• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
08.06.2018 | Гісторыя Літаратура

Упершыню «Гісторыю Расіі» напісалі па-беларуску

 Дзесьці ў пачатку восені ў продажы павінна з’явіцца «Гісторыя Расіі», якую падрыхтавалі да друку беларускамоўныя гісторыкі.

«Галоўны ўкладальнік кнігі — Лявон Баршчэўскі, наш аўтарскі кіраўнік. Ён напісаў у асноўным савецкі перыяд. Я напісаў дасавецкі перыяд. Культуру Расіі напісаў мастацтвазнаўца Аляксей Хадыка. А пра народы Расіі пісаў Павел Церашковіч», — расказвае «НН» Алег Трусаў.

Адкуль паўстала пытанне аб выданні гісторыі суседняй дзяржавы?

«Кніга напісаная, цяпер карэктуру робім, макет набіраем. Беларускія аўтары павінны напісаць гісторыі ўсіх суседніх краін. Гісторыя Польшчы выйшла, гісторыю Латвіі пераклалі, гісторыю Літвы пераклаў Вінцук Вячорка. Цяпер мы фактычна дапісалі гісторыю Расіі, хочам яшчэ зрабіць гісторыю Украіны. Мы павінны ведаць гісторыю суседзяў са свайго гледзішча, калі хочам захаваць незалежнасць. Ніхто ніколі не пісаў і нават не спрабаваў пісаць гісторыю Расіі з беларускага гледзішча», — кажа Трусаў.

Ці не адказ гэта на тыя выданні, што выходзяць па гісторыі Беларусі ў Расіі ў розных чарнасоценных рэдакцыях.

«У Расіі шмат чаго пішуць, мы не збіраліся даваць нікому адказаў. Гэта адказы на нашы ўнутраныя пытанні, што такое Расія, што такое Расійская імперыя. Мы выкарысталі велізарную колькасць падручнікаў па гісторыі Расіі — больш за трыццаць, пачынаючы ад Карамзіна, заканчваючы сённяшнімі даследчыкамі. Таксама выкарысталі нямецкія, польскія, англійскія крыніцы.

Наша кніга — гэта такі навуковы дапаможнік. Яго можна будзе чытаць студэнтам, вучням старэйшых класаў і проста нашым людзям, якія абалваненыя ідэалогіяй «рускага свету», — кажа Трусаў.

А калі гаворка зайшла пра «рускі свет», то ці атрымалася даць абвяржэнне многім яго міфам?

«Мы напісалі пра міф аб Аляксандры Неўскім, пра Івана Сусаніна, пра вялікага кіеўскага князя Уладзіміра і г.д. Што для нас яшчэ было важна, пішучы гісторыю Расіі, напісаць не толькі аб рускіх, але аб усіх народах, якія там жывуць. У нас ёсць кароткая гісторыя і вугра-фінскіх народаў, і цюркскіх, і каўказскіх, і сібірскіх. Калі пісалі савецкую гісторыю, гэта было самым складаным, то напісалі нацыянальнасці ўсіх знакамітых савецкіх кампазітараў, мастакоў, скульптараў», — расказвае аўтар.

Кніга выйдзе па-беларуску, гэта прынцыповая пазіцыя калектыву.

«Даем вялікую колькасць крыніц, якія мы выкарыстоўвалі. Праблема з гістарычнымі рускімі тэрмінамі, нам іх прыходзілася ці калькай пісаць, ці нешта выдумляць. У іншых краінах проста не было такіх з’яваў. Напрыклад, апрычнікі часоў Івана Жахлівага. Стараліся даваць беларускамоўныя пераклады, але давалі ў дужках арыгінальную рускую тэрміналогію.

Хай расейцы перакладаюць на рускую мову і выдаюць. Мы прынцыпова пішам па-беларуску. Калі нехта хоча перакласці, то пры захаванні аўтарскіх правоў, калі ласка. Мы так пісалі, што нас цяжка будзе крытыкаваць. Мы пісалі аб’ектыўна, без эмоцыяў, спасылаемся на расійскіх гісторыкаў. Паўсюль спасылаемся толькі на факты», — расказвае спадар Алег.

Пры гэтым усім кніга выйдзе выключна з беларускіх пазіцый.

«Мы апісвалі падзеі з беларускага гледзішча, а яно не такое, як у нашых суседзяў. І не ўсе ўкраінскія ці польскія героі, героі для нас. І не могуць быць аднолькавым стаўленне да Напалеона ў французаў, беларусаў і рускіх.

Вось, напрыклад, асоба Аляксандра Суворава, я яго апісваю, як здольнага палкаводца, які праславіўся падчас турэцкіх войнаў, які ледзь не выйграў першую вайну з Напалеонам. А з другога боку я апісваю, як ён выразаў Прагу, якія злачынствы рабіў падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі. Для нас гэта не герой, а акупант», — заканчвае аповед Алег Трусаў.

Зміцер Панкавец, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM