• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
10.04.2017 | У краіне Грамадскі сектар

У Віцебску людзі дапамагаюць прытулку для жывёлаў, якому дзяржава абрэзала фінансаваньне

У Віцебску прайшла дабрачынная акцыя, падчас якой гараджане фінансава дапамаглі прытулку для бадзяжных жывёлаў. Людзі імкнуліся зрабіць хоць нешта, каб уратаваць утрыманцаў ад голаду, а прытулак — ад закрыцьця.

Уся выручка з дабрачыннага кірмашу — на карысьць прытулку

Уся выручка з дабрачыннага кірмашу — на карысьць прытулку

Ад віцяблян — прытулку

Ад віцяблян — прытулку

Утрыманцаў прывезьлі з надзеяй, раптам для іх знойдуцца гаспадары

Утрыманцаў прывезьлі з надзеяй, раптам для іх знойдуцца гаспадары

Выдаткі прытулку нашмат перавышаюць тую суму, якую на ўтрыманьне ўстановы выдаткоўвае гарадзкі бюджэт. Таму існаваньне прытулку, створанага на балянсе прадпрыемства «Спэцаўтабаза гораду Віцебску» 5 гадоў таму, апошні час знаходзіцца пад пагрозай, гаворыць дырэктарка Натальля Зубава:

Дырэктарка прытулку Натальля Зубава

Дырэктарка прытулку Натальля Зубава

«Каб вы паглядзелі на наш склад харчоў, вы б жахнуліся! Запасаў ніякіх няма. Шмат што прыносяць людзі ў адказ на нашы просьбы, але гэта мізер… Страшна яшчэ й тое, што нам не хапае рук. У нас 2,5 гектара тэрыторыі і ніколі не было дворніка. Сабак выгульваюць валянтэры, бо ў пэрсаналу й так працы звыш нормы. Няма вакансіяў, стаўкі рабочых і вэтпэрсаналу скарочаныя — іх пасьля „аптымізацыі“ стала ў два разы меней, а жывёлаў — у 2,5 раза болей. Цяпер у нас на ўтрыманьні 328 жывёлаў, такога не было ніколі! Усе памяшканьні запоўненыя, і пэрспэктывы сумныя: людзям жывецца дужа цяжка, ня кожны гатовы ўзяць у сям’ю пухнатага ўтрыманца і несьці за яго адказнасьць. Павялічваецца колькасьць супрацьлеглых прыкладаў, калі нам прывозяць ці падкідаюць хатніх катоў ці сабак…»

У добрыя рукі

У добрыя рукі

Новая гаспадыня

Новая гаспадыня

І ў Кнопы таксама будзе дом

І ў Кнопы таксама будзе дом

Акцыі на ўзор той, якая прайшла ў культурна-гістарычным комплексе ў Задзьвіньні, проста неабходныя, лічыць Натальля Зубава. У значнай ступені таму, што на заклік прынесьці харчы для жывёлаў адгукнулася вельмі вялікая колькасьць гараджан. Людзі несьлі макарону, крупы, мясныя паўфабрыкаты. Быў арганізаваны і выязны гандаль, каб ахвотныя маглі набыць нешта проста на месцы.

На тэрыторыі комплексу разгарнуўся сапраўдны кірмаш: тут працавалі майстар-клясы, прадаваліся сувэніры, на сцэне праходзіў канцэрт мастацкай самадзейнасьці. Ініцыятарам дабрачыннай акцыі былі замежнае прадпрыемства «ВІК — здароўе жывёлаў» ГМ Doctor VIC і клюб UNESCO «Прайд» сярэдняй школы № 21, да арганізацыі кірмашу далучыліся гімназія № 3 і мноства валянтэраў з розных грамадзкіх структур. Усе выручаныя сродкі таксама былі перададзены прытулку для бадзяжных жывёлаў.

Можна набыць хаця б такога сабачку ці коціка

Можна набыць хаця б такога сабачку ці коціка

Майстар-клас

Майстар-клас

Усе сабраныя сродкі — прытулку

Усе сабраныя сродкі — прытулку

Падлічыць, колькі атрымалася сабраць грошай і харчоў, яшчэ не пасьпелі. Але арганізатары спадзяюцца, што была выкананая і яшчэ адна важная задача — прыцягнуць увагу грамадзкасьці да праблемы, якая можа прывесьці да зьнікненьня прытулку, за адкрыцьцё якога амаль 10 гадоў змагалася грамадзкая арганізацыя «Сябры жывёлаў».

Фатаздымкі ўтрыманцаў

Фатаздымкі ўтрыманцаў

Удзельніцы

Удзельніцы

Ініцыятары мерапрыемства

Ініцыятары мерапрыемства

На сёньняшні дзень прытулак існуе дзякуючы грамадзкай падтрымцы. Простыя гараджане і нешматлікія спонсары, якія прыносяць для жывёлаў корм, мэдыкамэнты, ужытковыя рэчы, ахвяруюць у грашовым выражэньні нават болей сродкаў, чымсьці выдаткоўвае дзяржава. Між тым прытулак — гэта структура, якая робіць шмат карыснага. За час яе існаваньня тут было стэрылізавана больш за 6 тысяч жывёлаў, і спыненьне прыросту бадзяжных істот не каштавала гораду ні капейкі: гэта рабілася выключна за ахвяраваньні. У прытулку жывёлаў лечаць, тым самым прадухіляючы ўспышкі масавых захворваньняў. І на паляпшэньне санітарна-эпідэміялягічнай сытуацыі з гарадзкога бюджэту таксама не выдаткоўвалася сродкаў.

Давесьці, наколькі існаваньне прытулку для Віцебску важнае, імкнуцца розныя структуры. Два тыдні таму падобнае мерапрыемства адбылося ў віцебскім арт-цэнтры VZAP.

Акцыя збору сродкаў у віцебскім арт-цэнтры VZAP

Акцыя збору сродкаў у віцебскім арт-цэнтры VZAP

Радыё Свабода

Tweet
Тэгі: Віцебск

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM