• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
20.06.2018 | У краіне Беларуская мова

У «Краiне марозiва» увесь дзень будуць частаваць пламбірам тых, хто размаўляе па-беларуску

Фестываль «Краiна марозiва» вырашыў незвычайным чынам заахвоціць беларусаў, якія ў паўсядзённым жыцці размаўляюць на роднай мове. Мінчукам прапануюць распавесці пра свайго беларускамоўнага сябра і выказаць яму “рэспект” на сайце белыполюс.бел. За гэта сябра зробяць ганаровым госцем фестывалю і задарма пачастуюць марозівам «Белы полюс 1938». Усё гэта адбудзецца 30 чэрвеня каля Мінск-Арэны. Распавесці аб сваім беларускамоўным сябры, якім ты ганарышся, можна на працягу трох дзён — з 19 па 21 чэрвеня.

Афиша

Па дадзеных перапісу насельніцтва ад 2009 года, амаль 2/3 жыхароў нашай краіны валодаюць беларускай мовай. Аднак толькі 6% карыстаюцца ёй падчас зносінаў з сябрамі, на працы ці дома.

— Беларусы, якія ў паўсядзённым жыцці размаўляюць на роднай мове, наўрад ці ставяцца да гэтага, як да пэўнага дасягнення, і могуць пасаромецца самі рэгістравацца на сайце. Але нам вельмі хочацца заахвоціць гэтых людзей, таму мы прапануем родным ці знаёмым вылучыць сваіх “беларускамоўных” прыяцеляў, — распавядае намеснік дырэктара па маркетынгу брэнда “Белы полюс” Максім Журовіч. — Для мяне самога больш звыкла размаўляць на рускай мове, але я заўжды з вялікай павагай стаўлюся да сваіх беларускамоўных сяброў і калегаў. За выбар на карысць беларускай мовы кожнаму з іх хочацца сказаць “дзякуй”. І гэта адна з мэтаў, дзеля якіх мы і запусцілі акцыю «Краiна марозiва».

        Збіраць заяўкі на сайце будуць да пятніцы. Пасля гэтага іх апрацуюць і надрукуюць асабістыя пашпарты ганаровых грамадзянаў «Краiны марозiва». Па іх на фэсце кожную гадзіну белыя мядзведзі будуць частаваць бясплатным пламбірам. Арганізатары не ведаюць колькі беларускамоўных грамадзянаў зарэгіструюць, таму пакуль што падрыхтавалі 2000 пашпартаў. Але калі будзе неабходна, надрукуюць дадатковую партыю спецыяльна да фэсту.

“Краiна марозiва” з’явіцца 30 чэрвеня вакол Мінск-Арэны. Тэматычны забаўляльны парк пабудуюць у гонар 80-годдзя беларускага пламбіру. Свята абяцаюць зрабіць мова-фрэндлі: афіцыйнай мовай будзе беларуская, а імправізаванай сталіцай стане “Мова-сіці”. Тут можна будзе згуляць у вялізарны беларускамоўны “Скрабл”, паспрабаваць сябе ў “Мафіі” і іншых настольных гульнях.

Госці наведаюць сеанс speed-dating, дзе іх навучаць упэўнена размаўляць з кім заўгодна і на любую тэму менавіта па-беларуску: пра надвор’е, аб займальнай кнізе, новым блокбастэры альбо ўлюбёным смаку марозіва.

— Размаўляць на роднай мове ці не — гэта асабісты выбар кожнага чалавека, але любіць яе — гэта, бадай што, абавязак. Мы незвычайна робім такі вялікі акцэнт на беларускай мове на нашым фестывалі. “Белы полюс 1938” — гэта пламбір, які ў гэтым годзе мы аднавілі па нацыянальным рэцэпце 80-гадовай даўніны. Такі прадукт абавязаны размаўляць са спажыўцамі на мове Коласа і Купалы. У “Краіне марозіва” мы паспрабуем паказаць усю яе прыгажосць і сучаснае гучанне. Мы упэўненыя, што яна можа дарыць такія ж пазітыўныя эмоцыі, як і марозіва, —  тлумачыць Максім Журовіч.

Музычная частка фестывалю таксама будзе толькі беларускамоўная. Першыя чатыры “Дзякуй” ужо паляцелі да хэдлайнераў фэсту —  Akute, Shuma, «Разбiтае сэрца пацана» и «Маланка Аркестр».

Паводле прэс-рэлізу

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM