• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
30.05.2016 | Грамадства

У Светлагорску дзеці запісваюць аўдыякнігі для сляпых аднагодак

Тэатральны педагог Ніка Саўчанка збірае валанцёраў, каб дапамагчы дзецям з праблемамі зроку адолець школьную праграму па літаратуры.

На сёння каманда праекта “Яркі свет” скончыла запісваць “Маленькага прынца” для навучэнцаў сёмага класа, для шостага цяпер ідзе праца над “Ноччу перад Раством”. У чарзе ёсць і “Забітыя пад Масквой”. Спіс беларускай літаратуры пакуль трымаюць у сакрэце.

“Кніг шрыфтам Брайля мала і чытаць іх складана. Дзеці з праблемамі зроку на ўроках слухаюць урыўкі, якія чытаюць настаўнікі, але яны хутка стамляюцца і страчваюць увагу”,— распавяла Ніка. Яна са сваёй калегай Валерыяй Сукач пабывала ў Васілевіцкай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннем зроку. Там паненкі пагутарылі з дзецьмі, вызначылі, што канкрэтна выклікае ў іх цяжкасці, і вырашылі першым чынам дапамагчы навучэнцам у літаратурах.

Першапачаткова ідэя запісу аўдыякніг па школьнай праграме стваралася для ўдзелу ў конкурсе “Сацыяльны старт”. Такая ідэя спадабалася журы, і Ніка атрымала грант і каля двух месяцаў на сваю праграму.

“Я ўспомніла, што адзінаццаць гадоў таму мая маці ўжо ладзіла адзінкавую акцыю, запісала дзве кнігі і перадала іх у Васілевіцкую бібліятэку. Мне выпала пашырыць гэтую ідэю”, — адзначыла Ніка. Яна набыла апаратуру для запісу, праводзіць майстар-класы па чытанні і збірае вялікую групу валанцёраў. У камандзе ёсць і выхаванцы школы, дзе працуе Ніка, і дарослыя людзі, у паўсядзённасці далёкія ад чытанняў і літаратуры.

“На першую сустрэчу прыйшло 9 чалавек знаёмых. Цяпер жа да нас далучаюцца зусім незнаёмыя людзі, якія недзе прачыталі ці пачулі пра нас. Ёсць нават такія, хто пабачыў свайго знаёмага на здымках нашых сустрэч і нанова пасябраваў з ім, каб прыйсці да нас. Людзі кажуць, што для іх праект як глыток свежага паветра. Гэта радуе маё сэрца, і такіх гісторый у нас багата. Так, мне патэлефанавала жанчына, што выкладае музыку для сляпой дзяўчынкі, і папрасіла прыйсці да нас. Мы былі вельмі радыя іх вітаць”, — падялілася Ніка.

Перад чытаннем валанцёры робяць практыкаванні для правільнага дыхання, размінаюцца і чытаюць тэкст, каб падабраць правільную інтанацыю для пэўнай сцэны. Збіраецца група двойчы на тыдзень, а сам запіс доўжыцца каля гадзіны. Дзеці ад 12 гадоў і дарослыя чытаюць у некалькі мікрафонаў рэплікі сваіх герояў, што робіць такія гукавыя кнігі больш падобнымі да аўдыёпастаноўкі.

“Нам яшчэ шмат чаго рабіць. Плануем стварыць сайт, каб змясціць там кнігі, але пакуль не знайшлі чалавека, які б за гэта ўзяўся. Варта пераабсталяваць месца, дзе мы займаемся, бо не ўсе практыкаванні там цяпер зручна рабіць. Калі праект будзе развівацца, мне б хацелася ладзіць канцэрты і школьныя гадзіны, дзе былі б разам дзеці з праблемамі зроку і звычайныя вучні. Бо тыя, хто кепска ці нічога не бачыць, звычайна сядзіць дома, мала камунікуе і не мае сяброў”, — падзялілася планамі Ніка.

За праектам можна сачыць на Talaka, а таксама ў ФБ і ВК.

 

Марыя Грыц

Tweet
Тэгі: Светлагорск

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы” для...

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

Апошнія навіны

    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM