• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
05.02.2019 | Навіны "Будзьма!"

Творчыя сустрэчы з “Будзьма беларусамі!” і “Саюзам беларускіх пісьменнікаў” працягваюцца

Сышоў ад нас студзень, пакінуўшы смак калядных пачастункаў ды усмешкі ад цудоўных сустрэч з творчымі людзьмі, якія падарылі вам грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і грамадскае аб’яднанне “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

22 студзеня ў бібліятэку №1 завіталі маленькія гледачы, каб прыняць удзел у чароўным спектаклі “Мама Му, Крумкач і Каляды”, паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр. Спачатку акторкі тэатрыка “Лямцавая батлейка”, Вераніка Фаміна і Наталля Леванава правялі тэст на веданне беларускіх слоў. Пасля ўсе разам ўпрыгожвалі кароўнік, падбіралі вобраз для Мамы Му, а Крумкач зрабіў майстар-клас па пошуку падарункаў! Скончылася ўсе падарункамі – цудоўнымі паштоўкамі “З Калядамі!” ад Мамы Му і Крумкача, якія дзеткі абяцалі размаляваць дома. 

 

26 студзеня ў бібліятэцы сярэдняй школы № 18 г. Берасця прайшоў незвычайны паэтычны беларуска-ангельскі ўрок. Правёў яго паэт, перакладчык, навуковец, сябра “саюза беларускіх пісьменнікаў” Серж Мінскевіч. Вучні самі чыталі ўслых англійскія вершы, а госць расказваў гісторыю іх напісання, знаёміў аўдыторыю са сваімі перакладамі. Напрыканцы мерапрыемства школьнікі вывучылі некалькі англійскіх песенек і іх пераклады на беларускую мову, а потым разам з госцем праспявалі. Спадар Серж ад “Будзьма беларусамі!” перадаў для бібліятэкі кнігі і часопісы. 

 

 

 

Гэтым жа днём у Музеі-сядзібе Міхаіла Клеафаса Агінскага (Залессе, Гродзенская вобл.) адбылося адкрыццё выставы мастака з Літвы Раманаса Барысаваса, у межах якой сябра СбП Алесь Камоцкі зладзіў невялічкі канцэрт, які ад шматлікіх пажаданьняў выканаць яшчэ нешта на біс крыху зацягнуўся. Напрыканцы Раманас Барысавас абяцаў пачаць вывучаць беларускую мову па календары “Не маўчы па-беларуску”, які знакамітаму мастаку падарыла кампанія “Будзьма беларусамі!”.

 

 

 

27 студзеня ў Івацэвіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай адбыўся выступ гурта “Балцкі Субстрат” у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Сустрэча з калектывам, на якую маглі завітаць усе цікаўныя, прайшла ў прыязнай святочнай атмасферы. Ганна і Максім, якія гэтым разам прадстаўлялі гурт у Івацэвічах, пачалі свой выступ з каляднай тэматыкі і прадставілі слухачам усе грані сваёй творчасці: ад народных песень ва ўласнай апрацоўцы да кампазіцый на словы беларускіх паэтаў. Таксама госці распавялі прысутным пра кампанію “Будзьма беларусамі!” і яе дзейнасць на ніве адраджэння беларускай культуры, пра аўтараў калектыва, сярод якіх ёсць як айчынныя класікі, так і сучасныя беларускія паэты. 

 

З радкоў “Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова…” (У. Дубоўка) пачалася творчая сустрэча ў ліцэі горада Барысава. 28 студзеня сюды завітала паэтэса, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Вера Буланда. Навучэнцы ўважліва слухалі вершы на роднай мове:

А я – дзяўчына з Беларусі,
З калыскі мятава-духмянай,
Адтуль, дзе кола круціць бусел,
Дзе кожны – госць, даўно чаканы.

З лугоў я, з каласкоў пшанічных,
З азёраў сініх, ільняных,
Я – з песень, ад душы лірычных,
Дзядоў і прадзедаў маіх.

Я – з Мрайкі, мілай летуценкі,
З мсціжанскіх берагоў утульных,
З тваіх далоняў немаленькіх,
З ласкавых, цёплых рук матуліных.

Спадарыня Вера пазнаёміла слухачоў са сваёй кнігай “Лагода”. Вера Аляксандраўна ў сваім выступе падкрэсліла, што кніга ў жыцці кожнага чалавека – добры сябра і дарадца, а таксама найлепшае люстэрка людскога жыцця…”. На развітанне паэтэса прачытала наступныя радкі:

Як час на месцы не стаіць
І круціцца зямля ў скрусе,
Пакуль вы будзеце любіць,
Я ад сябе да вас вярнуся.

Каб толькі сонцу не астыць,
Я кожнай тканкаю малюся,
Пакуль вы будзеце любіць,
І я пад сонцам застануся.

Актыўныя ўдзельнікі сустрэчы ў падарунак ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” атрымалі наборы святочных паштовак.

31 студзеня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” ў ліцэі № 1 г. Мінска прайшла інтэрактыўная лекцыя пра Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча. Вёў яе культуролаг, сцэнарыст і выкладчык Васіль Дранько-Майсюк. Вучні даведаліся новыя нечаканыя факты пра нашых класікаў. Лекцыя была пабудавана, як інтэрактыўная гульня, то школьнікі не проста слухалі, але і актыўна ўдзельнічалі ў сустрэчы. 

 

 

 

P.S. Калі Вы жадаеце зладзіць цікавую сустрэчу з ГКК “Будзьма беларусамі!” і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” у сваёй мясцовасці, пішыце на скрыню: stasyaky88@gmail.com – будзем рады новым сябрам!

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM