• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
27.03.2018 | Навіны "Будзьма!" У краіне

Творчыя сустрэчы з “Будзьма беларусамі!”

Вясна набліжаецца – сустрэчы працягваюцца! Мінулы тыдзень быў азначаны рознымі падзеямі: сусветны дзень паэзіі, 75 год са дня спалення Хатыні, прэзентацыі новых кніг… І, канешне ж, чаканне свята – 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбыўся шэраг творчых сустрэч. 19 сакавіка ў Смаргонскую музычную школу завіталі перакладчык Ігар Крэбс і пісьменнік Уладзімір Арлоў. Цёплая сустрэча: размова пра творчасць, слаўную гісторыю беларусаў, віктарына па асноўных падзеях БНР, аўтограф-сессія – госці зарадзілі сваім пазітывам навучэнцаў на ўвесь тыдзень. Але і сустракаючы бок адплаціў творцам: у іх гонар спяваліся песні, чыталіся вершы, шэраг пытанняў паказаў, што творчасць спадара Уладзіміра добра знаёмая смаргонцам.

 

 

Гэтым жа днём у СШ № 4 г. Баранавічы адбылася яшчэ адна цёплая творчая сустрэча – да школьнікаў завітала намеснік старшыні абласнога літаб’яднання “Берасцейшчына”, паэтка Валянціна Осіпава. Тут адбылася прэзентацыя новай кнігі Таццяны Яцук “Груша над абрывам”. Аматары паэтычнага слова, якія сабраліся тут, з задавальненнем чыталі вершы, слухалі песні на словы баранавічскіх паэтаў у выкананні мясцовых спявачак. Галінай Пятроўнай Яхант у свой час у школе быў арганізаваны музей імя Валянціна Таўлая, у якім прадстаўлена многа цікавых звестак з гісторыі і культуры Беларусі і Берасцейшчыны. Аднымі з найбольш уражлівых экспанатаў з’яўляюцца вытканыя партрэты Кастуся Каліноўскага, Рамуальда Траўгута, Антанаса Мацкявічуса, Яраслава Дамброўскага і іншых знакавых асоб. А арганізавала паэтычнае свята кіраўнік мясцовай літаратурна- музычнай гасцёўні “Крыніца” Раіса Раманчук. На сустрэчы не абмінулі ўвагай і 100-годдзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі – спадарыня Валянціна задавала цікавыя і складаныя пытанні і была ўражана поўнымі і хуткімі адказамі.

20 сакавіка сапраўднае свята ў гонар 100-годдзя БНР і слаўнай гісторыі нашай бацькаўшчыны адбылося ў Іжаўскай сярэдняй школе (Вілейскі раён). Сюды завіталі дудар Барышнікаў Яўген, рэканструктары Андрэй Дундукоў і Юрый Усціновіч. У школьнай актавай залі разыгралася сапраўднае прадстаўленне: рыцары паказвалі двубой на шаблях, грала беларуская дуда, гледачы не проста сядзяць і назіраюць – яны актыўныя ўдзельнікі імпрэзы: адказваюць на пытанні, спрабуюць свій спрыт у конкурсах, намагаюцца авалодаць тэхнікай ігры на дудзе… Акіян эмоцый, усмешак, памятныя падарункі і, галоўнае, – веды па роднай гісторыі, якія дазваляюць ганарыцца сваім мінулым і з упэўненасцю глядзець у будучыню.

 

 

Гэтым жа днём у бібліятэцы імя Васіля Віткі адбылася сустрэча навучэнцаў 9-10-х гласаў СШ № 105 з драматургам, пісьменнікам і педагогам Васілём Дранько-Майсюком, прымеркаваная да Сусветнага дня паэзіі.

На прыкладзе з жыцця і творчасці Якуба Коласа, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча і Уладзіміра Мулявіна, спадар Васіль у яркай інтэрактыўнай форме расказаў пра тыя несумненныя перавагі, калі ты адчуваеш сябе нацыянальна свядомай асобай, адметнай і незалежнай. Госці бібліятэкі слухалі выступоўцу на адным дыханні і нават забылі пра свае айфоны ды планшэты.

Застаецца спадзявацца, што калі яны прыйдуць дамоў, то не забудуць тых аўтараў, пра якіх вялася размова і пачнуць адкрываць для сябе шмат новага ў бязмежна-натхняльнай прасторы беларускай літаратуры.

Акрамя ўсяго, 20 сакавіка – Міжнародны дзень шчасця. Хто хоча быць шчаслівым? УСЕ. А вучні 3 класа, якія завіталі ў гэты дзень у бібліятэку №14, дакладна ведаюць рэцэпт шцасця. Таму, што яны апынуліся на прэзентацыі кнігі шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм “Суперкніга пра Біла з Болаю”. Напачатку некалькі слоў пра пераклад кнігі і пра складанне вершаў распавёў адзін з перакладчыкаў кнігі – Андрэй Хадановіч. Пасля паэт прачытаў свой вершык і кавалак з кнігі, а дзеткі дапамагалі яму з рыфмамі. Потым акторкі тэатра “Лямцавая Батлейка” Вераніка Фаміна і Бэла Кавалькова тэатралізавана прадставілі першую частку СУПЕРКНІГІ. А рэцэпт шчасця просты – 7 хвілін абдымкаў у дзень. Усе пад вясёлую музыку пачалі абдымацца – і кожны атрымаў медаль-налепку на памяць.

21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі. І гэтае свята адзначалі ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага разам з “Будзьма беларусамі!” навучэнцы дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўніцтва № 10 і сярэдняй школы № 105. З расповедам пра паэзію Алеся Разанава сюды прыехаў беларускі пісьменнік, адказны сакратар часопіса “Дзеяслоў” Анатоль Івашчанка. Госці бібліятэкі даведаліся не толькі пра выключную постаць сучаснай беларускай паэзіі, але і пра новыя формы: вершасказы, пункціры… На сустрэчы гучалі вершы Алеся Разанава, спадар Анатоль распавядаў пра асаблівасці яго творчасці і цікавыя выпадкі з біяграфіі. Але гледачы-слухачы не былі пассіўнымі ўдзельнікамі сустрэчы – яны адказвалі на пытанні віктарыны ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, чыталі вершы на памяць, разам з Анатолем спявалі “Куру-Шчабятуру”. Больш падрабязна гл.тут.

 

 

 

22 сакавіка. 75 гадоў таму адбылася хатынская трагедыя. Гэтай няпростай, жалобнай тэме быў прысвечаны выступ драматурга і акцёра Васіля Дранько-Майсюка ў бібліятэцы імя Астроўскага ў рамках грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Навучэнцы СШ № 101 і дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўніцтва № 10 разам з госцем намагаліся разабрацца: як зрабіць, каб нават у самых жудасных умовах захаваць чалавечнасць? Як “не стаць скотам”?

Самае страшнае, паводле Васіля, гэта тое, што на месцы карнікаў з 118-га батальёна мог быць любы з нас. Яны не былі монстрамі, іншапланетнымі прышэльцамі. Не ўсе мелі садысцкія схільнасці і любоў да гвалту, але, тым не меней, зрабілі страшнае, каб затым, пасля вайны… спакойна жыць, мець сем’і, заставацца добрымі работнікамі, цудоўнымі бацькамі і расказваць дзеткам пра жудасці вайны… Гэтыя ды іншыя няпростыя і балючыя пытанні былі ўзнятыя на сустрэчы. Больш падрабязна гл. тут

 

Непасрэдна напярэдадні свята 100-годдзя БНР у Маладзечна з дапамогай грамадскага актывіста Алеся Капуцкага быў зарганізаваны канцэрт Таццяны Матафонавай. Спевы, выступ гісторыка Ігара Мельнікава, пачуццё еднасці і гонару за сваю краіну – такой была святочная імпрэза 24 сакавіка.

 

 
P.S. Калі Вы жадаеце зладзіць цікавую сустрэчу з “Будзьма беларусамі!” у сваёй мясцовасці, пішыце на скрыню: stasyaky88@gmail.com – будзем рады новым сябрам!

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM