнародных...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Асобная алімпіяда для Беларусі, Эрытрэі і М'янмы

Аляксей Гайдукевіч піша на budzma.by пра новыя магчымыя абмежаванні з боку Міжнароднага алімпійскага камітэта ў дачыненні...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу
    Мастацтва
    «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    Кіно
    Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Смеласць» («Сourage») патрапіў у праграму Берлінскага кінафестывалю
    Грамадства
    Асобная алімпіяда для Беларусі, Эрытрэі і М'янмы
    Грамадства
    Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    Грамадства
    Згуртаванасць і салідарнасць: чаму заўзятары байкатуюць беларускі футбол
    Гісторыя
    «Ліст 28-мі» альбо як Гарбачоў беларускую мову ратаваў
    Тэатр
    Сёння ў Купалаўскім плануюць паказаць «Паўлінку»
    Грамадства
    Крама нацыянальнай сімволікі Symbal.by цалкам спыніла сваю працу
    Гісторыя
    100 год таму ў Гродне працавала запалкавая фабрыка. Аб ёй усе забыліся
    Музыка
    Міліцыянты сарвалі здымкі гурту «Дай дарогу!» ў адным зь менскіх клюбаў
    Музыка
    10 натхняльных песень гэтай вясны
    Літаратура
    У «Кантэксце» — Віктар Слінка. Новы выпуск праграмы!
    Замежжа
    Беларус апублікаваў інфармацыю аб усіх вядомых пахаваннях суайчыннікаў у Чэхіі і Славакіі
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...

Афіша

  • 04.03 20:00Кірыл Кедук і Міхаіл Радунскі: анлайн-канцэрт класічнай музыкі
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Палацы Брэсцкай вобласці
    • Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    • У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM