У беларускім сегменце інтэрнэту зноў горача. Крытыкі працягваюць абмяркоўваць новы раман Віктара Марціновіча, а сам Віктар выступіў у інтэрв’ю на Радыё Свабода з крытыкай прэміі Гедройца. Нагадаем, што яго новы раман ужо займеў поспех сярод чытачоў, а адмысловая аўтограф-сесія сабрала сотні людзей у “Акадэмкнізе” і затрымала працу кнігарні на некалькі гадзін .
Тым часам на краўдфандынгавай пляцоўцы “Талака” сёння з’явіўся новы праект – Чытацкая прэмія для “Сабак Еўропы”. Сёлета на прэміі Гедройца Альгерд Бахарэвіч з гэтай кнігай ужо чацвёрты раз узяў другое месца, што і выклікала занепакоенасць прыхільнікаў яго творчасці. Арганізатары паставілі за мэту “стварэнне першай беларускай прэміі, якую пісьменніку ці пісьменніцы ўручаюць самі чытачы”. Адно што сёлетні лаўрэат прэміі ўжо вызначаны.
Ну а з крытыкай пазіцыі Віктара Марціновіча і заснаванай чытацкай прэміі выступіў пісьменнік і перакладчык з Чэхіі Макс Шчур:
Сочым за далейшым развіццём падзей.