• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
07.12.2017 | Гісторыя

У Горадню прывезьлі помнік Давыду Гарадзенскаму

Помнік Давыду Гарадзенскаму

Помнік Давыду Гарадзенскаму разам з пастамэнтам вагою амаль у дзесяць тон і вышынёй болей за тры з паловай мэтры дастаўлены зь Менску ў Горадню – перадае Радыё Свабода. Дату ўсталяваньня вызначылі гарадзенскія ўлады.

Зь мячом і крыжам Эўфрасіньні Полацкай

Помнік складаецца зь дзьвюх частак: пастамэнту і самой скульптуры. Ён выкананы зь сьветла-шэрага башкірскага граніту. На пярэднім баку — суровы твар Давыда Гарадзенскага і галава ягонага вернага каня. У левай руцэ, прыціснуўшы да сэрца, князь трымае крыж Эўфрасіньні Полацкай, а ў правай — меч. У доле — гарадзенскі замак часоў Вялікага Княства Літоўскага.

Помнік Давыду Гарадзенскаму з тыльнага боку

Помнік Давыду Гарадзенскаму з тыльнага боку

На тыльным баку — шчыт і Калоская царква, побач зь якой, паводле легенды, Давыд быў пахаваны. На пастамэнце надпіс:

«Славутаму продку, сыну Св.Цімафея (Даўмонта) і Прп. Марфы, мужнаму абаронцу Айчыны са шчырай удзячнасьцю ад нашчадкаў Гарадзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і мецэната Карабача Анатолія Анатольевіча».

Працаваў над помнікам менскі скульптар Сяргей Аганаў — у конкурсе ягоны праект быў прызнаны найлепшым спаміж трынаццаці. Цяпер помнік на падворку храма Ўсіх Беларускіх Сьвятых.

Сымбаль абаронцы Горадні

З фундатарам помніка Анатолем Карабачом зьвязацца не ўдалося — ягоны тэлефон увесь час недасяжны. Вядома, што ён заснавальнік менскай фірмы «Хорс-Мотарс», родам з Краснасельскага, што пад Ваўкавыскам. Помнік ствараўся пры падтрымцы Гарадзенскай праваслаўнай япархіі. Ейны прадстаўнік, айцец Андрэй Наздрын сказаў Свабодзе, што вельмі ўсьцешаны тым, што помнік урэшце даставілі ў Горадню.

«Вы нават не ўяўляеце, колькі давялося прайсьці розных інстанцый, каб атрымаць дазволы на ўсталяваньне помніка. Але з Божай помаччу нам гэта ўдалося», — кажа айцец Андрэй.

Андрэй Наздрын

Андрэй Наздрын

Айцец Андрэй дадае, што ў Горадні, на жаль, амаль няма помнікаў, якія ўслаўлялі б сапраўдных герояў і заслужаных дзеячоў. А вось помнік Давыду Гарадзенскаму, на яго думку, якраз сымбалізуе абаронцу Горадні.

«Помнік зрабілі дзеля таго, каб людзі ведалі сапраўдных гістарычных герояў, каб узгадвалі свае карані, каб ведалі гісторыю сваёй краіны і тое, наколькі нашы продкі былі вартыя, каб іх шанаваць».

Гэта будзе першы помнік, зьвязаны з гісторыяй Горадні

Помнік будзе ўсталяваны побач з гарадзенскімі замкамі на скрыжаваньні вуліц Давыда Гарадзенскага і Замкавай. Пастамэнт ужо падрыхтаваны.

Месца, дзе будзе стаяць помнік Давыду Гарадзенскаму

Месца, дзе будзе стаяць помнік Давыду Гарадзенскаму

Гарадзенскі гісторык Алесь Краўцэвіч кажа, што гэта першы помнік за шмат гадоў, які па-сапраўднаму зьвязаны з гісторыяй Горадні.

«У нас вуліцы называюць дагэтуль імёнамі сакратароў парткамаў або старшынь калгасаў, а помнікі стаяць чужым людзям: Леніну ды Чапаеву. А вось помнік Давыду Гарадзенскаму павінен стаць пачаткам таго, што нам варта ўсталяваць помнікі Вітаўту, Баторыю, Аўгусту Панятоўскаму, Кастусю Каліноўскаму і іншым нашым героям».

Краўцэвіч з сумам дадае, што ў гістарычнай частцы гораду, які некалі быў каралеўскім, калі адкрываюцца новыя кавярні і крамы, ніхто і не падумае, каб назваць каторую ў гонар гістарычных асобаў альбо гістарычных падзеяў, якія адбываліся ў Горадні.

«У любым іншым эўрапейскім горадзе гістарычны каралеўскі дух бы панаваў, а ў нас няма кавярняў „У караля Стаса“ або „Апошні сэйм“. На Новым замку яшчэ дагэтуль вісіць герб Савецкага Саюзу», — кажа Краўцэвіч.

Помнік Давыду Гарадзенскаму адкрыюць у Горадні падчас фэстывалю нацыянальных культур — у першы тыдзень чэрвеня.

Давыд Гарадзенскі — сын нальшчанскага князя Даўмонта і княжны Марыі Дзьмітрыеўны, унучкі Аляксандра Неўскага.

  • У 1305 годзе ён разам з Гедымінам разьбіў каля Горадні войскі камэнданта Брандэнбургу комтура Конрада Ліхтэнхагена.
  • У 1306 годзе ўзначаліў пасьпяховую абарону Гарадзенскага замку, які аблажылі 6 тысяч лёгкіх коньнікаў і сотня цяжкаўзброеных рыцараў пад камандаваньнем комтура Кёнігсбэргу Эбэрхарда Вірнэнбурга.
  • У 1314 разьбіў крыжакоў, што аблажылі Наваградак, і зьнішчыў увесь варожы абоз, захапіў 1500 коней і ваенную амуніцыю, чым парушыў тактыку крыжакоў, якія раней пры нападах на тэрыторыю ВКЛ трымалі склады харчу ў тыле.
  • У веснавую паводку 1319 годзе на чале 800 вершнікаў заваяваў прускую вобласьць Вагенштоф.
  • У 1322 дапамог Пскову ў барацьбе зь Лівонскім ордэнам, стаўшы на кароткі час князем Пскова, у 1323 годзе разьбіў пад яго сьценамі дацкае войска і дайшоў да Рэвэля. У тым самым годзе яшчэ раз адкінуў ад Пскова нямецкіх рыцараў, якія трымалі горад у аблозе 18 дзён, а потым разьбіў іх.
  • У сакавіку 1324 г. тры нямецкія рыцары і 600 воінаў спалілі маёнтак Давыда, дзе забілі яго сямʼю і звыш 30 іншых жыхароў. У адказ Давыд арганізаваў паход войскаў ВКЛ на Мазовію.
  • У 1326 годзе на чале атраду з 1200 коньнікаў, сярод якіх былі і палякі, зрабіў кінжальны рэйд на Брандэнбург і Франкфурт-на-Одэры. У час гэтага пераможнага паходу немцы падкупілі мазавецкага рыцара Андрэя Госта, і той па-здрадніцку забіў Давыда.
  • Пахаваны Давыд, як лічыцца, каля сьценаў Барысаглебскага манастыра ў Горадні.
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы”...

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

Апошнія навіны

    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM