• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
31.10.2017 | Навіны "Будзьма!" Літаратура

У Мінску прайшла вечарына памяці расстраляных паэтаў

У галерэі Tut.by Саюз беларускіх пісьменнікаў 30 кастрычніка зладзіў вечарыну памяці рэпрэсаваных савецкай уладай паэтаў. На вечарыне не толькі агучваліся малавядомыя гістарычныя факты, але і зачытвалісяя невядомыя вершы рэпрэсаваных паэтаў, пасля якіх па-іншаму пачынаеш глядзець на асобы творцаў.


На імпрэзу завітаў акадэмік Радзім Гарэцкі, пляменнік Максіма Гарэцкага. Ён распавёў, што калі савецкая ўлада прыйшла на Беларусь і распачала свой тэрор, браты Гарэцкія разам з Янкам Купалам былі ў Смаленску, але праз газеты атрымлівалі інфармацыю пра тое, што адбываецца. “Я быў тады як непрытомны”, – пісаў Янка Купала. Яшчэ ў Смаленску Максім Гарэцкі пачаў пісаць “Дзве душы”.

““Дзве душы” можна параўнаць з “Бесамі” Дастаеўскага, — перакананы Радзім Гарэцкі, — бо Максім Гарэцкі ў ёй прадбачыў і свой лёс, і лёс краіны, і лёс савецкай улады. У выніку, у 1922 годзе Максім Гарэцкі быў пасаджаны палякамі”.

Радзім Гарэцкі распавядаў пра пераследы бацькі і дзядзькі, але ён перакананы: 1937 – быў самы страшны год. У 1937 годзе Максіма Гарэцкага пасадзілі. У 1938 – расстралялі.

Злева направа: Радзім Гарэцкі, Таццяна Грыневіч, Марат Гаравы, Лявон Баршчэўскі, Анатоль Сідарэвіч, Ірына Багдановіч, Аксана Данільчык, Міхась Скобла

Уваход у літаратурныя Курапаты

Даследчыца і літаратуразнаўца Ірына Багдановіч вывучала архівы КДБ. Яна выпісвала ў свой нататнік прозвішчы паэтаў, а побач – дату іх смерці. І жахнулася, калі ў 23 прозвішчаў дата была адна і тая ж: 30 кастрычніка 1937 года.

“Да апошніх гадоў у СССР панавала фальсіфікацыя датаў смерці паэтаў, — узгадвае Ірына Багдановіч. – Толькі адна дата супала з той, якую нам давалі ў падручніках”.

Ірына Багдановіч вылучыла ключавое слова, якое датычыцца рэпрэсаваных паэтаў: памяць.Творы расстраляных паэтаў мусяць вывучацца студэнтамі: “Толькі праз пакаянне дзяржава можа глядзець у будучыню. Дзяржава мусіць паставіцца да гэтай Фабрыкі смерці, як і да печаў Асвенцыма. Сённяшні дзень мусіць стаць у Беларусі днём памяці”.

Рэпрэсіі паэтаў-замежнікаў і паэтак

Ад савецкай улады ў Беларусі пакутавалі не толькі беларусы. Лявон Баршчэўскі, укладальнік зборніка “Планета паэтаў”, распавёў пра паэта Юлія Таўбіна: “Юлій Таўбін – той паэт, які нарадзіўся, але не змог пажыць. Гэта габрэй, які нарадзіўся ў Расіі, але пераехаў з бацькамі ў Мсціслаўль”.

За вершы паэта выслалі. А пасля высылкі была тая злашчасная ноч, якая спыніла яго жыццё.

Літаратуразнаўца Аксана Данільчык прадставіла анталогію жаночай паэзіі  “Бліскавіцы”і распавяла пра паэтак, якія таксама пацярпелі ад рэпрэсій.

“Тыя аўтаркі, якія ўліліся у літаратуру да 1930-ых гадоў, у 1930-ыя гады замоўклі амаль усе. Гэта сведчыць пра тое, што пісаць тады было проста немагчыма”.

Аксана Данільчык зачытала вершы Канстанцыі Буйло, муж якой быў расстраляны, Наталлі Вішнеўскай, жонкі расстраляннга Алеся Дудара, Валянціны Казлоўскай, якая была расстраляная ў 1938 годзе. І канечне, на імпрэзе быў прачытаны верш Ларысы Геніюш, якая пацярпела пасля вайны, бо да гэтага жыла за мяжой.

Вынішчэнне моладзі

Эсэіст і гісторык Анатоль Сідарэвіч сказаў, што слова “рэпрэсія” яму не даспадобы. “Гэта быў тэрор. Гэта было свядомае вынішчэнне моладзі, бо сярод расстраляных паэтаў у асноўным – была моладзь”.

Спадар Анатоль прывёў прыклады арыштаў паэтаў у 1920-ыя гады, якія былі адзінкавыя. Пасля ён стаў прыводзіцць прыклады масавых арыштаў і расстрэлаў, якія пачаліся ў 30-ыя гады.

“Усё ішло на тое, каб запужаць людзей, — перакананы Анатоль Сідарэвіч. — А страх вельмі цяжка пасля вырваць з генаў”.

Літаратуразнаўца Міхась Скобла на імпрэзе таксама звярнуў увагу на тое, расстраляныя творцы былі вельмі маладыя: Міхасю Чароту было 40 гадоў, Міхасю Зарэцкаму – 35 гадоў, Алесю Дудару – 32 гады, Алесю Салагубу – 27 гадоў…

“Гэтыя хлопцы адчувалі сябе абаронцамі сваёй дзяржавы. Яны ішлі на смерць за Беларусь”, — перакананы Міхась Скобла.

Бард Таццяна Грыневіч аздобіла вечарыну спевамі на вершы Уладзіміра Дубоўкі, Сяргея Новіка-Пяюна, Ларысы Геніюш. “Як жыць – дык жыць для Беларусі. А без яе – зусім не жыць”, — прагучалі прарочыя словы Геніюш.

Тэкст і фота: Вікторыя Чаплева, для lit-bel.org 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»

Фармальны падыход. Прыйшоў яшчэ з СССР. Галачка стаіць, значыцца, усё зроблена. Насамрэч, можа быць усё, што хочаш — зроблена часткова, зусім не зроблена, але наяўнасць галачкі — упартая рэч, піша...

Апошнія навіны

    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM