• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
14.03.2018 | Крылы БНР

У Нацыянальным гістарычным – выстава пра БНР

«1918: БНР — Ідэя. Край. Дзяржава. Крок да Незалежнасці» — такая выстава пачала працу ў Нацыянальным гістарычным музеі 15 сакавіка.

Яна паказвае Беларускую Народную Рэспубліку як неабходную частку працэсу, без якой немагчыма зразумець гісторыю паўставання беларускай дзяржавы. Гэтую ідэю куратары выставы падкрэслілі, змясціўшы пры канцы экспазіцыі, на ганаровым месцы, на аксаміце, сучасную Канстытуцыю Беларусі.

Выстава ж, якой адведзеная прасторная зала на першым паверсе музея, ілюструе шлях, які прайшла Беларусь у 1914—1918: ад «этнаграфічнага племені» на мапах Карскага да нацыі з ідэяй незалежнасці, дзяржавай, заканадаўчымі актамі.

Спісы дэлегатаў Усебеларускага з’езда.

Устаўныя граматы БНР.

Пачэснае месца займаюць дакументы: можна пабачыць арыгінальныя спісы дэлегатаў Усебеларускага з’езда 1917-га, Устаўныя граматы, нават своеасаблівую «генеалогію беларускай дзяржаўнасці»: накрэсленую ад рукі схему перадачы ўлады ад Прэзідыума Усебеларускага з’езду да Рады БНР.

Хто яе маляваў на бланку Народнага сакратарыята? У гэтым належыць разабрацца гісторыкам.

Пячатка Рады БНР, якую насіў у кішэні Вацлаў Ластоўскі.

Побач — артэфакты: пячатка Рады БНР, якую насіў у кішэні Вацлаў Ластоўскі (яна ўстаўленая ў металічны футляр ад кішэннага гадзінніка, а на вечку надрапана, каму пячатка належыць); арыгінальная бел-чырвона-белая стужка — адзнака вайскоўца-беларуса, многае іншае.

Пашпарт грамадзянкі БНР.

Спекуляцыі на тэму таго, што БНР «не была дзяржавай», «не адбылася» лёгка абвяргаюцца асабістымі дакументамі тых часоў. Сярод экспанатаў ёсць, напрыклад, пашпарт грамадзянкі БНР, ёсць пасведчанне, выдадзенае Радай сялянцы Ганне Макей з вёскі Крынкі Навагрудскага павета.

Пасведчанне сялянкі з Крынак Ганны Макей. Крынкі — за два кіламетры ад вёскі Некрашэвічы Карэліцкага раёна, дзе нарадзіўся цяперашні кіраўнік МЗС Уладзімір Макей.

Ёсць і звароты, якія сяляне слалі ва Урад са скаргамі на рабункі ад нямецкіх войскаў. Гэта значыць, людзі на месцах рэальна ўспрымалі БНР як сваю дзяржаву і сваю ўладу.

Зварот селяніна Мінскага павета ў Раду БНР з просьбай распарадзіцца кампенсаваць нямецкія рэквізіцыі.

Асобныя стэнды прысвечаныя дыпламатычнай дзейнасці.

Можна пабачыць перапіску з урадам Леніна, з украінскай Дырэкторыяй, фота місіі ў Канстанцінопалі. Ёсць і арыгінал тэлеграмы кайзеру Вільгельму.

Выставу збіралі не толькі з фондаў Гістарычнага. Многія экспанаты, напрыклад, маляваныя гербы тагачасных беларускіх рэгіёнаў, літаральна тыдзень таму знайшлося ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны. Яны трапілі туды ў канцы 1940-х.

Выставу стваралі супольнымі намаганнямі: супрацоўнікі музея прыцягнулі да яе афармлення мастакоў. Гісторык Сцяпан Цемушаў, адзін з найлепшых картографаў Беларусі, зрабіў якасную мапу, са збораў прыватных калекцыянераў былі ўзятыя некаторыя экспанаты — напрыклад, выдатная рэканструкцыя строю вайскоўца БНР.

Тагачасныя плакаты і агітацыйныя матэрыялы.

Гэтая цэльная і якасная выстава вартая таго, каб стаць часткай пастаяннай экспазіцыі музея.

Пачуўшы гэту ідэю, супрацоўнікі музея ўздыхаюць: у нас пяцьсот тысяч экспанатаў, калі б толькі была магчымасць усё выставіць. Будзем спадзявацца, пытанне з новым будынкам і дыяпазітарыем для Гістарычнага музея, якое даўно стаіць, урэшце вырашыцца. І ў новым памяшканні Беларускай Народнай Рэспубліцы будзе прысвечана цэлая зала. А можа, і не адна.

Выстава адкрываецца 15 сакавіка аб 11-й у Нацыянальным гістарычным музеі (вул.Маркса, 12) і будзе працаваць да 7 мая.

Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM