• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Словы мацней
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
07.06.2019 | Навіны "Будзьма!"

Усе праекты "Будзьма!"


Агульнабеларуская кампанія “Будзьма беларусамі!” стартавала 1 кастрычніка 2008 года і абвясціла мэтай паглыбленне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў.

“Будзьма беларусамі!” – гэта грамадская культурніцкая кампанія, ініцыятарам і каардынатарам якой з’яўляецца Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Пра нас >>
Пра гісторыю і шлях кампаніі >>


Анімацыйны фільм «Будзьма беларусамі!»


Глядзець анімацыйны фільм (2011)
Цікавосткі пра анімацыю
  • “Якую класную рэч мы стварылі!”: інтэрвію з Юляй Ляшкеівч і Юляй Рудзіцкай
  • “Мы абмяркоўвалі ідэю зрабіць другую частку”: інтэрвію з Аленай Макоўскай і Лявонам Вольскім
  • Калекцыя шпалераў па анімацыйным фільме “Будзьма беларусамі!”
Сувенірная прадукцыя




Фестываль рэкламы “аDNаK!”


Ролік аднаго з фестываляў (2014)
Асноўнае пра фестываль
Кампанія “Будзьма беларусамі!” пачынала фестываль ў 2010 годзе, і ён стаў адным з самых яскравых і паспяховых праектаў кампаніі. Канечне, усё гэта было б немагчыма, калі б не нашы партнёры і дарадцы з боку бізнесу Андрэй Эзерын і Сяргей Скараход.

  • Інтэрвію з Сяргеем Скараходам і Змітром Курловічам: Як фестываль рэкламы “аDNаK!” стаў рухавіком беларускасці
  • Сайт Фестывалю: adnak.by
  • Раздзел з матэрыяламі пра Фестываль на нашым сайце

аDNаK




Камунікацыйныя кампаніі «Будзьма!»


Камунікацыйныя кампаніі «Будзьма!»

“Будзьма” стварыла цэлы шэраг праектаў, праз якія мы вучылі і вучыліся гісторыі; адкрывалі новыя імёны ў спорце і культуры; даводзілі, што беларуская мова – якасны сродак камунікацыі, а ўсё беларускае можа і мусіць быць модным, сучасным і актуальным. Гэтыя праекты натхнялі іншых на крэатыў і стварэнне новых яскравых падзей.

2012 Праект “У пошуках цмока”

Яшчэ гадоў шэсць-сем таму цмок выклікаў у беларусаў хіба лёгкую ўсмешку: “А што гэта?.. А-а-а, тыпу дракона!” З таго часу цмок стаў не толькі пазнавальным сімвалам, але яшчэ і жаданым брэндам, якім карыстаюцца арганізатары фэстаў, вытворцы алкаголю, спартоўцы і г.д. Як так атрымалася?
  • “Любіць дракона”, альбо Як цмок вярнуўся ў Беларусь: інтэрвію з аўтарамі ідэі
  • Асобны сайт праекта: "Краіна цмокаў"
аDNаK
2013 Канцэпт "Культура паляпшае жыццё”

Калі ідэя становіцца рэальным праектам, да яе далучаюцца іншыя людзі, з’яўляюцца аднадумцы, гэта прыносіць карысць і асобна ўзятаму гораду, і кожнаму чалавеку, і ўсёй краіне. Таму галоўная мэта камунікацыйнай стратэгіі “Культура паляпшае жыццё” – змена стаўлення да культуры як да пасіўнага, дэкаратыўнага элементу, які не здольны ўплываць на якасць жыцця штодня і ў перспектыве”.

Чытаць падрабязней >>

2013 Кірмашы Праектаў

Кірмаш Праектаў - гэта прэзентацыя і своеасаблівы конкурс ідэй падчас сустрэчы актыўных людзей з аднадумцамі і экспертамі. Зладжаныя кампаніяй "Будзьма беларусамі!" Кірмашы праектаў адбыліся ў дзесятках гарадоў Беларусі ў 2013-2015 гадах.



Архіў Кірмашоў, праведзеных кампаніяй >>

2016 Разам да справы

Кампанія “Разам да справы” – плён сумесных высілкаў кампаніі “Будзьма беларусамі!” і цэнтра даследавання грамадскага меркавання SYMPA – гадамі ладзіць мерапрыемствы і ток-шоў у беларускіх рэгіёнах.

На практыцы “Разам да справы” – гэта серыя ток-шоў, Кірмашоў праектаў, майстар-класаў і круглых сталоў у розных кутках нашай радзімы, якія праводзяць тэарэтыкі і практыкі, але заўсёды лідары ў сваёй галіне. Удзельнікі – мясцовыя жыхары і актывісты, якія хацелі б зрабіць нешта для свайго рэгіёна, часам не ведаючы, як.

Падрабязней пра кампанію >>
Матэрыялы і справаздачы аб праведзеных мерапрыемствах >>




Асноўныя сумесныя і он-лайн праекты "Будзьма!"


2009, 2011 Будзьма! Тузін. Перазагрузка

За гады існавання «Тузін» паспяхова рэалізаваў не адзін дзясятак задумаў, у тым ліку і сумесныя з ГКК «Будзьма беларусамі!» праекты «Тузін. Перазагрузка», «Будзьма! Тузін. Перазагрузка – 2» і «Global Reload», дзякуючы якім шматлікія як беларускія, так і замежныя музыкі заспявалі па-беларуску, а беларускамоўныя творы загучалі на іншых мовах.

Падрабязней аб праекце >>

Будзьма. Тузін Перазагрузка
2010 Паэтычны відэапраект «Чорна-белыя вершы»
Паэтычны відэа-праект кампаніі “Будзьма беларусамі!” “Чорна-белыя вершы”: “Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам,” – так гучаў адзін са слоганаў “сапраўднага інтэлектуальнага серыяла”.

Падрабязней аб праекце >>
Раздзел з матэрыяламі праекта >>

Чорна-белыя вершы
2012 Байцоўскі ген
Знаёмцеся з выбітнымі беларускімі спартсменамі ў праекце “Будзьма беларусамі!” – “Байцоўскі ген”.

Аб праекце >>
Раздзел з матэрыяламі праекта >>

Байцоўскі ген. Віталь Гуркоў

2012, 2013 Мультымедыйны праект «Захапленні»

Мультымедыйны праект «Захапленні» - гэта серыя незвычайных рэпартажаў з удзелам самых вядомых беларускіх музыкаў. Некалькі дзясяткаў «фільмаў», унікальных паводле фармату і зместу. «Рэпартажы з месца дзеяння», відэазамалёўкі пра захапленні цікавых і значных для нашай культуры людзей.

Першы сезон >>
Другі сезон >>

Захапленні



2014-2019 Не маўчы па-беларуску

“Не маўчы па-беларуску!” — серыя паштовак і каляндароў ад кампаніі “Будзьма!” і мастачкі Дар’і Мандзік — дапаможа ў штодзённай камунікацыі ўсім, хто толькі пачынае размаўляць на беларускай мове ці толькі на ёй і гаворыць, хто пачынае цікавіцца роднай мовай ці ўсё пра яе ведае і выкарыстоўвае штодня.



2012-2014 Відэапраект “Край | BY”
“Край.by” – мультымедыйны праект культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Гэта вандроўкі ў невядомае і таямнічае, выключнае і выбітнае, недасяжнае і роднае. Край.by” - серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам Павал Харланчук расказвае пра мясціны краіны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Кожная новая серыя – новае месца, таямніцы, гісторыі, інтрыгі і яскравыя факты, якія захоплена збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне “ПАН-студыя”.

Інтэрвію з мастацкім кіразніком праекта Змітром Бейнартам-Саладухам >>
Усе відэа праекта >>

3
3
4
4

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Рэперу Ціме Беларускіх далі 2 гады «хатняй хіміі» за наркотыкі

У 2018 годзе хіты «Мокрыя кросы» і «Незабудка» гучалі ледзь не з кожнага праса. Іх выканаўцу, 22-гадовага Ціму...

valiancina_shauchenka
Музыка

«У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй»: перанеслі канцэрт «Петли Пристрастия»

«Дарагія сябры, у сувязі з увядзеннем новых абмежаванняў на правядзенне масавых мерапрыемстваў, звязаных з эпідэміялагічнай...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Arche ладзіць велікодны распродаж: 40 выданняў, зніжкі да 70%

Сёлета на велікодны распродаж выстаўленыя каля 40 выданняў па гісторыі, культуры, лінгвістыцы. На ўсе кнігі толькі...

valiancina_shauchenka
Краіна

Ашмяны: горад з пакручастай гісторыяй

Сёння вандруем з «Будзьма!» у даўняе магдэбургскае мястэчка на рацэ Ашмянцы, на колішнюю Віленшчыну, у горад...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Рэперу Ціме Беларускіх далі 2 гады «хатняй хіміі» за наркотыкі
    Музыка
    «У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй»: перанеслі канцэрт «Петли Пристрастия»
    Літаратура
    Arche ладзіць велікодны распродаж: 40 выданняў, зніжкі да 70%
    Краіна
    Ашмяны: горад з пакручастай гісторыяй
    Грамадства Замежжа
    Польскія літаратуразнаўцы патрабуюць вызвалення Аляксандра Фядуты
    Музыка
    «Трэба гасіць далей»: вялікая гутарка з лідэрам гурта «Дай Дарогу» на канале «Жизнь-Малина»
    Мастацтва
    Прэзентацыя альбома «Напалеон Орда»: беларускія мясціны ў гравюрах мастака
    Грамадства
    Сёння пачынаецца суд над Цімам Беларускіх. Яму пагражае да пяці гадоў зняволення
    Гісторыя
    Рэвалюцыя, якую зрабіла песня
    Грамадскі сектар
    Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Urban Fellowship-2021
    Мастацтва
    Язэп Драздовіч — першы беларускі касманаўт. У музеі Азгура адкрылі мак’юментары выставу
    Грамадства
    Здымак Надзеі Бужан заняў другое месца на конкурсе World Press Photo
    Грамадства Музыка
    «Ён не мог без музыкі». У Мінску развіталіся з Леанідам Барткевічам
    Грамадства
    Эмбарга з Захаду і Усходу. Якія абмежаванні чакаюць беларускія НПЗ
    Кнігагляд
    Мастацтва сарціроўкі: як арганізаваць свае кніжныя паліцы і не звар’яцець

Афіша

  • 15.04

    Анлайн-канцэрт Піта Паўлава

  • 17.04 20:00Акустыка : Live / Алег Хаменка / «Актуальны сонцаварот»
  • 23.04 17:00Лекция «Современная трактовка авторского права»
  • 27.04 20:00Спектакль “Х-Традиция” пластического театра “ИнЖест”
  • 01.05 11:00Кельтаў не напалохаць: фестывальны сезон адкрывае свята “Бельтайн”
  • 05.05 19:00Сплин сыграет самый тёплый концерт для минчан
  • 06.05 20:00Народны альбом
  • 21.08 12:00Top Fest 2021

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Чым суцяшаюцца песімісты
    • Івонцы Сурвілле 85 гадоў!
    • Як Ларыса Геніюш схавала архівы БНР і перахітрыла КДБ
    • «Словы мацней»: мастачка Наталля Жукава чытае верш Уладзіслава Галубка
    • У Беларусі пачалася масавая вакцынацыя ад каранавіруса. Чым прышчапіцца? Каму можна, а каму нельга? Адказвае доктар Салавей

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM