• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
10.04.2018 | Грамадства Беларуская мова

У Менску адмовіліся стварыць рознаўзроставую групу ў дзіцячым садку для беларускамоўных

Аляксандра Баярына з мужам Вадзімам Пракопчыкам і дзецьмі ля Міністэрства адукацыі, архіўнае фота
Аляксандра Баярына з мужам Вадзімам Пракопчыкам і дзецьмі ля Міністэрства адукацыі, архіўнае фота

Ёсьць групы «зь беларускай мовай навучаньня», але там сабраныя і расейскамоўныя, і беларускамоўныя дзеці, а першых звычайна значна больш. Выбару мовы бацькам не даюць – перадае Радыё Свабода.

Архітэктарка і актывістка Аляксандра Баярына апублікавала адмоўны адказ ад адміністрацыі Першамайскага раёну Менску на просьбу стварыць рознаўзроставую групу ў дзіцячым садку зь беларускай мовай навучаньня, у якую сабраліся аддаваць дзяцей беларускамоўныя бацькі — спасылаючыся на Канстытуцыю, яны прасілі стварыць групы «паводле прыярытэту не тэрытарыяльнага прынцыпу, а наяўнасьці ў бацькоў цьвёрдага жаданьня выхоўваць дзіця па-беларуску».

Адмову ўлады абгрунтоўваюць тым, што ў Першамайскім раёне ўжо ёсьць 54 групы «зь беларускай мовай навучаньня».

Баярына сьцьвярджае, што ў такіх групах зь «беларускай мовай навучаньня» амаль не гучыць беларуская мова: як у беларускамоўнай групе, так і расейскамоўнай беларуская мова займае 2 гадзіны на тыдзень, і ў «беларускамоўнай» на самой справе можа быць 90% расейскамоўных дзяцей. Бацькам не даюць выбраць мову групы ў дзіцячым садку, нават не пытаюць аб выбары мовы.

«Беларускамоўныя і расейскамоўныя групы павінны адрозьнівацца мовай навучаньня, але гэта не выконваецца, — кажа Баярына. — Дзеці ў групы зь беларускамоўным навучаньнем паступаюць па чарзе, амаль усе расейскамоўныя. Атрымліваецца, там дзьве гадзіны беларускай мовы застаюцца, а ўсё астатняе па-расейску, бо яны ўсе расейскамоўныя. А адно беларускамоўнае дзіця прыйдзе ці двое, будзе пераходзіць на расейскую мову — няма ніякага шанцу, ніхто зь ім не размаўляе па-беларуску».

Іншая маці, Вольга Кавальчук, у чаце бацькоў тлумачыла, што нават беларускамоўных дзяцей аднаго ўзросту немагчыма сабраць у адной існуючай групе: хацелі сабраць 8 дзяцей 3–4 год у адной і той жа беларускамоўнай групе, ды адміністрацыя адказала, што толькі «пастараецца пайсьці насустрач», бо групы фармуюцца зь дзяцей, якія пераходзяць зь ясьляў, плюс пару чалавек паводле агульнай чаргі.

Баярына кажа, адказ адміністрацыі раёну яе ды іншых бацькоў не задаволіў, юрыст ужо рыхтуе дакумэнты для абскарджаньня. Яна абураецца: улады звычайна ў адказах заяўляюць, што групы «фармуюцца згодна з сацыяльным запатрабаваньнем», «усе пажаданьні бацькоў задаволеныя». А групы для беларускамоўных дзяцей яна і іншыя бацькі дамагаюцца ад восені мінулага году.

Цяпер у Менску няма ніводнай групы ў дзіцячых садках, дзе дзеці былі б сабраныя паводле моўнай прыкметы. Бацькі зладзілі маніторынг — праверылі больш як сотню менскіх садкоў. Паводле аднаго з водгукаў, у 314-м садку ўсё ж склалася адна група, дзе ўсе дзеці зь беларускамоўных сем’яў. У астатніх толькі частка дзяцей і частка выхавальніц размаўляюць па-беларуску.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша Навіны "Будзьма!"

“А што было б, калі…”: інтэрактыўны калядны фэст-мюзікл для дзетак ад “Будзьма!” – 22 снежня

Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае дзетак і дарослых на бясплатны калядны фэст-мюзікл “А што было б, калі…”, які адбудзецца ў Мінску 22 снежня. Вясёлыя калядныя прыгоды і конкурсы, шмат...

valiancina_shauchenka
Літаратура

"Кніга Здольных": неверагоднае фэнтэзі на беларускай мове!

У сакавіку 2020 года ў выдавецтве "Галіяфы" плануецца выхад кнігі Святланы Аудзейчык, арыентаванай на падлеткавую аўдыторыю. “Кніга Здольных” – гэта першая частка фэнтэзі-трылогіі, якая ўжо атрымала прызнанне на міжнародным...

valiancina_shauchenka
Беларусы свету

Сурвіла заклікала дыяспару падтрымаць абаронцаў незалежнасьці

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў замежжа з заклікам 20 сьнежня «далучыцца да акцыяў пратэсту супраць так званай „глыбокай інтэграцыі“ Беларусі і Расеі» — паведамляе Свабода. Зварот...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Менскі мурал прызналі лепшым у свеце

Менскі мурал «Лічбавы свет» прызналі найлепшым у свеце з намаляваных у лістападзе. У конкурсе ўдзельнічалі 16 работ з розных краін. Праца менскага мастака Яўгена Мутуса «Лічбавы свет»,...

Апошнія навіны

    Афіша Навіны "Будзьма!"
    “А што было б, калі…”: інтэрактыўны калядны фэст-мюзікл для дзетак ад “Будзьма!” – 22 снежня
    Літаратура
    "Кніга Здольных": неверагоднае фэнтэзі на беларускай мове!
    Беларусы свету
    Сурвіла заклікала дыяспару падтрымаць абаронцаў незалежнасьці
    Мастацтва
    Менскі мурал прызналі лепшым у свеце
    Спорт
    Фотафакт: Падчас матчу кіеўскага «Дынама» на стадыёне вывесілі банер «Жыве Беларусь!»
    Афіша
    Самая пачуццёвая калабарацыя снежня: саліст J:МОРС выступіць на адной сцэне з дзецьмі з інклюзіў-тэатра "і"
    Кіно
    «Купалу» недамалявалі: паказ фільма перанеслі, не гатова камп'ютарная графіка
    Культура
    Абрад «Юраўскі карагод» трапіў у Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА
    Музыка
    Абвешчаны лонг-ліст конкурсу "Заспявай-6"
    Маё права
    Бодзіпазітыў: як навучыцца прымаць сваё цела і целы іншых людзей такімі, якія яны ёсць.
    Байнэт
    Google склаў рэйтынг самых папулярных запытаў беларусаў
    Грамадства
    Гомельскія нейрахірургі першымі ў Беларусі надрукавалі фрагмент пазваночніка на 3D-прынтары
    Адукацыя
    Як «прадаць» ідэю за 90 секунд: скетч-канспект
    Адукацыя
    «Студэнтка года» захапляецца Багдановічам і піша вершы па-беларуску
    Беларуская мова
    КДБ Беларусі атрымаў назву на беларускай мове

Афіша

  • 19.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 22.12

    Калядны фэст-мюзікл для дзетак ад “Будзьма!”. Рэгістрацыя тут!

  • 13.12 14:00Прэзентацыя кніжнага праекта “Беларускі кнігазбор”
  • 13.12 19:00Прэзентацыя кнігі “Песня пра Цімура”
  • 13.12 22:00Purple Flame & The Feedback
  • 14.12 13:00"Воспитание без травм": открытая лекция в Витебске
  • 14.12 22:00NO SUGAR играют RATM&RHCP + Top Gun
  • 15.12 11:45Канферэнцыя “Reshape 2019 – Framing the Future of Belarus”
  • 15.12 19:00Сольны канцэрт Relikt у Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Падпісаць Нішто
    • Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі
    • “Будзьма!” займела ўласную інтэрнэт-краму!
    • Часопіс "Жэўжык": сучаснае беларускамоўнае выданне для дзетак
    • Генерал па-за дабром і злом

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM