• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
21.02.2019 | Беларуская мова Акцыя

Uzari назваў сваю ўмову

21 лютага ў Дзень роднай мовы беларускі музыка Uzari выставіў сваю ўмову, а дакладней запусціў акцыю па папулярызацыі беларускай мовы пад назваю #Umova.

uzariumova

У сваім звароце музыка кажа:

“Некалькі гадоў таму я вырашыў размаўляць на роднай мове, і з кожным днём у маім жыцці мовы ўсё больш і больш. Мой першы альбом “Padziaka Serca”, што выйдзе ў красавіку, таксама будзе цалкам беларускамоўным.

У Дзень роднай мовы я прапаную Вам падтрымаць акцыю #Umova, дзе трэба выканаць некалькі заданняў і перадаць ланцужок далей, каб падтрымаць нашу спадчыну.

Зрабі свой крок да мовы.”

Сэнс акцыі, якая ператвараецца ў гульню, вельмі просты і дазваляе ахапіць вялікую колькасць беларусаў.


 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram

Сябры, я запрашаю вас у незвычайную гульню пад назваю #Umova. Якім будзе вынік гэтай гульні – залежыць ад кожнага з нас, таму далучайся! Сёння Дзень роднай мовы, і ў мяне ёсць для вас Умова, якую трэба абавязкова выканаць і перадаць наступным, каб квітнела Беларусь і наша родная беларуская мова. ПАЧЫНАЕМ! Некалькі гадоў таму я пачаў размаўляць па-беларуску, і з кожным днём у маім жыцці беларускай мовы становіцца ўсё больш і больш. Нават мой першы альбом “Padziaka serca”, які выйдзе ў красавіку, будзе цалкам беларускамоўным! Першая #Umova, з якой мы пачнем гульню, называецца “Падзяка”. ⠀ ШТО ТАБЕ ТРЭБА ЗРАБІЦЬ: ⠀ 📍сёння знайсці і сфатаграфавацца з носьбітам беларускай мовы: чалавек, кніга, надпіс, любая рэч; ⠀ 📍апублікаваць фотаздымак у любой сацыяльнай сетцы і напісаць падзяку ці прызнанне ў любові да беларускай мовы, абавязкова дадаўшы хэштэг #Umova; 📍пазначыць мінімум двух чалавек і перадаць ім ужо сваю ўмову, абавязкова прапанаваўшы нейкі падарунак за яе выкананне. ⠀ Пачнем з мяне. Я абяцаю, што калі вы выканаеце маю першую ўмову, то я: ⠀ 📍усім, каго знайду па хэштэгу #Umova, першым дашлю спасылку на мой новы альбом; ⠀ 📍20 чалавек з цікавымі новымі ўмовамі запрашу на эксклюзіўную прэзентацыю майго альбома ў красавіку; ⠀ 📍20 чалавек з яскравымі фотаздымкамі носьбітаў беларускай мовы атрымаюць эксклюзіўныя цішоткі “Padziaka serca”. Гульня пачалася! #uzari #uzarinawrocki #Падзякасэрца #беларускамоўны #Umova

Публикация от UZARI (@uzarinawrocki) 20 Фев 2019 в 11:29 PST

Uzari прапаноўвае ў Дзень роднай мовы знаходзіць і фатаграфавацца з цікавымі ці арыгінальнымі носьбітамі беларускай мовы. Гэта могуць быць як людзі, так і розныя рэчы, надпісы і вырабы, якія сустракаюцца вакол нас.

Фатаздымкі з носьбітамі беларускай мовы трэба публікаваць ва ўласных сацыяльных сетках, а разам з імі гісторыі пра гэтыя носьбіты, уласныя падзякі ці прызнанні ў любові да роднай мовы разам з хэштэгам #Umova, каб адсочваць і далей публікаваць вашыя гісторыі.

А каб акцыя працягвалася як мага даўжэй і ўцягвала новых людзей, варта ў адказ прапаноўваць уласныя новыя ўмовы вашым сябрам і за іх выкананне абавязкова матываваць нейкімі невялікімі падарункамі.

Напрыклад Uzari паабяцаў усім, хто выканае яго ўмову, першым даслаць спасылку на свой альбом “Padziaka serca”, а 20 аўтарам самых цікавых гісторый і фотаздымкаў падарыць фірмовыя цішоткі і запрасіць на эксклюзіўную прэзентацыю альбома ў красавіку ў Мінску.

 

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM