• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
07.04.2017 | У краіне

У «віцебскіх Курапатах» новыя страшныя знаходкі — вандалы раскапалі 7 брацкіх магілаў

«Віцебскімі Курапатамі» — недасьледаваным месцам масавых пахаваньняў — тры гады таму пачалі называць вёску Хайсы ў Віцебскім раёне. Увосень 2014 году вяскоўцы знайшлі ў суседнім лесе паўдзясятка раскапаных ямаў з чалавечымі парэшткамі, а дзе-нідзе косткі і чарапы проста былі раскіданыя пад нагамі.

vicebsk_kurapaty

«Ямы, косьці, чарапы»

Сёлета ўвесну жахлівая гісторыя паўтарылася, але ў іншым месцы. І раскапаных у лесе ямаў мясцовы жыхар Юры Садкоў знайшоў ужо больш за паўтара дзясятка:

Вялікі раскоп у лесе. Такіх Юры Садкоў налічыў каля сямі

Вялікі раскоп у лесе. Такіх Юры Садкоў налічыў каля сямі

Рэчы, адкінутыя ўбок

Рэчы, адкінутыя ўбок

Чарапы — амаль каля кожнага раскопу

Чарапы — амаль каля кожнага раскопу

«Як толькі растаў сьнег, мы з жонкай пайшлі ў лес, прагуляцца і назьбіраць марожаных ягад. Лес тут блізка, ад ускрайку Хайсоў кілямэтры 3-4 праз поле. У лесе балота, там і журавіны растуць, і буякі — а яны смачныя з-пад сьнегу. Я часта хаджу ў гэты лес, апошні раз быў тут у пачатку сьнежня. І ўсё было звычайна. А ў мінулую пятніцу, калі мы пайшлі, гляджу: жоўты жвір, нешта раскапана… Падыходжу і бачу — жах! Ямы, а каля іх раскіданыя чалавечыя косьці, чарапы, у іх дзіркі на патыліцы. У некаторых захаваліся зубы, нават скура! І нейкія рэчы — грабеньчыкі, акуляры, вельмі шмат гумавага абутку. Я нават разглядаць дужа ня стаў, бо гэта страшна: такое ўражаньне, што ідзеш па разрабаваных могілках!»

Юры Садкоў, які знайшоў раскопы ў лесе

Юры Садкоў, які знайшоў раскопы ў лесе

Спадар Юры паклікаў жонку, паказаў ёй страшныя знаходкі. Кажа, што думка была адна: тут пабывалі «чорныя капальнікі». Бо пра іхную «дзейнасьць» у навакольлі чулі даўно: нехта прыяжджае шукаць каштоўныя рэчы, нехта — зброю. Чалавечыя парэшткі для капальнікаў каштоўнасьці не ўяўляюць, іх пакідаюць на ўскрайках раскопаў — ямы закапаць ніхто ня рупіцца…

Косткі і рэчы

Косткі і рэчы

Маленькія раскопы сустракаюцца таксама

Маленькія раскопы сустракаюцца таксама

Не зьвяроў трэба баяцца

Параіўшыся са сваякамі, Юры Садкоў вырашыў: трэба зьвяртацца ў міліцыю. Па-першае, каб неадкладна навялі парадак і чалавечыя парэшткі не валяліся раскіданымі па лесе. Па-другое, каб не падумалі на мясцовых жыхароў, а шукалі тых, хто насамрэч вінаваты, кажа спадар Садкоў:

«Патэлефанавалі. Увечары прыехала міліцыя. Цёмна, а яны нават безь ліхтарыкаў. Падсьвечвалі сабе тэлефонамі. Жанчына, мабыць, сьледчая, усё мяне распытвала, якія зьвяры тут водзяцца. Ёй, напэўна, было страшнавата ісьці ў лес. Але не зьвяроў трэба баяцца ў нашым лесе, а вось такіх „чорных капальнікаў“! Міліцыянты зайшлі, паглядзелі, забралі некалькі костак і чарапоў ды паехалі. З тае пары прайшоў тыдзень, косьці як ляжалі, так і ляжаць. Ямы не закапаныя. Прычым, я бачу, у лесе ёсьць ня толькі раскапаныя месцы, а нібыта проста пазначаныя. Быццам нехта капнуў ды пакінуў — ці то мэталашукальнік нічога не паказаў, ці, наадварот, паказаў, і гэтае месца пазначылі, каб пасьля прыехаць».

Пазнака «на потым»?

Пазнака «на потым»?

Маленькіх раскопаў спадар Юры заўважыў каля дзясятка

Маленькіх раскопаў спадар Юры заўважыў каля дзясятка

У чарапах — кулявыя адтуліны на патыліцы

У чарапах — кулявыя адтуліны на патыліцы

Спадар Садкоў ведае, што ў гэтым самым лесе тры гады таму ўжо знаходзілі чалавечыя косткі. Тая гісторыя прыцягнула ўвагу віцебскіх актывістаў, якія пачалі зьбіраць сьведчаньні мясцовых жыхароў. Старажылы расказалі, што ў гэтым лесе ў 1938–39 гадах расстрэльвалі людзей.

Парэшткі пахавалі як ахвяраў Вялікай Айчыннай

Аднак сьведчаньні мясцовых жыхароў ігнаруюць, гаворыць віцебскі актывіст, стваральнік грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» Ян Дзяржаўцаў:

Ян Дзяржаўцаў

Ян Дзяржаўцаў

«Мы хацелі ўзяць удзел ва ўшанаваньні памяці загінулых, а іх цішком пахавалі пад выглядам ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны!

Мы стваралі ініцыятыву „Хайсы“, каб займацца ўшанаваньнем памяці мірных людзей, загубленых у гэтым лесе. Спадзяваліся і на ўдзел дзяржаўных органаў, бо гэта ж нашыя грамадзяне тут ляжаць… Аднак нашыя звароты ў розныя структуры прывялі толькі да таго, што ад удзельнікаў ініцыятывы пачалі прыхоўваць вынікі дасьледаваньняў. Мы пісалі звароты ў міліцыю, у Сьледчы камітэт, але дагэтуль ня ведаем, куды падзелі некалькі костак і чарапоў, якія забралі з гэтага лесу. Мы настойвалі на выкліканьні спэцыяльнага батальёну для эксгумацыі і дасьледаваньняў — і ня ведаем усіх высноваў, зробленых вайсковым археолягам, бо нам паказалі толькі некалькі старонак. Мы хацелі ўзяць удзел у працы аргкамітэту ўшанаваньня памяці загінулых, а іх цішком ад нас пахавалі пад выглядам ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны!»

Спадар Дзяржаўцаў даведаўся пра апошнія страшныя знаходкі ад мясцовых жыхароў. Абыякавасьць уладаў, на думку актывіста, і прывяла да такіх наступстваў. Знойдзеныя раней за пару кілямэтраў адсюль парэшткі летась перапахавалі на брацкіх могілках каля чыгуначнай станцыі Лужасна. І больш у гэтым лесе ніякіх дасьледаваньняў не праводзілі. Падобна, што міліцыю не турбуе і дзейнасьць «чорных капальнікаў» у гэтых мясьцінах.

Спадар Дзяржаўцаў часта прыгадвае словы археоляга Мікалая Крывальцэвіча, якога пару гадоў таму запрашаў паглядзець на раскапаныя ямы з чалавечымі парэшткамі. Навуковец, які быў экспэртам і спэцыялістам-археолягам эксгумацыі курапацкіх пахаваньняў, тады зазначыў: «Гэта вельмі падобна на тое, што мы бачылі ў Курапатах».

Што тут шукалі, невядома. Косткі і рэчы пакінулі

Што тут шукалі, невядома. Косткі і рэчы пакінулі

Аднак для мясцовых уладаў усе паралелі з Курапатамі гучаць як пагроза: яшчэ ў 2015 годзе старшыня Мазалаўскага сельсавету Леанід Дубіна сказаў, што ў яго няма грошай на помнікі загінулым у часы cталінскіх рэпрэсіяў. Які лёс чакае знойдзеныя цяпер парэшткі, пакуль няясна. Чалавечыя косткі ляжаць на жвіры каля раскапаных вандаламі ямінаў, і колькі яшчэ такіх раскопаў у лесе пад Хайсамі, дакладна ніхто не ведае.

Раскопы відаць на самым ускрайку

Раскопы відаць на самым ускрайку

svaboda.org

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Маё права

Праваабаронцы апублікавалі даклад аб катаваннях у Беларусі

Расійскі «Камітэт супраць катаванняў» і Сусветная арганізацыя супраць катаванняў 26 студзеня апублікавалі даклад, прысвечаны гвалту з боку сілавікоў у дачыненні да пратэстоўцаў, піша Наша Ніва. ...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

Апошнія навіны

    Маё права
    Праваабаронцы апублікавалі даклад аб катаваннях у Беларусі
    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM