• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
06.02.2018 | Асоба

У музэі зьбераглася перапіска Барыса Кіта з ініцыятывай заснаваць унівэрсытэт у Наваградку

Барыс Кіт, архіўнае фота

У Наваградку, дзе вучыўся ў школе, а затым быў дырэктарам беларускай гімназіі Барыс Кіт, дзейнічае музэй ягонага імя, а ў гісторыка-краязнаўчым музэі гораду знаходзіцца архіў Барыса Кіта, частка якога разьмешчана ў пастаяннай экспазыцыі – перадае Радыё Свабода.

Музэй Барыса Кіта існуе ў школе, дзе ён вучыўся і настаўнічаў

Музэй Барыса Кіта ў наваградзкай школе № 1 месьціцца ў будынку былой беларускай гімназіі, дзе сам спадар Кіт калісьці вучыўся, а пазьней працаваў настаўнікам і дырэктарам. Яго адкрылі ў чэрвені 2008 году, ён месьціцца ў адным пакоі.

Мэмарыяльная шыльда на будынку школы, дзе месьціцца музэй

Мэмарыяльная шыльда на будынку школы, дзе месьціцца музэй

Настаўнік гісторыі Ўладзімер Буткевіч, які апякуецца музэем, расказаў Свабодзе, што экспанатаў у іх няшмат, але сюды вельмі любяць наведвацца вучні. Паводле яго, у музэі ёсьць ліст, дасланы Барысам Кітом.

«Ён сам ня мог ужо тады прыехаць на адкрыцьцё музэю, але вось гэтыя словы нам напісаў: „Я веру, што гэты музэй шмат паслужыць у культурным разьвіцьці гораду Наваградку і будзе напэўна важнай цаглінай у будаўніцтве лепшай сьветлай долі беларускага народу“. Мы таксама верым у гэта», — кажа настаўнік гісторыі.

У музэі ёсьць здымкі з розных пэрыядаў жыцьця Барыса Кіта, у тым ліку дзіцячага, а таксама фота з вучнямі Наваградзкай гімназіі, калі ён быў дырэктарам.

У музэі Барыса Кіта

У музэі Барыса Кіта

Апрача фота, сярод экспанатаў — кнігі пра Барыса Кіта, ягоныя ўзнагароды, дыплёмы.

«Але вось цікавая рэч. Прыходзяць да нас вучні зь іншых школаў на экскурсію, а потым іх бацькі мне кажуць, што дзеці ўражаныя дахаты вярнуліся і расказваюць, які вялікі чалавек жыў у іх горадзе. І гэта толькі наведаўшы наш невялічкі музэй», — кажа настаўнік.

У Наваградзкім гісторыка-краязнаўчым музэі каля 1300 экспанатаў з архіву Кіта

У Наваградзкім гісторыка-краязнаўчым музэі знаходзіцца каля 1300 прадметаў з архіваў Барыса Кіта. Дырэктарка музэю Марына Ярашук кажа, што частка зь іх пастаянна экспануецца.

«Выстаўлены ягоны вялікі партрэт з кароткай біяграфіяй, здымак яго падчас знаходжаньня на могілках у Нямеччыне, дзе пахаваныя беларускія жаўнеры, загінулыя ў Другой сусьветнай вайне, дыплём прафэсара Мэрылэндскага ўнівэрсітэту, ягоная кніга пра ракетнае паліва, мэдаль Германа Обэрта і значок да гэтагай мэдаля, рукапіс аднаго з дакладаў на канфэрэнцыі і некаторыя іншыя рэчы», — кажа дырэктарка музэю.

Паводле Марыны Ярашук, рэчы выстаўленыя ў экспазыцыі музэю, якая датычыць часоў міжваеннай Польшчы, а таксама функцыянаваньня беларускай гімназіі ў Наваградку, дырэктарам якой быў Барыс Кіт. У той жа час, паводле дырэктаркі музэю, у фондах ёсьць шмат цікавых рэчаў, зьвязаных з жыцьцём Барыса Кіта, якія маглі б скласьці асобную экспазыцыю пра выдатнага беларуса.

Барыс Кіт, 2016 год

Барыс Кіт, 2016 год

Музэй мае шмат біяграфічных зьвестак з жыцьця, дакумэнтаў аб ягонай адукацыі; навуковых прац і дакладаў на розных канфэрэнцыях, напісаных рукой аўтара; дыплёмаў, артыкулаў у СМІ; вершаў, прысьвечаных Барысу Кіту, падзяк і ўзнагарод. Адзін з дыплёмаў — пра наданьне Барысу Кіту ў 1994 годзе званьня ганаровага грамадзяніна Наваградку.

Кіт вельмі хацеў, каб у Наваградку адкрылі ўнівэрсытэт

Асаблівую ўвагу, паводле Ярашук, займае перапіска Барыса Кіта з рознымі міжнароднымі ўстановамі і арганізацыямі з просьбай падтрымаць ягоную ідэю адкрыцьця ў Наваградку ўнівэрсітэту.

«Відавочна, што ён вельмі хацеў, каб у нашым горадзе адкрыўся ўнівэрсытэт, паколькі мы валодаем перапіскай зь вельмі шматлікімі ўстановамі, фундацыямі, прыватнымі асобамі з ЗША, Нямеччыны, ён зьвяртаўся ў Лёндан і Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця ды іншыя ўстановы. Праўда, падтрымкі ягоная ідэя не знайшла», — канстатуе спадарыня Ярашук.

Цэнтральнай плошча Леніна ў Наваградку, від з вуліцы Савецкай

Цэнтральнай плошча Леніна ў Наваградку, від з вуліцы Савецкай

Паводле дырэктаркі музэю, пакуль архівам Барыса Кіта цікавяцца нямногія дасьледчыкі, але пасьля ягонай сьмерці адчувальна запатрабаванасьць узрасла.

«Мы адразу задумаліся аб тым, каб зрабіць асобную экспазыцыю пра жыцьцё і дзейнасьць Барыса Кіта, але ў нас пакуль няма такіх магчымасьцяў, дзе б яе паказваць, а таму гэтыя пляны пакуль адкладзеныя на будучыню», — падзялілася Марына Ярашук.

У сеціве зьявілася ініцыятыва пераназваць вуліцу Савецкую ў Наваградку ў гонар ганаровага грамадзяніна Барыса Кіта, які 1 лютага памёр на 108-м годзе жыцьця.

***

Барыс Кіт нарадзіўся ў 1910 годзе ў Пецярбургу, бачыў Лютаўскую рэвалюцыю. Пасьля кастрычніцкага перавароту бацька адвёз яго на радзіму — у цяперашні Карэліцкі раён. Пасьля заканчэньня Віленскага ўнівэрсытэту быў выкладчыкам і дырэктарам Віленскай і Наваградзкай беларускіх гімназіяў. У часе Другой сусьветнай вайны цярпеў ад перасьледу савецкіх і нацысцкіх уладаў. Эміграваў у ЗША, дзе рэалізаваў сябе ў праграме астранаўтыкі. Барыс Кіт — адзін з распрацоўшчыкаў ракетнага паліва. На Беларусі зноў пабываў і атрымаў прызнаньне на пачатку 1990-х гадоў, пасьля абвяшчэньня незалежнасьці.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM