Апошнім часам ў байнэце назіраецца цікавая дыскусія: карыстальнікі горача абмяркоўваюць выкарыстанне фемінітываў у паўсядзённым жыцці. Адныя выступаюць “за”, другія “супраць” і ў кожнай з гэтых частак ёсць свая аргументацыя.

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім на Сёмым з’ездзе беларусаў свету
Здавалася б, тое ж слова “паэтка” даўным даўно прыжылося ў беларускай мове. А як быць з міністаркай, дэпутаткай або доктаркай? Гэтай тэме была прысвечана адна з нядаўніх перадач Ганны Соўсь “Толькі жанчыны” на Радыё “Свабода”, у якой прынялі ўдзел мовазнаўца і дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім, журналістка Адарʼя Гуштын і блогеркай Настай Захарэвіч.
Сярод тых, хто выступіў катэгарычна супраць выкарыстання фемінітываў у беларускай мове прадказальна аказаўся старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ “Адраджэнне” Зянон Пазняк, які ў сваім нядаўнім артыкуле назваў фемінітывы, якія выкарыстоўваюцца ў публічным кантэксце “зняважлівым панібрацтвам”, а самі словы – словамі калекамі.
Але і гэта яшчэ не ўсё! Аналагічная дыскусія ідзе і ў Расеі. Журналістка і колумністка “Леди Mail.Ru” Саша Мітрошына ў сваёй новай калонцы паспрабавала патлумачыць, што такое фемінітывы і чаму яны выклікаюць такое радыкальнае непрыманне ў абсалютнай большасці лічыць, што пытанне значна глыбей.
Выказывайцеся і абмяркоўвайце!