• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
07.06.2018 | Музыка

У Таліне і Мінску сыгралі дзіўны канцэрт. Музыкі былі ў 800 км адзін ад аднаго

5 кастрычніка 2017 года ў Таліне ў межах сустрэчы прадстаўнікоў краін Усходняга партнёрства па лічбавай эканоміцы прайшоў незвычайны канцэрт – перадае Еўрарадыё. У выкананні беларускіх, эстонскіх, армянскіх і грузінскіх музыкаў гучалі творы Моцарта, Даніцэці і джазавы стандарт “My Funny Valentine”. Самае цікавае, што музыкі знаходзіліся на адлегласці 800 км адзін ад аднаго: частка ў Таліне, частка — у Мінску. Пры гэтым гралі сінхронна, ствараючы эфект прысутнасці тут і цяпер.

Канцэрт стаў магчымы дзякуючы тэхналогіі LoLa, якая дазваляе перадаваць высакаякасны гук і відэа адначасова на вялікай адлегласці. Беларусь — першая з краін Усходняга партнёрства атрымала магчымасць карыстання LoLa.

Відэа канцэрта “Музыка без межаў”, у якім удзельнічалі беларускія музыкі і іх калегі з розных краін, знаходзячыся на адлегласці адзін ад аднаго

Пра тое, хто прыдумаў LoLa, як яна трапіла ў Беларусь, якія яе перспектывы, ці магчыма прымяняць тэхналогію ў іншых сферах жыцця, распавядаюць Еўрарадыё каардынатар сістэмы LoLa ў Мінску Яўген Яфімаў, тэхнік аддзела камунікацый акадэмсеткі Юрый Баль і скрыпач Алег Яцына.

LoLa — ад англійскага low latency — нізкая затрымка

Яўген Яфімаў: Ідэя праекта прыйшла ў галаву італьянскаму музыканту і сецевіку Клаўдыё Алокхіа (Claudio Allocchio) ў пачатку 2000-х. Распрацоўкай тэхналогіі ў 2012 годзе заняліся Музычная кансерваторыя Джузэпэ Тарціні ў Трыесце і італьянская даследчая акадэмічная сетка GARR.

Загадчык сектара міжнароднага супрацоўніцтва Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі, каардынатар сістэмы LoLa ў Мінску Яўген Яфімаў і тэхнік аддзела камунікацый акадэмсеткі Юрый Баль. Фота Еўрарадыё

LoLa злучае дзве кропкі, размешчаныя далёка адна ад адной, з затрымкай у 40-50 мілісекунд

Яўген Яфімаў: Сеткавая апаратура LoLa дае магчымасць злучэння дзвюх кропак, размешчаных на прыстойнай адлегласці адна ад адной, з затрымкай у 40-50 мілісекунд. Хор, які стаіць за аркестрам, рэагуе на дырыжора з затрымкай у 50-60 мілісекунд. Затрымка ў 40-60 мілісекунд для музыканта практычна незаўважная.

Юрый Баль: Каб LoLa працавала, неабходна добрая хуткасная сетка і кампутар са спецыялізаваным праграмным забеспячэннем. Да яго падключаецца пульт — ён камутуе гук, ад відэакамеры выводзіцца падключэнне на манітор, каб музыкі бачылі сваіх калег. Ззаду таксама усталёўваецца экран — для гледачоў.

Аператары ў абедзвюх кропках займаюцца вывадам гуку і выявы на экран. Ідзе двухбаковы абмен дадзенымі ў рэжыме рэальнага часу. Прамежкавага звяна няма. Гэта прамы кантакт: кропка — кропка.

Яўген Яфімаў: У Амерыцы тэхналогія шырока выкарыстоўваецца ў музычных школах: з яе дапамогай праходзяць рэпетыцыі, воркшопы, урокі, канцэрты. У Еўропе сістэма LoLa даступная ў 20 кропках, за яе ўкараненне адказвае аб’яднанне навукова-адукацыйных сетак Еўропы GÉANT. Мінулым летам да яе далучылася Беларусь — першая з краін Усходняга партнёрства.

Тэхналогія LoLa ва ўсю прыцягвае аркестры

На абсталяванне LoLa ў Беларусі ЕС выдзеліў 40 тысяч еўра

Яўген Яфімаў: Тэхналогія LoLa з’явілася ў Беларусі ў 2017 годзе ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС “Усталяванне сувязі ва Усходнім партнёрстве” (EAPCONNECT), якая фінансуецца Еўрасаюзам. Беларуская навукова-адукацыйная сетка (NRENS) уключана ў агульнаеўрапейскую сетку. З дапамогай тэхнічных сродкаў, якія забяспечвае еўрапейскі сеткавы апарат, беларускія буйныя універсітэты і навуковыя цэнтры зараз маюць хуткі доступ да еўрапейскіх бібліятэк, сайтаў, навуковай інфармацыі.

Год таму ЕС выдзеліў нам апаратуру для забеспячэння працы сістэмы LoLa. Кошт двух камплектаў — 40 тысяч еўра. Фінансуе праект асацыяцыя GÉANT, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Кембрыджы.

Мы ўдзельнічаем у семінарах па выкарыстанні сістэмы LoLa. У гэтым годзе хочам правесці семінар-навучанне ў нас — для супрацоўнікаў нашых творчых ВНУ і калег па Усходнім партнёрстве.

lola-classical-performance-700w1.jpgКанцэрт “Музыка без межаў” у Таліне і Мінску, падчас якога беларусы ўпершыню эксперыментавалі з сістэмай LoLa. Фота uiip.bas-net.by, eapconnect.eu

lola-jazz-performance-700w.jpgКанцэрт “Музыка без межаў” у Таліне і Мінску, падчас якога беларусы ўпершыню эксперыментавалі з сістэмай LoLa. Фота uiip.bas-net.by, eapconnect.eu

lola-opera-performance-700w.jpgКанцэрт “Музыка без межаў” у Таліне і Мінску, падчас якога беларусы ўпершыню эксперыментавалі з сістэмай LoLa. Фота uiip.bas-net.by, eapconnect.eu

pics3lola.jpgКанцэрт “Музыка без межаў” у Таліне і Мінску, падчас якога беларусы ўпершыню эксперыментавалі з сістэмай LoLa. Фота uiip.bas-net.by, eapconnect.eu

Праз 10 хвілін прывыкаеш да таго, што калег бачыш на экране і чуеш з дынамікаў

Яўген Яфімаў: У жніўні мы пачалі эксперымент па забеспячэнні дыстанцыйнай творчай сувязі з выкарыстаннем LoLa. Прыцягнулі вядомых беларускіх музыкаў — Алега Яцыну, Кацярыну Шапачка і Ірыну Кучынскую, рэктара тбіліскай Акадэміі музыкі Рэза Кікнадзэ і іх грузінскіх, эстонскіх і армянскіх калег. Для першага разу музыкі правялі сумесныя жывыя рэпетыцыі — ездзілі ў Эстонію.

Гэта некамерцыйны праект. Удзельнікі выступаюць у ім цалкам бясплатна, яны эксперыментуюць і шукаюць новыя формы. 5 кастрычніка гледачамі канцэрту сталі 45 чалавек. Усім вельмі спадабалася.

Алег Яцына: Канцэрт — мой першы досвед музіцыравання праз анлайн-тэхналогіі. Спачатку, натуральна, гэта не вельмі зручна, таму што музыкі прывыклі да іншага працэсу — калі ўсе разам у адным памяшканні, калі бачым вочы адно аднаго і адчуваем дыханне. Але праз 10 хвілін канцэрта прывыкаеш да таго, што сваіх калег ты бачыш на экране і чуеш з дынамікаў. Да гэтага ты прыстасоўваешся, і пачынаецца музіцыраванне. Спачатку затрымка даволі адчувальная. Але мозг — вельмі гнуткі інструмент, які добра наладжваецца: ён стаў ўлічваць затрымку, і гэта перастала быць праблемай.

Дуэт беларускай дуды і шатландскай валынкі

Яўген Яфімаў: З дапамогай LoLa мы плануем зрабіць некалькі праектаў. Напрыклад, падтрымаць рэдкія нацыянальныя інструменты праз сеанс ігры нашай дуды і шатландскай валынкі. У працэсе канцэрту музыкі могуць і сыграць дуэтам, і абмеркаваць асаблівасці інструментаў, і завесці кантакты на будучыню.

Хочам адаптаваць праграму пад правядзенне майстар-класаў на адлегласці. Напрыклад, нашаму знакамітаму віяланчэлісту і дырыжору Яўгену Перліну ідэя вельмі падабаецца. Яму 77 гадоў, ездзіць выкладаць за мяжу цяжка, а такім чынам можна быць уключаным у працэс.

Наша мара — арганізацыя платных двухгадзінных digital-канцэртаў у digital-холе. Мяркуем, людзі прыйдуць на канцэрт, калі з таго боку будзе граць Лонданскі філарманічны аркестр. Можна не плаціць 200 долараў за квіток, а паслухаць яго тут з выдатным гукам і добрай выявай.

Асноўная ідэя тэхналогіі — сацыяльна-культурна-палітычная. Нам трэба інтэгравацца ў еўрапейскую культуру. Наша бяда ў многіх выпадках заключаецца ў местачковасці: ёсць сваё — ну і добра, а іншага быццам не існуе. Гэта адчуваецца ў размовах з культуролагамі і адміністрацыямі творчых ВНУ. Еўропа гатовая нам дапамагчы. Гэтым трэба карыстацца.

Прыклад цяперашняй шматфункцыянальнасці сістэмы LoLa

LoLa — толькі для музыкі?

Юрый Баль: Для любых кантактаў. Сістэма выкарыстоўваецца ў драматычным тэатры, сучасным балеце, выяўленчым мастацтве. Яе можна ўжыць і ў аператыўнай медыцыне.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным «Кантэксце» вас чакаюць інтэрв’ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

У кнігі «36 і 6 катоў» дзіцячай пісьменніцы Галіны Удавічэнка толькі ва Украіне — 35 перавыданняў, 149 тысяч асобнікаў! Пра беларускае выданне Нашай Ніве расказваюць самі перакладчыкі, дружная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Алесь Кіркевіч піша на budzma.by пра феномен расійскага палітыка Аляксея Навальнага Навальны зрабіў смелы ўчынак. Не паспрачаешся. Менавіта таму найбліжэйшым часам ён будзе піць зусім не нямецкае піва,...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?

15 студзеня ў выдавецтва «Янушкевіч» прыйшлі з аглядам супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Дырэктара выдавецтва Андрэя Янушкевіча выклікалі на допыт. Увечары яго адпусцілі, але цяпер...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту
    Грамадства
    Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY
    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM