75 год споўнілася б Чэславу Выдрыцкаму (псэўданім Чэслаў Немэн) – слыннаму польскаму музыку. На яго радзіме, у вёсцы Старыя Васілішкі, пройдуць культурныя мерапрыемствы, прымеркаваныя гэтай падзеі. На ўрачыстасці прыедуць прыхільнікі яго творчасці з розных краінаў свету.
Дырэктар клуба-музэя Чэслава Немэна – Уладзімір Сянюта кажа, што творчасць славутага выканаўцы робіць гонар яго радзіме: – Усе мы любім музыку, якая лёгка кладзецца на душу і якую нават за чаркай можна паспяваць, яна ўсім спадабаецца. А рок-музыку трэба слухаць не толькі сэрцам, але і галавою, розумам. Таму “Дзіўны тэй свят” я не разумею, як можна за чаркай заспяваць. Яго трэба слухаць і вельмі ўважліва. Другая музыка яшчэ больш складаная, яе таксама трэба ўмець разумець.
Тых, хто ведаў самога Чэслава Вадрыцкага засталося ў Старых Васілішак некалькі чалавек. Сярод іх Ганна і Тадэвуш Маркевічы. Яны згадваюць, што толькі аднойчы ён прыязджаў да сваіх аднавяскоўцаў, калі стаў знакамітым.