• budzma.by
  • Пра нас
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
29.07.2015 | Культура

Вадзяныя млыны пад Горадняй: схаваны турыстычны патэнцыял

Толькі на невялічкай рэчцы Ласасянцы захавалася ажно пяць млыноў XVIIІ–XIX стст.

Млыны – вадзяныя, паравыя, ветракі – цягам апошніх некалькіх дзесяцігоддзяў цалкам зніклі з беларускіх краявідаў. Эканамічны і гаспадарчы сэнс даўно страчаныя, а да разумення рэнавацыйнага і турыстычнага патэнцыялу такіх аб’ектаў грамадства толькі падыходзіць.

Млыны з-над Ласасянкі, якая ўпадае ў Нёман зусім побач з горадам, яскравы прыклад таго, як можа занядбаць, а як – выкарыстаць сваю спадчыну. Пяць млыноў – пяць лёсаў.

Млын у Ласосне

Калі ехаць з Горадні ў бок Сапоцкіна ды Свяцку, абавязкова давядзецца перасекчы мост у Ласосне адразу на выездзе з гораду. Калісьці менавіта тут праходзіла мяжа паміж Расейскай імперыяй і Царствам Польскім, мост быў памежны. Цікава, што на малюнку Напалеона Орды, дзе выяўлены акурат гэты млын, побач з ім красуе …памежны слуп, які, на жаль, да нас не дайшоў.

Млын у Ласосне на малюнку Напалеона Орды

Ад млына каля Ласосны засталіся толькі сцены ды маляўнічыя каскады на самой рэчцы. Унутры будынак засмечаны ды зарослы кустоўем. А вось моцныя каменныя сцены выкарыстоўваюць для практыкаванняў скалалазы: дзе-нідзе бачныя адмысловыя гачкі для замацоўвання рыштунку.

Варта дадаць, што становішча млына надзвычай удалае: зрабіўшы тут, напрыклад, рэстаран або бар разам з міні-музеем, можна разлічваць на ўсе турыстычныя групы, якія рухаюцца ў бок Аўгустоўскага каналу з гораду.

Млын на Фолюшы

Як і папярэдні ласасянскі млын, млын на Фолюшы ёсць часткай Кунстава – «гораду рамёстваў» (Kunststadt), які паўстаў у раёне Ласосны дзякуючы намаганням гарадзенскага старасты Антонія Тызэнгаўза напрыканцы XVIII ст.

Паводле ідэі рэфарматара тагачаснай каралеўскай гаспадаркі, запрошаныя з Еўропы рамеснікі мусілі сканцэнтравацца разам са сваёй вытворчасцю – мануфактурамі ды млынамі – менавіта тут, на ўскрайку гораду.

Млын у даліне паміж вайсковай часткай, мікрараёнам Фолюш ды вёскай Ласосна – пакуль што самы ўдалы прыклад захавання падобнага помніка прамысловай архітэктуры. У будынку XVIII ст. цяпер невялічкі гатэль, а побач – тэрыторыя адпачынку з газонамі і тэніснымі кортамі.

Разам з тым, пра яго існаванне акрамя як праз інтэрнэт наўрад ці дзе дазнаешся. Звонку будынак мала заўважны: губляецца ў зеляніне, а маляўнічая тэрыторыя вакол выкарыстоўваецца як «дзікія дачы» з пасадкамі памідораў ды бульбы або месца, дзе выпівае публіка з бліжэйшага мікрараёну, пра што сведчаць горы бутэлек тут жа.

Млын у Новіках

Не даязджаючы да возера Юбілейнага каля вёскі Новікі, якая цяпер уваходзіць у рысу гораду, пры самым мосце праз Ласасянку захаваліся рэшткі невялікага млына з найбольш, мабыць, трагічным лёсам. Млын, імаверна канца ХІХ ст., быў драўляны,, але з моцным каменным падмуркам і, зразумела, мураванымі канструкцыямі на вадзе.

Яшчэ гадоў дзесяць таму ў яго можна было зайсці і ўбачыць дзясяткі металічных і драўляных механізмаў сярод павуціння і мінулагодняга лісця. Сам памятаю вялікую шасцярню з надпісам «Dresden», якую ўжо тады нехта вывалак на вуліцу, бліжэй вады.

Цяпер ад млына засталася толькі адна сценка, якая да пары да часу не перашкаджае гаспадарам дому побач: пасля, мабыць, прыбяруць і яе. Механізмы ж зніклі ва ўмоўна-невядомым кірунку бліжэйшага пункту прыёму металалому… Праз гадоў пяць-дзесяць колішні помнік тут будуць выдаваць толькі каскады на рэчцы, добра бачныя з мосту.

Млын на Татарцы

Татарка – прыток Ласасянкі, які ўваходзіць у яе акурат побач з Юбілейным возерам. Тут жа, непадалёк маёнтку Караліна, стаіць адзіны ўнікальны для рэгіёну драўляны млын, які цалкам захаваўся. Паверыць у гэта сапраўды цяжка, бо ўнутры захавалася літаральна ўсё: ад цяжкіх механізмаў да шыльдачак на польскай мове.

Гадоў пяць-сем таму, калі ў будынак можна было бесперашкодна трапіць, унутры можна было знайсці ледзьве не мяхі з мукой: такое ўражанне, што млынар папросту адышоў некуды і вось-вось вернецца, а колы, занураныя ў плынь вады, ніколі і не пераставалі круціцца…

Цяпер млын зачынены: з’явіліся гаспадары, якія ўзяліся за яго аднаўленне. Ужо зробленыя бетонныя шлюзавыя канструкцыі, наперадзе – сам будынак разам з механікай.

У турыстычным плане месца проста фантастычнае: ад берагу Юбілейнага возера, дзе ўлетку поўна адпачываючых, сюды ісці хвілінаў пяць. Разам з тым млын можа арганічна ўпісацца ў турыстычны маршрут: маёнтак Каробчыцы – маёнтак Караліна – 4-ты форт. Карацей, перспектываў – поўны кораб.

Млын у Каробчыцах

Калі троху збочыць з трасы з Горадні на Брузгі, то бок на Польшчу, і праехаць метраў сто да плаціны на Ласасянцы, можна трапіць у Новыя Каробчыцы – засценак з некалькіх дамоў, які вырас вакол млына, вядомага ажно з 1781 года. Пасля ўжо тут быў «Млын Маслоўскай», вядомы па прозвішчы сваёй уладальніцы, якая гаспадарыла тут ажно да бурлівых падзеяў Першай сусветнай і грамадзянскай вайны. Далей усё стандартна: нацыяналізаваны за саветамі, а пазней занядбаны і разбураны.

У часы незалежнай Беларусі тут планавалі зрабіць і гадавальнік для стронгі, і бар, але ўсё беспаспяхова. У выніку будынак пачалі расцягваць па каменьчыку, за апошнія гадоў пяць цалкам знік дах… Упарта стаяць толькі дзве каменныя сцяны. Рака пасунулася далей ад муроў, старое рэчышча зарасло хмызам. Затое за пару метраў ад будынку красуе крыніца: з коўшыкам ды кладачкай, каб падысці зручней было.

Месца для турыстычнай атракцыі, падавалася б, лепш не прыдумаеш. Побач найпапулярнейшы ў гарадзенцаў пераезд праз польска-беларускую мяжу. Стаў сабе на трасе ўказальнік на гатэль ці бар ды зарабляй грошы. Ды і Ласасянка тут ці не найбольш шырокая: возера нагадвае. Сцены млына – грунтоўныя, глядзяць на ваду валунамі, толькі і чакаюць гаспадара…

Калі кажуць пра «Турыстычную Гарадзеншчыну» і розныя там «рэкрэацыйныя патэнцыялы», зазвычай, на ўвазе маюць замкі, палацы, пушчы, каналы… А што наконт меншых аб’ёмам, але не менш значных культурна і гістарычна аб’ектаў з ліку той жа прамысловай спадчыны?

На іх рэканструкцыю не патрэбныя шалёныя бюджэты, і прыбытак ад іх функцыянавання ў якасці маленькіх гатэляў ды рэстаранаў з няхай сабе адным музейным пакоем, зусім не эфемерны, як у выпадку з класічнымі музеямі.
Варта задумацца, не забываючыся пры гэтым, што млын не замак, таму кожныя кожныя гадоў пяць-сем нешта будзе  планава зносіцца, безнадзейна зарастаць смеццем і кустоўем або разбірацца гаспадарлівымі суседзямі на цэглу ды камяні з плоскімі шліфаванымі бакамі. Варта задумацца…

АК, belsat.eu

Tweet
Тэгі: Гарадзеншчына

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Беларуская мова

Дамалюй працяг: выйшла другая частка дзіцячага комікса «Не для чужых вачэй»

Выйшаў працяг прыгодніцкага комікса, выпушчанага ў падтрымку дабрачыннага праекта Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі А1 «Я бачу!». З 4 снежня другую частку гісторыі пра школьнікаў, іншапланецян і незвычайныя акуляры...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Такі жаніх нам ня любы». Беларускі ў нацыянальных строях выкацілі гарбуз да расейскай амбасады

Пэрформанс зладзілі актывісты кампаніі «Сьвежы вецер». Удзень 5 сьнежня да амбасады Расейскай Фэдэрацыі ў Менску дзьве дзяўчыны ў нацыянальных строях, якім дапамагаў хлопец, прынесьлі гарбуз, які паклалі...

valiancina_shauchenka
Мастацтва Тэхналогіі

Мінскі стрыт-арт «Будучыня» «ажыве» з дапамогай тэхналогій дапоўненай рэальнасці

У Мінску завершаныя работы па стварэнні ўнікальнага стрыт-арт праекта «Будучыня» на вуліцы Прытыцкага. Апошнія штрыхі ў цэнтральны фрагмент трыпціха яго аўтар – іспанскі мастак Slim (Слім Сафонт) – унёс у першыя дні...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

«Давайце канчаць з нацыянальным падзелам краіны». Як Андропаў спрабаваў ліквідаваць БССР

На носу очередные переговоры между руководителями Беларуси и России, фоном идут разговоры об угрозе суверенитету страны — пишет TUT.by. Между тем в первой половине 1980-х Москва уже рассматривала идеи...

Апошнія навіны

    Беларуская мова
    Дамалюй працяг: выйшла другая частка дзіцячага комікса «Не для чужых вачэй»
    Грамадства
    «Такі жаніх нам ня любы». Беларускі ў нацыянальных строях выкацілі гарбуз да расейскай амбасады
    Мастацтва Тэхналогіі
    Мінскі стрыт-арт «Будучыня» «ажыве» з дапамогай тэхналогій дапоўненай рэальнасці
    Гісторыя
    «Давайце канчаць з нацыянальным падзелам краіны». Як Андропаў спрабаваў ліквідаваць БССР
    Байнэт
    Адміністратары беларускіх суполак «УКантакце» падтрымалі заяву супраць інтэграцыі з Расеяй
    Замежжа
    «Ані літоўцы, ані беларусы ня кралі ў Польшчы ніякіх герояў», — польская тэлевядоўца
    Замежжа
    Дзмітрый Шэпелеў: "Я грамадзянін Беларусі. Я не грамадзянін Расіі"
    Грамадства
    Формула поспеху – «зваліць». Жанна Нямцова прэзентавала ў Мінску даследаванне аб настроях моладзі
    Маё права
    «Развод, і кухня папалам»
    Грамадства
    Драўлянага Вітаўта павінны былі ўсталяваць у Лідзе, але паставілі ў Гродне. І чаму не з’явіліся помнікі Каліноўскаму і Багдановічу
    Тэатр
    Арганізатары «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» запрашаюць гасцей мерапрыемства на эксклюзіўную прэм'еру «Караля Ліра»
    Афіша
    Ларп, выстава, выступ Пятра Клюева: як адзначаць Дзень народзінаў Максіма Багдановіча у Мінску
    Літаратура
    Стартуе дзясяты сезон прэміі "Дэбют". Дэдлайн падачы заявак – 31 студзеня
    Навіны "Будзьма!" Маё права
    Да чаго рыхтуецца беларускае войска? Закон “пра адтэрміноўкі” – верх айсберга
    Маё права
    “Правілы зносінаў з сабакамі”: як правільна і бяспечна стасавацца з хатнімі жывёламі

Афіша

  • 07.12

    Ток-шоў "Стасункі ў кібер-прасторы: правілы паводзінаў"

  • 12.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 06.12 11:00Фотавыстава "Магія дзікіх птушак"
  • 06.12 11:00Навагодні выставачны праект “Музей ёлачных цацак”
  • 06.12 17:00“Заўсёды гатовы, храбрствуючы...”. Мастак і вобраз. Прорысі і абразы XVIII–XIX стст.
  • 06.12 19:00Как джуниору попасть в крутой проект? Митап с командой проекта Leverice
  • 06.12 19:00«Галька»: нямое кіно+ жывая музыка
  • 06.12 19:00Нани Брегвадзе и Вахтанг Кикабидзе. Концертная программа «Из Грузии с любовью»
  • 06.12 19:00Кватэрнік ROSY BAND у Доме Коласа

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Мы зносілі страшыдла». 97-гадовы чыноўнік распавёў пра знос Фары Вітаўта ў Гродне
    • Чаго чакаць ад 8 снежня
    • Дзмітрый Шэпелеў: "Я грамадзянін Беларусі. Я не грамадзянін Расіі"
    • Толькі тату не кажы: Фільм Улады Сяньковай «II» выходзіць у пракат
    • Лявон Вольскі перазапісаў і намаляваў “Тры чарапахі”

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM