• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
13.06.2018 | Замежжа Літаратура

У «Акадэмкнізе» з’явілася кніга Руты Ванагайце, якая ўскалыхнула Літву

«Акадэмічная кніга»: Мінск, пр. Незалежнасці, 72.

Прадмову да расейскага выдання кнігі «Свае. Падарожжа з ворагам» напісала беларуская Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. Прапануем вашай увазе яе тэкст.

Перад намі кніга, якая мусіла быць напісаная ў дзевяностыя гады, калі мы былі больш адкрытыя праўдзе, але яна з’явілася толькі цяпер. І ўсё адно своечасова. Страшная кніга. Хоць сказаць, што кніга пра Халакост страшная, нічога не сказаць, але тут набліжаешся да немагчымага для слова. У маленькай Літве 227 месцаў – ям, яроў, дзе расстрэльвалі яўрэяў, недзе ёсць знакі, недзе няма, а недзе ўжо зямля перайшла да прыватнага ўласніка. Расстралялі 200 тысяч яўрэяў. Амаль усіх яўрэяў краіны! Пра гэта хацелі б забыць – і ваеннае пакаленне, а цяпер і іх унукі: сярод забойцаў літоўцаў было больш, чым немцаў, немцаў сотні, літоўцаў тысячы, Былі там простыя вясковыя хлопцы, але не толькі, настаўнікі, пастары таксама былі, бо забойцу трэба не проста даць аўтамат у рукі, але і ўбіць некалькі ідэй у галаву. «Адкуль у нас у простых вясковых хатах добрая мэбля і дарагія рэчы, адкуль залатыя каронкі?» – пыталася пісьменніца. Усюды сляды злачынства … Нешматлікія сведкі, якіх яна знайшла, расказвалі шэптам. «Чаму вы кажаце шэптам?» — «Заб’юць». — «Хто заб’е?» — «Літоўцы».

Руце Ванагайце таксама пагражаюць. Ненавідзяць многія: родныя, знаёмыя, палітыкі … Усе хочуць быць ахвярамі, ніхто не хоча быць катам. Міфы падабаюцца людзям больш за праўду.

Вы будзеце плакаць над гэтай кнігай – плачце, але плакаць мала, трэба думаць. Думаць пра тое, як хутка расчалавечваецца чалавек, чалавека ў чалавеку трохі, тонкі пласт культуры лёгка змахнуць. Ніхто з нас, з тых, хто дваццаць гадоў таму радасна крычаў на плошчах: «Свабода! Свобода!», не мог уявіць сабе, што на месцы камуністычнай тыраніі вырасце шмат розных тыраній. Ізноў забіваць стане працай. Азірніцеся вакол – адбою няма ад тых, хто гатовы рабіць гэтую працу. І ўжо робіць.

Я не ведаю, як выратаваць чалавека. Рута Ванагайце адчайна хоча яго выратаваць…

nn.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа

Ва Ўкраіне зьнесьлі апошні помнік Леніну

Ва Ўкраіне зьнесьлі апошні помнік заснавальніку савецкай дзяржавы Ўладзіміру Леніну. Пра гэта ў сераду паведаміў...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага....

Апошнія навіны

    Замежжа
    Ва Ўкраіне зьнесьлі апошні помнік Леніну
    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM