• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
24.01.2018 | Замежжа Тэатр

У Беларусі такі спектакль выклікаў бы скандал: як можна, нашага Міцкевіча, што за здзек? — Аляксей Ластоўскі пра пастаноўку «Дзядоў» у Познані

«Дзяды» Адама Міцкевіча. Тэатр Новы, Познань. Рэжысёр Радаслаў Рыхцік.

Доўга не наважваўся напісаць пра гэты спектакль, бо ён вельмі яркі, супярэчлівы, скандальны. Намер рэжысёра зразумелы: «Дзяды» — гэта пра сучаснасць, спарахнелая рамантычная атрыбутыка мусіць быць ажыўленая токамі актуальнасці. А што такое наша сучаснасць? Панаванне поп-культуры, ці дакладней Галівуда, расізм і мігранты (шкада, тэрарызм застаўся па-за ўвагай). Таму гледачоў вітае Джокер (такім стаў Гусляр), яго сустракае Мэрылін Манро, яны размаўляюць пра забойства Кенэдзі. Тут табе і спявачкі кабарэ, і баскетбольная пляцоўка з татуіраванымі бандзюкамі, і няшчасны парцье, якога вешаюць на баскетбольны шчыце, аўтамат з кока-колай, тэлевізар у куце, які глядзяць сястрычкі з «Ззяння». І ўсё гэта адначасова, спачатку вочы адмаўляюцца верыць таму поп-артаваму кітчу, што адбываецца на сцэне, але паступова ўцягваешся, бо дзеянне дынамічнае, жвавае. Зося ў вобразе чэрлідаршы, прыкольна ж. Але на сцэне з’яўляецца Густаў. які нагадвае хутчэй «Чувака» з «Вялікага Лебоўскага», і пачынае свой маналог. Прытым што ідэі і тэксты Міцкевіча да гэтага часу рэжысёрам рэзаліся неміласэрна, але маналог Густава чытаецца невыносна доўга (асабліва з маім успрыняццем на слых старапальшчызны), хоць з некаторымі момантамі разнастайнасці: Густаў спыняецца, накіроўваецца да аўтамата з кока-колай, дастае дзве пляшкі, адчыняе іх аб сцэну і спаталяе смагу.

Другое дзеянне задае ўжо дакладную тэматыку: расізм. Пачынаецца з вядомай прамовы Марціна Лютэра Кінга, якую зачытвае Густаў (Конрад). Хор выгнанцаў спяваецца ў цемры (і гэта крыху дзіўна, сядзець 15 хвілін у цемры, пасля візуальнага буйства першага дзеяння). А ўсё таму, што спяваюць яго аголеныя акторы, якія пасля ўключэння святла хуценька ўцякаюць са сцэны. Незразумелы кампраміс. Як ужо распрануліся, дык што там хавацца? Сенатар жа (грае той жа акцёр, што і Ксяндза) засядае за абедзенным сталом з трыма ку-клукс-кланаўцамі і служанкай-негрыцянкай, якая ў апафеозе бярэ стрэльбу і камічна забівае ўсіх расістаў за сталом. Такім чынам, «Дзяды» набываюць антырасісцкае значэнне.

Калі падсумоўваць, то ярка і нечакана, правакацыйна. У мяне склаліся некаторыя праблемы з пасланнем рэжысёра, напрыклад, навошта баскетбалісты вешаюць на баскетбольным шчыце парцье? Гэта і па сюжэце «Дзядоў» не вычытваецца, і да расізму ніякага дачынення не мае. Павесілі — і хай сабе баўтаецца. А ў чым пасланне? І як па мне, праблемы з рытмікай і тэмпам, калі першая частка першага дзеяння ашаламляе сваім напорам, то маналог Густава збівае ўсё напружанне, а тым больш здзіўляе сцэна ў прыцемках. Па-мойму, гэта спектакль рэжысёрскіх амбіцый, са штучна прыплеценым антырасізмам.

У Беларусі дык выклікаў бы скандал: як можна, нашага Міцкевіча, што за здзек? А там — большая палова залы старшакласнікі, якія спакойна і ўважліва назіраюць за спектаклем.

Аляксей Ластоўскі, facebook.com via Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM