• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
30.11.2017 | Гісторыя

Тыдзень у гісторыі Беларусі за 3 хвіліны. Каротка пра галоўнае

Мы зноў вяртаемся да нашай гісторыі, да падзей, што засталіся на старонках падручнікаў і энцыклапедый. Гэты тыдзень адначасова апошні восеньскі і першы зімовы ў гэтым годзе, таму прапануем на гэтым стыку сезонаў патраціць свае найкаштоўнейшыя 3 хвіліны і пагрузіцца ў падзеі, што адбываліся на гэтым тыдні ў нашай гісторыі. Паехалі!

27 лістапада пачынае наш тыдзень – так званы дзень нацыянальных герояў. Чаму? Менавіта ў гэты дзень афіцыйна дало старт антысавецкае Слуцкае паўстанне 1920 года, якое доўжылася да 28 снежня таго ж года.

Далей – 28 лістапада, і гэты дзень у гісторыі мае літаратурную афарбоўку. Чулі пра “Маладняк”? Нават калі і так, то нагадаем, што гэта першае літаратурнае аб’яднанне ў сучаснай Беларусі. Туды ўваходзілі такія вядомыя беларускія савецкія пісьменнікі, як Змітрок Бядуля, Кандрат Крапіва, Уладзімір Дубоўка, Кузьма Чорны і іншыя. Суполка абвясціла пра сваё стварэнне ў 1923 годзе, а праіснавала да 1928. “Маладняк” разваліўся праз унутраныя спрэчкі, што прывяло да шэрагу расколаў, а потым рэарганізаваўся ў Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў. У любым разе, рэпрэсіі 30-х мала каго пашкадавалі.

Але старонка перагортваецца, і на календары 29 лістапада. У гэты дзень у 1914 годзе ў Мінску былі заснаваныя брацкія вайсковыя могілкі, прысвечаныя ахвярам Першай сусветнай вайны. На жаль, за саветамі яны былі знішчаныя, а на месцы пахаванняў працаваў рынак. Толькі ў нулявыя пачалі займацца добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Быў створаны новы мемарыял, які можна пабачыць, калі ехаць на трамваі ў бок “Возера”.

Рухаемся далей. 30 лістапада. У гэты дзень у 1427 годзе нарадзіўся вялікі князь літоўскі і кароль польскі Казімір Ягелончык. Яму дастаўся не самы спакойны час. Унія з Польшчай была разарваная, у дадатак Польшча захапіла Валынь і Падолле. Казіміру ўдалося не толькі вярнуць гэтыя тэрыторыі, але і аднавіць унію з Польшчай, стаўшы ў 1447 і каралём польскім. Дзякуючы яму Тэўтонскі ордэн зрабіўся васалам ВКЛ. Таксама ён дамогся, каб яго старэйшы сын Уладзіслаў стаў каралём Чэхіі і Вугоршчыны.

Ва ўнутранай палітыцы Казімір скасаваў удзельныя княствы. У 1447 годзе выдаў прывілей, які даваў шмат правоў феадалам, у тым ліку свабодны выезд за мяжу, права судзіць залежных ад яго людзей і гарантаванае права на зямлю. Дарэчы, паводле прывілею пасады і зямлю маглі займаць толькі мясцовыя феадалы.

У 1457 з’явіўся новы прывілей, але для звычайных грамадзян. Гэты дакумент даваў права ўсім выязджаць за мяжу, у тым ліку для атрымання адукацыі. Выключэнне – варожыя краіны. Дарэчы, прывілей даў магчымасць студэнтам атрымліваць дапамогу са скарбу Княства – першыя стыпендыі на навучанне.

Ну і апошні важны дакумент за Казімірам – Судзебнік, выдадзены ў 1468 годзе. Гэта першая спроба выдаць зборнік працэсуальнага і крымінальнага права ў ВКЛ.

І яшчэ адзін цікавы факт. На думку некаторых даследчыкаў, менавіта Казімір быў апошнім князем – носьбітам старой літоўскай мовы.

Але мы затрымаліся. Першыя дні зімы – 1 і 2 снежня. І тут на цікавыя падзеі ў гісторыі ў нас выходныя.

Канец тыдня – 3 снежня. Менавіта ў гэты дзень у 1918 годзе Рада БНР і ўсё яе кіраўніцтва пакідаюць Мінск. З гэтага часу бярэ свой пачатак гісторыя самага доўгага ў свеце ўраду ў выгнанні, што знаходзіцца ў гэтым статусе дасёння.

 

Багдан Сакалоў

 

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM