• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
29.03.2018 | Тэатр

У эфіры «Радзіва «Прудок»: 16 мая ў Купалаўскім тэатры пройдзе прэм’ера спектакля па матывах кнігі Андруся Горвата

16 мая ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца прэм’ера спектакля па матывах кнігі Андруся Горвата «Радзіва «Прудок». Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Генеральны партнёр пастаноўкі — кампанія velcom. Рэжысёрам спектакля выступае вядомы акцёр Купалаўскага тэатра Раман Падаляка.

«Радзіва «Прудок» распавядае пра мінскага журналіста і дворніка Купалаўскага тэатра Андруся Горвата, які вырашыў з’ехаць у вёску Прудок аднаўляць дом свайго дзеда і прамяняў мітусню вялікага горада на радасці вясковага жыцця і блізкасць да ўласных каранёў. Свае ўражанні ён спачатку размяшчаў на асабістай старонцы ў Facebook — потым гэтыя запісы сталі кнігай. А з 16 мая кніга стане спектаклем.

«Андрусь Горват — наш даўні сябар яшчэ з часу яго працы ў тэатры. Пасля ад’езду ў Прудок ён напісаў кнігу. Ідэю паставіць спектакль мы абмяркоўваем ужо даўно. Я вельмі рады і ўдзячны ўсім, што зараз такая магчымасць у нас з’явілася», — распавядае рэжысёр спектакля Раман Падаляка.

Напрыканцы 2017 года Раман Падаляка падаў свой праект «Радзіва «Прудок» на конкурс рэжысёрскіх эксплікацый Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і стаў адным з шасці лаўрэатаў, якія атрымалі грант на пастаноўку.

Генеральным партнёрам спектакля выступіла кампанія velcom, якая традыцыйна надае вялікую ўвагу праектам, прысвечаным падтрымцы беларускай мовы, літаратуры і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.

У 2017 годзе «Радзіва «Прудок» атрымала прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча і ўвайшла ў шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. Кніга Андруся Горвата стала сапраўдным бэстселерам сучаснай беларускай літаратуры. Тыраж у 1000 асобнікаў быў распрададзены ў Купалаўскім тэатры за лічаныя гадзіны.

«Думаю, калі і можна казаць аб нейкім феномене папулярнасці маёй кнігі, гэта тое, што яна дапамагла тым, хто забыў, успомніць, а тым, хто не здагадваўся, — зразумець, як важна ведаць і любіць месца на гэтай зямлі, адкуль ты выйшаў, і не саромецца любіць яго. Ва ўсялякім выпадку, гэта важна для мяне, і таму менавіта так мне хацелася б лічыць. І калі праз спектакль гэтая ідэя знойдзе яшчэ адну сцежачку ў думкі і сэрцы гледачоў, я буду толькі рады», — адзначыў Андрусь Горват.

«Радзіва «Прудок» пачынае новае жыццё ў форме спектакля, а ўпадабаныя чытачамі вобразы прудкоўцаў увасобяць найлепшыя акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Святлана Анікей, Міхаіл Зуй і Зміцер Есяневіч.

Спектакль будзе пастаўлены на Камернай сцэне тэатра, якая з’яўляецца пляцоўкай для рэалізацыі эксперыментальных праектаў маладых рэжысёраў. Асобны сюрпрыз падрыхтаваны для ўсіх прудкоўцаў: гісторыя, героямі якой яны сталі, прыедзе да іх у вёску са спецыяльным паказам спектакля «Радзіва «Прудок».

Квіткі на пастаноўку з’явяцца ў продажы напрыканцы сакавіка, набыць іх можна будзе ў касах тэатра або анлайн. Даведацца больш аб паказе і сачыць за навінамі праекта можна на сайтах velcom.by і kupalauski.by.

nn.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM