• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
05.04.2018 | Мастацтва Крылы БНР

У Мінску адбываецца выстава «Код: 25.03.18», прысвечаная 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці БНР

4 красавіка 2018 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца прэзентацыя выставы «Код: 25.03.2018».

Выстава адбудзецца ў межах святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Народный Рэспублікі. Фармат выставы прадугледжвае самы шырокі спектр сучасных выяўленчых сродкаў без абмежавання часу стварэння твораў.

Сімвалічна, што назва выставы ўтрымлівае ў сабе вельмі пашыраны і актуальны ў наш час тэрмін. У абагуленым сэнсе «код» — уваходныя дадзеныя, якія прадстаўляюць пэўную інфармацыю для счытвання ў зручным і зразумелым для атрымальніка выглядзе. Апрача таго, з шэрагу яго вызначэнняў, «код» — камбінацыя лічбаў і літар, што пазначае пэўны аб’ект дзеля адрознення яго ад іншых падобных аб’ектаў. У навуцы добра вядомае паняцце «генетычнага коду» — паслядоўнасці запісу клеткавай інфармацыі, якая дазваляе нам існаваць менавіта ў выглядзе чалавека. У культуры «код» — таксама зашыфраваная ў нейкай форме інфармацыя, што ідэнтыфікуе культуру як унікальную. Культурны код вызначае набор выяў, якія злучаны з якім-небудзь комплексам стэрэатыпаў у свядомасці. Але збольшага «код» — гэта культурнае несвядомае. Не тое, што здаецца ці выразна ўсведамляецца, а тое, што прыхавана ад разумення, але выяўляецца ва ўчынках. Культурны код нацыі дапамагае разумець рэфлексіі яго носьбітаў.

Для калектыўнага несвядомага нашай нацыі 25.03.2018 — гэта зусім не шараговая паслядоўнасць лічбаў на календары. Гэта ключавы код да ўспамінаў пра тыя драматычныя падзеі, што ў сакавіку 1918 года запусцілі незваротны працэс, вынікам якога і сталася існаванне на сучаснай мапе свету дзяржавы Рэспубліка Беларусь.

У выставе, якая прапануецца гледачу, беларускія мастакі розных пакаленняў прадэманструюць, што мары і ідэалы заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі і сёння, быццам паходня, асвятляюць іх шлях, матывуючы на стварэнне твораў, якія, аддаючы належную даніну павагі гераізму і самахвярнасці бацькоў-заснавальнікаў БНР, не толькі адлюстроўваюць у той ці іншай форме падзеі стогадовай даўніны, але па свайму зместу з’яўляюцца актуальнымі развагамі мастакоў аб складанасцях часу, яго новых сэнсах і выкліках, будучым лёсе нашай краіны.

Тэрмін правядзення выставы:

з 4 па 15 красавіка 2018 года, штодзень з 11.00 да 19.00.

Тэлефоны для даведак:

(017) 288-15-49, (017) 290-60-10 — Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва)

(017) 296-67-84 — Беларускі саюз мастакоў.

nn.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM