• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
10.10.2018 | Беларуская мова

У Менску прэзэнтавалі «інструкцыю для абароны беларускай мовы». Далей — у рэгіёны

Паліттэхноляг Аліна Нагорная і юрыст Ігар Случак, якога называюць у інтэрнэце «моўным інспэктарам», 9 кастрычніка прэзэнтавалі ў Менску кнігу «Абаронім мову» – паведамляе Свабода.

Прэзэнтацыя ладзілася для тых, хто ахвяраваў на выданьне праз сайт Talaka.by, дзе патрэбную на выданьне суму ў 2 тысячы рублёў сабралі за два дні.

«Вельмі важна бараніць сваё права на мову, бо беларуская мова — гэта адзіная каштоўнасьць, якая адрозьнівае нас ад астатніх народаў, — тлумачыць Ігар Случак. — Цяпер мы маем сытуацыю, калі збольшага беларуская мова дзяржаўная толькі на паперы».

Дапаможнік кішэннага фармату зьмяшчае на 60 старонках вытрымкі з заканадаўства, узоры зваротаў, парады і інструкцыі на розныя выпадкі — напрыклад, калі чалавека абразілі за ўжываньне беларускай мовы або калі не хапае нейкага дакумэнту па-беларуску.

Аўтары кажуць, што кніга ня ёсьць інструкцыяй у тым, як «стаць моўным інспэктарам», а прызначана для звычайных беларусаў, якія хочуць абараніць законныя правы. Але парады прыдатныя і для патрабаваньняў выконваць законы ад самых высокіх інстанцыяў.

«Нашая мэта — каб правы беларускамоўных былі абароненыя ва ўсіх сфэрах, — кажа Аліна Нагорная. — Вось, напрыклад, цяпер створаная пэтыцыя „За беларускую мову на этыкетках“. Калі зьмены, прапісаныя ў пэтыцыі, будуць прынятыя ў заканадаўства, беларускай мовы вакол нас адразу стане нашмат больш. Таму запрашаем далучацца да пэтыцыі і ўвогуле да дзейнасьці „Умовы для мовы“».

Каб паказаць, як выглядае такая дзейнасьць, Случак выставіў стэнд з адказамі, атрыманымі на ягоныя пісьмовыя звароты ад розных кампаніяў і інстанцыяў: ад вытворцы чыпсаў «Анега» і футбольнага клюбу БАТЭ да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і Канстытуцыйнага суду.

Пазьней прэзэнтацыі дапаможніка «Абаронім мову» адбудуцца ў Баранавічах (ужо вядомая дата — 24 кастрычніка на курсах «Мова Нанова»), Браславе, Горадні, Салігорску, Слуцку і паўторна ў Менску. Прэзэнтацыі ўжо будуць адкрытымі.

Аўтары плянуюць празь нейкі час стварыць сайт на тэму абароны беларускай мовы, выкласьці там дапаможнік для вольнага спампоўваньня.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM