• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
17.09.2015 | Адукацыя

У беларускамоўных школах па-ранейшаму няма некаторых падручнікаў, дапаможнікаў і картаў на мове

У беларускамоўных гімназіях не хапае дапаможнікаў, напісаных на роднай мове: атласы, контурныя карты, дапаможнік па інфарматыцы.

Такія праблемы апісвае мама шасцікласніка, які вучыцца ў беларускамоўнай сталічнай гімназіі і старшыня апякунскай рады Крысціна Вітушка:

«Няма дзённікаў на мове. У пятым класе няма атласаў і контурных карт для гісторыі старажытнага свету. Няма контурных карт па геаграфіі, працоўных сшыткаў па фізіцы. Інфарматыку прапануюць вывучаць па дапаможніках на рускай мове па Windows-95», — апісвае Крысціна Вітушка.

З гэтай нагоды мама шасцікласніка звярталася і ў Міністэрства адукацыі, і ў Мінінфармацыі, але праблема па сёння не вырашаная, абураецца Крысціна Вітушка: «Чаму я мушу плаціць тады за камплект падручнікаў, чаму мушу плаціць падаткі і мець такую дыскрымінацыю па моўнай прыкмеце: калі для рускамоўных школ усё ёсць, для беларускамоўных — няма».

У «Белкартаграфіі», якая займаецца выпускам мап, прыгадваюць толькі беларускамоўны атлас па гісторыі Беларусі. Тлумачаць, што друкаваць астатняе — нявыгадна.

«У беларускай версіі толькі гісторыя Беларусі. Астатняе на рускай, бо мы друкуем на свае сродкі тое, што карыстаецца попытам. Бываюць дзяржаўныя замовы — тады мы друкуем».

Прыватнае выдавецтва «Аверсэф» мае дапаможнікі па-беларуску. Але такіх меншасць.

А крама «Адукацыя» наогул скардзіцца, што прадае толькі 10% ад беларускамоўнай прадукцыі для школьнікаў.

«Грамадазнаўства і гісторыя ёсць на беларускай мове. Не друкуюць, бо гэта камерцыйныя выдавецтвы. Калі б была дзяржаўная замова, тады б дзяржава ўплывала. Стала менш беларускамоўных школ, мы бачым па краме, што рускамоўнае прадаецца на 90%, беларускамоўнае — на 10%», — кажуць у краме.

Нацыянальны Інстытут адукацыі, які займаецца школьнымі падручнікамі, працуе па дзяржаўнай замове. Тут лічаць, што ўсе кнігі ёсць у неабходнай колькасці.

«Не так шмат беларускамоўных гімназій, таму камерцыйны бок і з’яўляецца праблемай, ім нявыгадна выдаваць малатыражную літаратуру. Але падручнікі ўсе ёсць у дастатковай колькасці. Напрыклад, мы выдаём 100% тыраж і зверху 10%».

Летась у Мінску працавала 11 школ, якія навучалі дзяцей па-беларуску. У 6 школах навучанне на роднай мове вялося цалкам. Усяго па краіне па-беларуску атрымлівае адукацыю 15% ад усіх школьнікаў.

 

Арцём мартыновіч,.euroradio.fm

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі

Установы аховы здароўя атрымалі больш за 20 тысяч вакцын. Прышчапляць будуць «Спадарожнікам V», паведамляе Наша Ніва. Будуць прышчэпленыя 2285 медработнікаў Мінска, 3460 Брэсцкай вобласці,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца

Ужо 11 год запар у Гродне частка людзей сталага ўзросту сустракаецца ва Універсітэце Залатога Веку, паведамляе Hrodna.life. Старэйшае пакаленне гродзенцаў прымае ўдзел у моўных курсах, знаёміцца з асновамі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Як судзілі Святлану Алексіевіч

Гэтак выйшла, што дзве леташнія даты засталіся ў ценю чорных навін мінулага года: 5 гадоў таму Святлана Алексіевіч стала першым беларускім нобелеўскім лаўрэатам, і 30 гадоў таму была апублікаваная...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася. У БССР, як і ў іншыя савецкія рэспублікі, пачала прасочвацца разнастайная інфармацыя...

Апошнія навіны

    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM