• budzma.by
  • Пра нас
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
15.05.2015 | Навіны "Будзьма!" Літаратура

У Ветцы адбылася прэзентацыя другога нумара літаратурнага альманаха “Палац”

Самая адметная пабудова сучаснага Гомеля — старажытны палац Румянцавых і Паскевічаў, які знаходзіцца ў гарадскім парку. Узнік гэты палац напрыканцы  ХVIII стагоддзя. І для тагачасных  гамельчукоў, і для сучаснікаў ён вельмі адметны. Менавіта таму і абралі для свайго альманаха назву “Палац” сябры Гомельскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.

12 траўня 2015 года ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы горада Веткі адбылася прэзентацыя другога нумара альманаха, у якой прынялі ўдзел укладальнік, рэдактар і аўтар паэт Генадзь Лапацін, адзін з аўтараў — паэт Ларыса Раманава.

Ларыса Раманава

Палацы ствараюцца для людзей — каб людзі у іх жылі, спасцігалі жыццё, радаваліся яму, прымалі гасцей. Своеасаблівым запрашэннем чытачоў бібліятэкі у Палац атрымалася прэзентацыя альманаха, якая прайшла ў рамках кампаніі “Будзьма беларусамі!”.  Немагчыма за час, адведзены для сустрэчы, расказаць пра ўсё альбо паказаць усё. Але абмежаванасць у часе дазваляе зацікавіць, дазваляе зрабіць так, каб у твайго суразмоўцы ўзнікла жаданне ўвайсці ў створанаю табой пабудову надоўга-надоўга, уважліва даследваць кожны закуточак, каб потым вяртацца сюды зноў і зноў. Некалькі слупкоў альбо нават радкоў з верша здольныя зацікавіць. Таму Генадзь Лапацін і Ларыса Раманава прачыталі не толькі свае асабістыя творы, але і фрагменты твораў іншых аўтараў альманаха.

Для веткаўчан гэты нумар адметны яшчэ і тым, што адразу пяць аўтараў маюць самае прамое дачыненне да веткаўскай зямлі. Мікола Ермакоў нарадзіўся ў вёсцы Барталамееўка і пэўны час працаваў ў мясцовай раёнцы. У раздзеле “Спадчына” размешчана апавяданне “Хлеб”, якое напісаў веткаўчанін, заснавальнік і першы дырэктар знакамітага Веткаўскага музея Фёдар Шкляраў. У свой час у мясцовай раёнцы працаваў цудоўны паэт Уладзімір Бабкоў. З паэтычнымі ўспамінамі ў  жанры эсэ — “Адбітак рая” выступіла ў гэтым нумары альманаха паэт Ларыса Раманава, якая празрыста паказала, што паэт, калі ён — Паэт, у любым жанры застаецца паэтам. У незвычайным для большасці чытачоў, якія ведаюць яго, з дзіцячымі вершамі выступіў Генадзь Лапацін. Генадзь Лапацін і Ларыса Раманава з’яўляюцца супрацоўнікамі Веткаўскага музея.

Сустрэча мела інтэрактыўны характар. Найбольш актыўныя ўдзельнікі з боку чатачоў атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

У 1830-х гадах адбывалася рэканструкцыя знакамітага Палаца, адначасова  вакол яго быў створаны парк. І, адпаведна традыцыі, напрыканцы сустрэчы з чытачамі Ларыса Раманава правяла  відэапрэзентацыю “Наш квітнеючы сад”.

Tweet
Тэгі: Ветка

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Што рабіць, калі да вас у хату завітаў «бэтмэн»? Як ратуюць кажаноў

Праз прыадчыненае акно ў кватэру мінчука пракралаўя кажан. Што было далей, і як дзейнічаць гараджанам пры сустрэчы з рукакрылымі, даведвалася карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны». Аб нечаканай...

valiancina_shauchenka
Афіша Тэатр

Акторы мінскага інклюзіў-тэатра запрасілі на свой спектакль галівудскіх актораў

17 снежня у ДК МАЗ Сямейны інклюзіў-тэатр “і” паставіць свой самы папулярны спектакль “8 пачуццяў, або нараджэнне чалавека”. Мінулы паказ у лістападзе сабраў поўную залу на 1000 чалавек, і ў гэты раз артысты зноўку рыхтуюцца...

valiancina_shauchenka
Кіно

Андрэй Курэйчык зняў фільм у маляўнічай сядзібе ў Красках, а на ролю ўзяў самога амбасадара Францыі

У Нацыянальным мастацкім музеі скончыліся здымкі новага праекта рэжысёра і сцэнарыста Андрэя Курэйчыка «LIBERTÉ» (у літаральным перакладзе «Свабода»), перадае аўтар на сваёй старонцы ў фэйсбуку.  ...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алена Анісім: Беларусізацыя ў грамадстве не спаўзае ўніз

Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім падвяла пэўныя вынікі сваёй дэпутацкай дзейнасці. У прыватнасці, яна адказала на пытанне, ці бываюць у парламенце гарачыя абмеркаванні:  –...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Што рабіць, калі да вас у хату завітаў «бэтмэн»? Як ратуюць кажаноў
    Афіша Тэатр
    Акторы мінскага інклюзіў-тэатра запрасілі на свой спектакль галівудскіх актораў
    Кіно
    Андрэй Курэйчык зняў фільм у маляўнічай сядзібе ў Красках, а на ролю ўзяў самога амбасадара Францыі
    Грамадства
    Алена Анісім: Беларусізацыя ў грамадстве не спаўзае ўніз
    Літаратура Беларуская мова
    Часопіс "Жэўжык": сучаснае беларускамоўнае выданне для дзетак
    Літаратура
    Віктар Марціновіч: «Я непажаданы сын беларускай літаратурнай тусоўкі»
    Грамадства
    Як частаваць птушак правільна?
    Замежжа
    «Маленькага прынца» па-беларуску будуць прадаваць у Маскве
    Грамадства
    Працуем далей. Урад не падтрымаў прапанову зрабіць 31 снежня выходным
    Кіно
    Фільм «Адмірал» па-беларуску
    Замежжа
    У Вільню едзе “Рэвізор”: распачаўся продаж квіткоў на паказ спектакля Купалаўскага тэатра ў літоўскай сталіцы
    Беларуская мова
    Дамалюй працяг: выйшла другая частка дзіцячага комікса «Не для чужых вачэй»
    Грамадства
    «Такі жаніх нам ня любы». Беларускі ў нацыянальных строях выкацілі гарбуз да расейскай амбасады
    Мастацтва Тэхналогіі
    Мінскі стрыт-арт «Будучыня» «ажыве» з дапамогай тэхналогій дапоўненай рэальнасці
    Гісторыя
    «Давайце канчаць з нацыянальным падзелам краіны». Як Андропаў спрабаваў ліквідаваць БССР

Афіша

  • 07.12

    Ток-шоў "Стасункі ў кібер-прасторы: правілы паводзінаў"

  • 12.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 09.12 17:00Прэзентацыя лістападаўскага нумара часопіса “Маладосць”
  • 09.12 18:00Адкрыццё выставы і выступ Пятра Клюева ў музеі Максіма Багдановіча
  • 09.12 19:00В Минске пройдет попсовый маскарад
  • 10.12 20:00Зимний вечер с The Apples
  • 11.12 14:00Зімовы сон у Мастацкім музеі: Дзіўныя гісторыі пра “Рускі імпрэсіянізм”
  • 11.12 20:00Блюз от EIGHTANDOUT в TNT Rock Club!
  • 12.12 18:00Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Чаго чакаць ад 8 снежня
    • Дзмітрый Шэпелеў: "Я грамадзянін Беларусі. Я не грамадзянін Расіі"
    • Да чаго рыхтуецца беларускае войска? Закон “пра адтэрміноўкі” – верх айсберга
    • Дзе і як адсвяткаваць Каляды дзеткам і дарослым
    • «Ані літоўцы, ані беларусы ня кралі ў Польшчы ніякіх герояў», — польская тэлевядоўца

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM