• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
21.08.2018 | Кіно

У 15 кінатэатрах Мінска пакажуць новы сямейны фільм «Мой сябар жырафа» на беларускай мове

Напярэдадні новага навучальнага года ў 15 кінатэатрах Мінска пакажуць фільм на беларускай мове для ўсёй сям’і. Сеансы новай стужкі «Мой сябар жырафа» рэжысёра Барбары Брэдэра (Нідэрланды) пройдуць у сталіцы з 30 жніўня па 12 верасня. Спецыяльны прэм’ерны паказ з удзелам амбасадара Каралеўства Нідэрландаў у Рэспубліцы Беларусь Паўла ван Ааствейна адбудзецца ў кінатэатры «Масква» 30 жніўня ў 19:00. Пераклад і беларускі дубляж фільма ў рамках праекта «Беларускія ўікэнды» выканала каманда «Кінаконг» пры падтрымцы кампаніі velcom.

Мой_сябар_жырафа_Афиша

«Мой сябар жырафа» – гэта чароўная гісторыя аб моцным сяброўстве звычайнага хлопчыка і гаворачага жырафа па імені Раф. Галоўны герой фільма, Дзікечэ Дап, – будучы першакласнік, і з рафам яны не разлі вада: разам выраслі і разам хочуць пайсці ў школу. Але вось няўдача: дарослыя лічаць, што жырафе школа непатрэбная, і ў першы клас Дзікечэ пойдзе адзін. Як сябры справяцца з гэтым выклікам, ці зможа Раф пайсці ў школу разам з гарэзам Дзікечэ і як правяраецца сапраўднае моцнае сяброўства, можна даведацца з новага фільма, знятага паводле твора нідэрландскай казачніцы Ані Шмідт. Фільм асабліва спадабаецца тым юным гледачам, якія таксама, як і яго галоўны герой, збіраюцца ў першы клас.

З 30 жніўня да 5 верасня ўключна фільм будуць паказваць у кінатэатрах «Аўрора», «Беларусь», «Дом кіно», «Кіеў», «Мір», «Кастрычнік», «Піянер», «Ракета», «Салют», «Цэнтральны» і Falcon club,  а таксама ў кінатэатрах сеткі Silver Screen, уключаючы velcom cinema. З 6 па 12 верасня фільм «Мой сябар жырафа» можна будзе ўбачыць у кінатэатрах «Аўрора», «Беларусь», «Кіеў», «Мір» і «Ракета». У кінатэатрах «Дом кіно» і «Піянер» апошнія сеансы стужкі пройдуць 8-9 верасня.

«Той факт, што фільмы «Беларускіх уікэндаў» дэманструюцца ў кінатэатрах па ўсім горадзе, сведчыць аб тым, што праект выйшаў на новы ўзровень. Прыемна, што для многіх маленькіх гледачоў «Мой сябар жырафа» стане першай магчымасцю паглядзець кіно на беларускай мове. Мы таксама рады знаёміць беларускіх гледачоў з кінематографам розных краін, у дадзеным выпадку – Нідэрландаў», – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў.

«З кожным новым фільмам мы імкнемся зрабіць так, каб глядзець кіно на беларускай мове прыходзілі не толькі тыя, хто ўвесь чась на ёй размаўляе, але і тыя, хто б хацеў чуць родную мову часцей. Гэтым разам мы вырашылі зрабіць пераклад фільма, які будзе зразумелы і дарослым, і дзецям. «Мой сябар жырафа» – гэта вельмі добрая, павучальная гісторыя для ўсёй сям’і, ідэальны фільм для паходу ў кіно 1 верасня», – лічыць кіраўнік праекта «Беларускія ўікэнды» Андрэй Кім.

Пасля пракату ў кінатэатрах фільм будзе даступны на платформе VOKA – у спецыяльным раздзеле «CINEVOKA – кіно па-беларуску». У ім прадстаўлены 17 культавых стужак сусветнага кінематографа, у тым ліку агучаныя ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» «Рыбка Поньё», «Маленькі прынц», «Кніга Ілая», «Прыгоды Падынгтана», «Жонка аглядальніка заапарка». Раздзел «CINEVOKA – кіно па-беларуску» даступны для прагляду падпісчыкам пакета «VOKA Відэа».

У рамках проекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуецца кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускую мову разнапланавых  замежных фільмаў, якія затым дэманструюцца ў шырокім пракаце. Сярод іх – «Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Шторм», «Жонка аглядальніка заапарка», «Кніга Ілая», «Таямніца Келза», «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», «Рыбка Поньё» и «Вецер мацнее». Цяпер калекцыю папаўняе і новы фільм з Нідэрландаў «Мой сябар жырафа». Гэта трэцяя па ліку стужка, якая, як і «Маленькі прынц» і «Шторм», будзе паказаная не толькі ў Мінску, але і ў іншых гарадах краіны.

Білеты на паказы можна набыць анлайн і ў касах кінатэатраў. Падрабязная інфармацыя аб спецыяльным паказе ў кінатэатры «Масква» з’явіцца пазней – сачыце за абнаўленнямі праекта на сайтах kinakong.by и velcom.by.

Паводле арганізатараў

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM