Раніцай 6 ліпеня не стала грамадскай актывісткі, сябра аргкамітэта гісторыка-культурніцкага аб’яднання «Вяртанне памяці» Вікторыі Ткачук.
Фота з фэйсбука.
Ёй было 39 гадоў, працавала маркетолагам. Вясной ёй быў дыягнаставаны рак падстаўнікавай залозы, Вікторыя згарэла літаральна за месяц. У нацыянальным руху Ткачук была больш за дзесяць гадоў.
Апошнім часам Вікторыя Ткачук займалася акцыямі ў абарону Курапатаў, збірала грошы на падтрымку незалежнасці Украіны, заклікала падтрымліваць арыштаваных па «Справе патрыётаў», пісаць ім лісты.