Выдавец Валер Булгакаў апублікаваў у сваім фэйсбуку фотам са знакамітым дзеячам беларускай эміграцыі Барысам Кітом. Спадар Кіт ад 1972 г. жыве ў нямецкім Франкфурце, куды пераехаў з ЗША.
Фота з фэйсбука В. Булгакава
«Учора ў Франкфурце-на-Майне пабачыліся з 107-гадовым Барысом Кітом. Ён цяпер найстарэйшы жыхар Франкфурта-на-Майне, нядаўна да яго прыяжджаў бургамістар Франкфурта. Спадар Барыс захоўвае цьвёрды розум і гаворыць на чыстай беларускай мове», — напісаў выдавец.