• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
08.10.2015 | Адукацыя Беларуская мова

У Баранавічах будзе адкрыты беларускамоўны клас

Бацькі дзвюх дзяўчынак паўтара года беспаспяхова звярталіся ў розныя інстанцыі, каб іх дзеці вучыліся на роднай мове. Старшыня Баранавіцкага гарвыканкама асабіста разгледзеў гэтую праблему і знайшоў сродкі для фінансавання класа на роднай мове.

У Баранавічах з’явіцца беларускамоўны клас Фото: http://euroradio.fm

Клас пачне сваю працу ў Баранавіцкай гімназіі №4 з другой чвэрці, паведаміў Intex-press Вадзім Шчарбакоў, дырэктар гэтай навучальнай установы.

– Навучэнцы іншых гімназій горада, якія хочуць вучыцца па-беларуску ў 6-м класе, могуць ужо цяпер звяртацца да нас, – патлумачыў Вадзім Шчарбакоў. – Дзецям са школ давядзецца пачакаць да наступнага года і здаць іспыты па рускай, беларускай мовах і матэматыцы. Як, зрэшты, і кожнаму, хто хоча вучыцца ў гімназіі.

Па словах кіраўніка гімназіі №4, пастанова аб заснаванні беларускамоўнага класа была прынятая дзякуючы старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Юрыю Грамакоўскаму. Ён асабіста разгледзеў гэтую праблему і знайшоў сродкі для фінансавання класа на роднай мове.

Нагадаем, што ў 2010 годзе ў Баранавічах у СШ №14 быў створаны беларускамоўны клас, дзе вучыліся тры дзяўчынкі. Праз чатыры гады дзве з іх – Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык – паступілі ў гімназію №4. Аднак у стварэнні асобнага класа для працягу навучання на беларускай мове ім адмовілі, спаслаўшыся, што ў бюджэце горада няма дадатковых фінансавых сродкаў на беларускі клас. У Баранавіцкім гарвыканкаме тады патлумачылі, што клас будзе створаны толькі калі бацькі 24 вучняў пажадаюць, каб іх дзеці вучыліся па-беларуску.

– Я вельмі рады, што мая дачка будзе вучыцца на беларускай мове ў лепшай гімназіі горада, – прызнаўся Іntex-press Васіль Філіпчык, бацька адной з дзяўчынак. – Але хацелася б, каб у будучым была спрошчана сістэма адкрыцця такіх класаў.

Па словах бацькі, за паўтара года, каб дабіцца навучання на роднай мове, ім давялося звяртацца ў мноства інстанцый: гарвыканкам, аблвыканкам, Міністэрства адукацыі, суд, пракуратуру. Нават сустрэцца з намеснікам міністра адукацыі.

– Іншы чалавек ужо калі б і хацеў, каб яго дзіця вучылася па-беларуску, атрымаў бы некалькі адпісак і  махнуў бы рукою, – кажа Васіль. – Не ўсе такія ўпартыя, як мы.

 

Руслан Равяка, intex-press.by

Tweet
Тэгі: Баранавічы

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM