• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
19.05.2016 | Грамадства Гісторыя

У Віцебску ўшанавалі Альгерда і выступілі супраць помніка Аляксандру Неўскаму

У «Ноч музэяў» у Віцебску адкрылі ўнікальную выставу — вынік рэспубліканскага арт-праекту «Князь Альгерд у выяўленчым мастацтве».

Працы 47 мастакоў выстаўленыя ў дзьвюх залях Мастацкага музэю. Гэтая экспазыцыя прыцягнула ўвечары 17 траўня найбольшую колькасьць наведнікаў.

У асноўным гэта выявы самога Альгерда, сына Гедыміна, князя Вялікага Княства Літоўскага, аднаго з найвыдатнейшых палкаводцаў і кіраўнікоў старабеларускай дзяржавы. У 1318-м ён ажаніўся зь віцебскай князёўнай Марыяй Яраслаўнай, а ў 1320-м пасьля сьмерці віцебскага князя атрымаў ягонае княства ў спадчыну.

Падчас ягонага кіраваньня сярэднявечны Віцебск дасягнуў найвышэйшага росквіту. Менавіта да часу княжаньня Альгерда гісторыкі адносяць будаўніцтва віцебскіх замкаў — комплексу магутных мураваных умацаваньняў, які складаўся з Горнага і Ніжняга замкаў. Горны замак меў пяць абарончых вежаў, каля 800 мэтраў мураваных сьцен. Сьцяна Ніжняга замка мела каля 1256 мэтраў у даўжыню, тут было трынаццаць вежаў.

Пра гэта нагадала падчас адкрыцьця экспазыцыі Вольга Акуневіч, загадчыца Мастацкага музэю. Сам музэй, дарэчы, месьціцца якраз там, дзе ў даўнейшыя часы быў цэнтар Віцебску.

Арт-праект «Князь Альгерд у выяўленчым мастацтве» ініцыяваны Беларускім саюзам мастакоў. Паводле кіраўніцы абласной арганізацыі БСМ Сьвятланы Баранкоўскай, выстава рэспубліканскага маштабу адкрылася ў Віцебску невыпадкова: менавіта віцяблянам належыць гонар і абавязак захоўваць гістарычную спадчыну, зьвязаную зь імем князя Альгерда. Адзін з аб’ектаў гэтай спадчыны — помнік вялікаму князю, адкрыты 27 чэрвеня 2014 году.

Тэма помнікаў гістарычным дзеячам балючая для Віцебску. З ініцыятывы гарадзкіх уладаў зьбіраюцца ўшанаваць і наўгародзкага князя Аляксандра Неўскага. Пра гэта нагадаў прысутным мастак Міхась Ляўковіч, адзін з удзельнікаў выставы.

«Мы маем усе падставы ганарыцца віцебскім князем Альгердам і тым, што памяць пра яго ўшанаваная ў нашым горадзе. Але якое дачыненьне да Віцебску мае Аляксандар Неўскі? Я сёньня «гугліў», як кажа наша моладзь, зноў шукаючы хоць нейкія ўцямныя доказы датычнасьці гэтага расейскага палкаводца да Віцебску. І зноў натрапіў на заключэньне навукоўцаў з Акадэміі навук: няма гістарычных доказаў гэтай сувязі. Дык навошта ставіць помнік у гонар таго, чаго не было? Навошта Віцебску помнік чужому гістарычнаму дзеячу?» — сказаў спадар Ляўковіч.

Зрэшты, віцебскаму сярэднявеччу ў Мастацкім музэі былі прысьвечаны шмат якія імпрэзы. Па іх наведнікаў суправаджала Гаспадыня Замкавай гары — актрыса Коласаўскага тэатру Раіса Грыбовіч.

Гледачы ўбачылі пэрформанс «Знакі Замкавай гары», прадстаўлены Антанінай Фалей, дэфіле гістарычных строяў «Шляхта» і выступы ўдзельнікаў клюбу гістарычнай рэканструкцыі «Хальвіль» (Віцебск) і тэатру гістарычнага строю «Полацкі зьвяз» (Полацак) — яны выступалі якраз у часе адкрыцьця выставы, прысьвечанай князю. Мастачка Сьвятлана Баранкоўская, аўтарка габэлена «Альгерд і Юліянія», паказала майстар-кляс па мастацкім ткацтве.

Што незвычайна — распавядаючы пры гэтым «віцебскія казкі»: гісторыі, якія яна сама складае на падставе гістарычных матэрыялаў. А юныя мастакі са студыі «Цюбікі» малявалі таксама амаль што казачных пэрсанажаў — жыхароў сярэднявечнага Віцебску часоў князя Альгерда.

svaboda.org

Tweet
Тэгі: Віцебск

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM