• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
16.03.2017 | Тэатр

Валянцін Елізар’еў вернецца ў Оперны тэатр

У канцы кастрычніка 2017 года славуты беларускі харэограф ажыццявіць у Нацыянальным оперным тэатры новую рэдакцыю балета «Спартак», у пачатку лістапада выступіць рэжысёрам канцэрта «Зоркі сусветнага і беларускага балета». Пасля сыходу Елізар’ева з тэатра гэта будзе яго першае супрацоўніцтва з калектывам, які ён узначальваў доўгія гады.

Валянцін Елізар’еў. Фота: Аляксандр Васюковіч, TUT.BY

30 кастрычніка 2017 года народны артыст Беларусі і СССР Валянцін Елізар’еў адзначыць свой 70-гадовы юбілей. Адзначыць гэтую дату вырашылі на высокім узроўні. Сёння, 15 сакавіка, у Міністэрстве культуры прайшло першае пасяджэнне аргкамітэта, прысвечанае юбілею. Вёў пасяджэнне міністр культуры Барыс Святлоў. Было вырашана, што Елізар’еў ажыццявіць у Оперным новую рэдакцыю свайго балета «Спартак».

Як распавёў Валянцін Елізар’еў, пры гэтым канцэпцыя спектакля застанецца ранейшай, бо «пастаноўка адбылася». Пры гэтым харэограф плануе ўвод у балет новых выканаўцаў, а таксама некаторыя змены ў харэаграфіі. Нагадаем, што прэм’ера «Спартака» адбылася ў 1980 годзе. З таго часу ён без перапынкаў ідзе ў рэпертуары, стаў візітнай карткай тэатра і пабываў на гастролях больш чым у 20 краінах свету. Акрамя таго, 2 лістапада на сцэне Опернага адбудзецца канцэрт «Зоркі сусветнага і беларускага балета». Аўтарам сцэнарыя і рэжысёрам выступіць сам Елізар’еў.

На пытанне, ці плануе тэатр запрашаць харэографа для іншых пастановак, Елізар’еў адказаў, што такое пытанне не ўздымалася. На пасяджэнні аргкамітэта абмяркоўваўся толькі яго юбілей.

Цікава, што яшчэ ў ліпені мінулага года ў адрас Аляксандра Лукашэнкі быў накіраваны ліст ад вялікага савецкага і расійскага харэографа Юрыя Грыгаровіча. Адрасат папрасіў кіраўніка дзяржавы вярнуць Елізар’ева ў Оперны тэатр. Адказу атрымана не было, але ў лістападзе 2016-га ліст Грыгаровіча апублікавала «Народная Воля». Па інфармацыі TUT.BY, вяртанне Елізар’ева магло быць звязана менавіта з рэакцыяй на тую публікацыю. Зрэшты, як пацвердзіў Валянцін Мікалаевіч, сябры аргкамітэту не рабілі сакрэту з таго, што выконваюць даручэнне прэзідэнта.

Нагадаем, што ў 1973 годзе 26-гадовы Елізар’еў стаў галоўным балетмайстрам Беларускага акадэмічнага тэатра оперы і балета, пазней стаў дырэктарам — мастацкім кіраўніком балетнай трупы. Елізар’еў зрабіў беларускі балет вядомым ва ўсім свеце. У 1996-м Валянцін Мікалаевіч быў удастоены звання «Лепшы харэограф года» і прэміі Benois de la Danse, заснаванай Міжнароднай асацыяцыяй танца, за харэаграфію балета «Страсці (Рагнеда)».

Елізар’еў сышоў з калектыву ў 2009 годзе. Тады завяршалася рэканструкцыя Тэатра оперы і балета. Планавалася, што Елізар’еў зойме пасаду дырэктара Нацыянальнага тэатра оперы і балета. Але яму была прапанаваная толькі стаўка «галоўнага балетмайстра». Як распавядаў харэограф, ён палічыў, што гэта «крыўднае запрашэнне ў маё юнацтва», бо Елізар’еў пачынаў працу ў тэатры з гэтай пасады.

Тлумачачы сваю пазіцыю, Елізар’еў адзначыў, што адмовіўся ад пасады галоўнага балетмайстра свядома: «Творчасць, вытворчасць і грошы існуюць непарыўна — гэта я зразумеў даўно. Ты павінен ведаць, што планаваць на будучыню, якія рэсурсы ў цябе ёсць. Калі гэта ўсё знаходзіцца ў розных руках, тады нічога талковага зрабіць нельга». З таго часу Оперны тэатр больш не супрацоўнічаў з харэографам.

Акрамя пастаноўкі «Спартака» і канцэрту зорак сусветнага балета да юбілею Елізар’ева запланаваныя і іншыя мерапрыемствы. 30 сакавіка ў 17.00 у Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1 — на тэрыторыі Палаца Рэспублікі) адкрыецца выстава «Валянцін Елізар’еў. Рэпартаж з гэтага часу». Працы фатографа Мікіты Фядосіка пакажуць харэографа падчас працы з артыстамі і студэнтамі, а таксама ў іншых жыццёвых сітуацыях. Уваход на выставу, якая будзе працаваць да 13 красавіка, свабодны.

Таксама плануецца выданне новай кнігі даследчыцы Юліі Чурко, прысвечанай творчасці Елізар’ева. На беларускім і расійскім тэлебачанні выйдуць новыя фільмы, якія раскажуць пра яго творчасць.

Дзяніс Марціновіч, tut.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу

У студзені 2021 года пісьменніца з Мінска Ілона Караваева, якая піша пад літаратурным псеўданімам Іаана Рыўз, купіла...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

«Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»

«Гісторыю, якая цяпер адбываецца, варта было запісаць вышыўкай», — кажа мастачка Руфіна Базлава. Зь мінулага лета...

valiancina_shauchenka
Кіно

Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Смеласць» («Сourage») патрапіў у праграму Берлінскага кінафестывалю

Берлінскі кінафестываль — адзін з трох вядучых кінафорумаў у свеце. І гэта адно з самых вялікіх міжнародных...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Асобная алімпіяда для Беларусі, Эрытрэі і М'янмы

Аляксей Гайдукевіч піша на budzma.by пра новыя магчымыя абмежаванні з боку Міжнароднага алімпійскага камітэта ў дачыненні...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу
    Мастацтва
    «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    Кіно
    Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Смеласць» («Сourage») патрапіў у праграму Берлінскага кінафестывалю
    Грамадства
    Асобная алімпіяда для Беларусі, Эрытрэі і М'янмы
    Грамадства
    Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    Грамадства
    Згуртаванасць і салідарнасць: чаму заўзятары байкатуюць беларускі футбол
    Гісторыя
    «Ліст 28-мі» альбо як Гарбачоў беларускую мову ратаваў
    Тэатр
    Сёння ў Купалаўскім плануюць паказаць «Паўлінку»
    Грамадства
    Крама нацыянальнай сімволікі Symbal.by цалкам спыніла сваю працу
    Гісторыя
    100 год таму ў Гродне працавала запалкавая фабрыка. Аб ёй усе забыліся
    Музыка
    Міліцыянты сарвалі здымкі гурту «Дай дарогу!» ў адным зь менскіх клюбаў
    Музыка
    10 натхняльных песень гэтай вясны
    Літаратура
    У «Кантэксце» — Віктар Слінка. Новы выпуск праграмы!
    Замежжа
    Беларус апублікаваў інфармацыю аб усіх вядомых пахаваннях суайчыннікаў у Чэхіі і Славакіі
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...

Афіша

  • 04.03 20:00Кірыл Кедук і Міхаіл Радунскі: анлайн-канцэрт класічнай музыкі
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Палацы Брэсцкай вобласці
    • Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    • У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM