• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
30.10.2017 | Грамадства

Усё зразумела: у Мінску прайшоў модны паказ з элементамі “яснай мовы”

Памятаеце казку Кіплінга пра маленькую дзяўчынку Тафі, якая “размаўляла” з незнаёмцам з дапамогай простых уласнаручна зробленых малюнкаў? Цяпер такія малюнкі назвалі б піктаграмамі, прыклады якіх мы штодзень бачым у аэрапортах, метро, супермаркетах.

А цяпер і на вопратцы беларускіх дызайнераў: у межах Беларускага тыдня моды сезон вясна-лета – 2018 і пры падтрымцы ГА “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” адбыўся паказ новай калекцыі дызайнера Таццяны Яфрэмавай. Гэта сацыяльны фэшн-праект на тэму таго, як наладзіць камунікацыю паміж людзьмі.

 У сваёй калекцыі мадэльер выкарыстоўвае піктаграмы – адзін з элементаў так званай “яснай мовы”, зразумелай людзям, якія маюць цяжкасці з прачытаннем тэксту. Перш за ўсё гаворка пра людзей з разумовымі абмежаваннямі, для якіх складаны тэкст – вялікі бар’ер. “Ясная мова” – гэта спрошчаная мова, даступная кожнаму, дзякуючы скарочанаму слоўніку, простым словам, лаканічным сказам і адмысловым малюнкам-піктаграмам.

У сваёй калекцыі Таццяна Яфрэмава звяртаецца да піктаграм невыпадкова. “Мой малодшы сын Цімафей нарадзіўся з сіндромам Даўна, – распавядае дызайнерка. – Аднойчы я патэлефанавала ў Беларускую асацыяцыю дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, каб даведацца пра нашы правы і сацыяльныя магчымасці. Слова за слова, мы разгаварыліся з кіраўніком Аленай Цітовай, і ў выніку ўсё скончылася вялікім інклюзіўным паказам на Belarus Fashion Week у 2016 годзе. Маю дзіцячую калекцыю прэзентавалі дзеткі з асаблівасцямі развіцця – атрымалася вельмі кранальнае шоў. Год таму мы таксама выкарыстоўвалі піктаграмы, якімі хацелі паказаць, што кожны з нас мае права атрымліваць інфармацыю ў зразумелай ім форме. І вось цяпер – чарговая серыя, працяг праекта”.

Сёлетняя калекцыя – ужо для дарослых паненак. Для стылёвых гараджанак, свабодных, самаўпэўненых, вытанчаных і рамантычных. Элементы “яснай мовы” арганічна ўпісаліся ў фактуру тканін – малюнкі-піктаграмы зробленыя са стразаў “Свароўскі”, а таксама з дапамогай адмысловага напылення на скуру. У фінале шоў мадэлі выйшлі на подыум з цукеркамі ад буціка Marie T – на белым шакаладзе таксама былі піктаграмы. “Я хацела паказаць, як пры дапамозе адзення мы можам трансляваць свае думкі і рабіць так, каб нас убачылі і пачулі, – тлумачыць Таццяна. – Элементы “яснай мовы” – гэта сімвал разумення паміж людзьмі з рознымі магчымасцямі”.

Пасля паказу калекцыі мы пагаварылі з Беньямінам Браўнам, экспертам з Берліна і адным з каардынатараў праекта “Ясная мова” ў Беларусі. “Больш 30 гадоў “ясную мову” паспяхова выкарыстоўваюць у ЗША, Скандынавіі і некаторых краінах Еўропы, – распавёў Беньямін. – Паводле правілаў і стандартаў, тэкст на “яснай мове” павінен быць напісаны зразумелымі словамі, простымі сказамі і пэўным шрыфтам, без вялікіх лічбаў і складаных метафар. Чалавек, які чытае тэкст, напрыклад, юрыдычнага дакумента, перакладзенага на “ясную мову”, павінен зразумець яго змест і прыняць уласнае рашэнне”.

Тэму працягвае Алена Цітова, старшыня Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам: “Сёння, кажучы пра безбар’ернае асяроддзе, мы ў першую чаргу маем на ўвазе фізічна саслабелых людзей. Пандусы, спецыяльныя ліфты, нізкія бардзюры. На сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны вы знойдзеце версію для слабых на зрок людзей. Для тых, хто слаба бачыць, існуе шрыфт Брайля. Праект “Ясная мова” мае звярнуць увагу на доступ да інфармацыі людзей з разумовымі асаблівасцямі. Перш-наперш мы хочам проста расказаць, што такое “ясная мова” і якія магчымасці яна дае. І ўжо далей – крок за крокам – укараняць яе на ўсіх узроўнях: ад інфармацыі ў грамадскіх месцах да складаных юрыдычных дакументаў. Супольна з чэшскімі партнёрамі мы падрыхтуем групу ацэншчыкаў – гэта людзі з лёгкімі разумовымі абмежаваннямі, якія будуць карыстацца “яснай мовай” і даваць зваротную сувязь: зразумела пададзеная інфармацыя ці не. Напрыклад, ёсць намер перакласці на “ясную мову” меню ў адным з гарадскіх кафэ. Гэта тычыцца незнаёмых назваў страваў, інгрэдыентаў – з імі і звычайны чалавек не заўсёды разбярэцца, а што казаць пра чалавека з асаблівасцямі. Складаныя стравы ў “ясным” меню павінныя быць напісаныя простымі словамі, на старонках побач з тэкстам павінныя быць ілюстрацыі. Каб чалавек з асаблівасцямі змог самастойна нешта замовіць і не прасіць дапамогі ў суседа. Дарэчы, у некаторых краінах існуюць бюро перакладаў з афіцыйнай “сухой” мовы на зразумелую “ясную”. І перакладаюць не толькі дакументы, але і літаратуру для бібліятэк. Спадзяюся, і ў Беларусі такое некалі будзе”.

 

Кася Кірпацік, фота Зарыны Кандрацьевай


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Як судзілі Святлану Алексіевіч

Гэтак выйшла, што дзве леташнія даты засталіся ў ценю чорных навін мінулага года: 5 гадоў таму Святлана Алексіевіч стала першым беларускім нобелеўскім лаўрэатам, і 30 гадоў таму была апублікаваная...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася. У БССР, як і ў іншыя савецкія рэспублікі, пачала прасочвацца разнастайная інфармацыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

Апошнія навіны

    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM