• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
07.12.2017 | Літаратура

Уладзімір Някляеў – першы лаўрэат прэміі імя Наталлі Арсенневай

Цырымонія ўручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове ўпершыню прайшла 6 снежня ў Прэс-клубе ў Мінску. Лаўрэатам прэміі стаў паэт Уладзімір Някляеў за зборнік паэзіі “Толькі вершы”.

Прэмія імя славутай беларускай паэткі была заснаваная ў верасні гэтага года МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, Беларускім ПЭН-цэнтрам пры спрыянні Фонду культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонду Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. Пераможцу вызначала журы: Ірына Багдановіч, Леанід Баршчэўскі, Уладзімір Глазаў, Вальжына Морт, Ціхан Чарнякевіч.

У шорт-ліст увайшлі паэтычныя зборнікі Віктара Жыбуля, Ганны Комар, Насты Кудасавай, Уладзіміра Някляева, Сяргея Прылуцкага, Міхася Скоблы, Андрэя Хадановіча і Юлі Цімафеевай.

Ёсць спадзеў, што прэмія стане традыцыяй і будзе ўручацца штогод.

Уладзіміра Някляева больш парадавала, чым пакінула абыякавым, тое, што ён стаў першым лаўрэатам прэміі імя Наталлі Арсенневай. Ён адзначыў, што гэтая прэмія дае яму надзею, што Някляеў-паэт яшчэ існуе па-за Някляевым-палітыкам.

Пры гэтым Уладзімір Някляеў вельмі шкадаваў, што прэмію не атрымала паэтка Наста Кудасава, і нават аддаў ёй памятную статуэтку.

Ён заўважыў, што лагічна было б адзначыць прэміяй імя Наталлі Арсенневай паэтку. “Я заўсёды з цікавасцю чытаў тое, што называецца жаночай паэзіяй. Дарма паэткі хочуць, каб іх называлі паэтамі: ёсць своеасаблівасць пісьма жаночай натуры, яна істотна адрозная ад манеры пісьма натуры мужчынскай. У нашай паэзіі вельмі моцная эмацыйная скразная лінія жаночай паэзіі – гэта Геніюш з Арсенневай, працяг таго, што яны рабілі, – цяпер вось тут (на ўручэнні прэміі), тыя вершы, якія чыталі сёння сучасныя паэткі”.

Таксама, ужо ў якасці лаўрэата прэміі, паэт прачытаў верш “Рымцелі” з кнігі “Толькі вершы”, з раздзела “Турэмная бібліятэка”.

“Амерыканка” –  адзіная турма ў Беларусі, дзе вельмі добрая бібліятэка. Там было немагчыма спаць на ложку, бо на ім – скручаныя вузламі жалезныя пласціны. Калі я прыйшоў, выявілася, што пад тонкім матрасікам усё ложа было засцеленае кнігамі – іх бралі з бібліятэкі не для таго, каб чытаць, а каб пад бакі падкладаць. Вось тады ў мяне і ўзнікла ідэя “Турэмнай бібліятэкі”, – распавёў паэт.

Старшыня ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская падчас свайго выступу распавяла, што для арганізацыі, якая апякуецца беларускай дыяспарай, вельмі істотна, калі прэміі называюцца імёнамі славутых беларусаў – прадстаўнікоў эміграцыі: гэта дэманструе лучнасць беларускай прасторы і адзінства беларускай культуры. Таксама яна адзначыла, што гэта не першы выпадак, калі прэміі называюць у гонар беларусаў замежжа. Ужо існуюць прэміі імя Міколы Ганька, Янкі Юхнаўца, Зоры Кіпель, Аляксандры і Марыі Стагановічаў.

“Прэмія Наталлі Арсенневай вяртае імя слыннай паэткі ў Беларусь. Імя, якое незаслужана забытае і нашай сістэмай адукацыі. Мы вельмі спадзяёмся, што з аднаго боку прэмія будзе матываваць нашых творцаў, з другога – папулярызаваць нашу паэзію. Спадзяёмся, што імя Наталлі Арсенневай вернецца ў падручнікі”, – падагуліла Алена Макоўская.

Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч адзначыў, што асабліва рады за паэтаў: у апошнія гады з’явіліся прэміі для празаікаў і перакладчыкаў, аўтараў дзіцячай літаратуры. А вось паэты адчувалі сябе крыху абдзеленымі – прэміі за найлепшую кнігу вершаў не існавала. Цяпер несправядлівасць выпраўленая.

Па словах прадстаўніка журы Лявона Баршчэўскага, правальных і слабых кніжак на прэмію прадстаўлена не было, і гэта яшчэ раз сведчыць, што беларуская нацыя – нацыя паэтаў.

Пісьменнік Уладзімір Арлоў у сваю чаргу згадаў сваю сустрэчу з Наталляй Арсенневай у Рочэстэры, на той час паэтцы было 92 гады. За накрытым пад чарэшняй сталом Арсеннева распавяла, як першы раз пачула беларускую мову. Сям’я ў дваццатым годзе вярталася з бежанства ў Вільню і па дарозе спынілася пераначаваць у беларускай вёсцы пад Дрысай. Пакой сялянскай хаты, дзе яны спыніліся, быў раздзелены шафай. У адной частцы паклалі гасцей, у другой леглі спаць самі гаспадары, Юрка і Аўдоцця. Юрку ўначы пацягнула на любошчы, а Аўдоцця ўсё цыкала: “Ціха ляжы – госці ў хаце”, а пасля не вытрывала: “Палезеш – юшку спушчу”. Вось гэтае слова “юшка” заваражыла Наталлю на ўсё жыццё.

Уладзімір Арлоў згадаў яшчэ некалькі цікавых выпадкаў з жыцця паэткі і прачытаў яе верш “Снежань”, напісаны ў 1945 годзе.

На прэмію намінаваліся паэтычныя зборнікі, напісаныя на беларускай мове ў 2016 годзе. Паводле старшыні беларускага Пэн-цэнтра, а таксама каардынатаркі прэміі Таццяны Нядбай, на разгляд журы была дасланая 21 паэтычная кніга з 8 выдавецтваў, прычым не толькі мінскіх: былі прадстаўленыя брэсцкае і беластоцкае выдавецтвы. Лідарам стала выдавецтва “Кнігазбор” , якое прадставіла 11 кніг.

Мадэраваў цырымонію паэт Усевалад Сцебурака. Паэты і паэткі, чые зборнікі ўвайшлі ў шорт-ліст прэміі, чыталі ўласныя вершы. Вершы тых, хто не змог трапіць на цырымонію, чыталі са сцэны сябры журы.

Усе фіналісты атрымалі дыпломы, дыск з паэтычнымі песнямі і рамансамі на вершы Наталлі Арсенневай, выдадзеныя Віталём Супрановічам у межах праекта “Беларускі музычны архіў”, а таксама кнігу “222 альбомы беларускага року і не толькі” Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мяльгуя.

Напрыканцы цырымоніі адбыўся музычны выступ Змітра Вайцюшкевіча.

 

 

Аляксандра Дварэцкая, фота Яўгена Ерчака


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM