• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
22.05.2017 | Літаратура

Вальжына Морт едзе: беларуска-амерыканская паэтка прылятае з ЗША прэзентаваць у Мінску новую кнігу

Беларуска-амерыканская паэтка Вальжына Морт прылятае з ЗША прэзентаваць у Мінску новую кнігу. Зборнік называецца «Эпідэмія ружаў» і складаецца з двух папярэдніх амерыканскіх выданняў і свежых вершаў. Урыўкі з «Эпідэміі» сама Вальжына зачытае 22 мая ў кнігарні «Логвінаў».

Фота: 34mag.net

Мы звязаліся з паэткай, каб распытаць пра апошнія навіны з яе жыцця.

«Наша Ніва»: Напярэдадні прэзентацыі вас рэкламуюць па-рознаму: «культавая, вострая» паэтка, «новая зорка» з «электрычнымі творамі» і гэтак далей. А вы самі як можаце сябе прэзентаваць? Хто такая сёння Вальжына Морт і ці моцна яна змянілася за апошнія гады?

Вальжына Морт: Такія вось вызначэнні вельмі прыліпаюць, становяцца клішэ і пустымі лэйбламі. У мяне няма патрэбы сябе прэзентаваць такім чынам. Хто сёння Вальжына Морт? Няхай за мяне адкажа Данііл Хармс: «Я высокого роста, неглупый, одеваюсь изящно и со вкусом, не пью, на скачки не хожу, но к дамам тянусь».

«НН»: Калісьці ў адным з інтэрв’ю вы казалі, што беларуская мова дапамагла вам быць несавецкім чалавекам, калі развальваўся Саюз, а цяпер, менавіта ў ЗША, чым яна вам дапамагае?

ВМ: Заставацца несавецкім чалавекам.

«НН»: Выкладаючы паэзію ў Карнельскім універсітэце, ці звяртаецеся вы калі-нікалі да беларускіх аўтараў, ці чытаюць там беларускае ўвогуле, і калі так, то што?

ВМ: Збольшага, я выкладаю толькі мёртвых аўтараў, а беларускіх класікаў у добрым перакладзе, на жаль, няма.

«НН»: Ці сачылі вы за «Еўрабачаннем»? Тут упершыню ад Беларусі паехаў гурт Naviband з песняй на беларускай мове. Я пытаюся, каб высветліць, як вы ставіцеся да вершаў, якія гучаць са сцэны? Ці можна гэта зваць паэзіяй?

ВМ: Я не магу аднесці гэта да паэзіі, але думаю, шмат хто можа.

Фота: 34mag.net

«НН»: Пра «што» і для «каго» ваш новы зборнік вершаў?

ВМ: Паэзія не можа быць «пра што» і «для каго», калі гэта толькі не для дзіцячай аўдыторыі. Тэма, на мой погляд, гэта ў паэзіі другаснае. У «Эпідэміі» даследуецца кроў, гісторыя, час, памяць, спадчына гвалтоўнай смерці. Яна складаецца з выбаркі з маіх дзвюх амерыканскіх кніжак і новых вершаў. Негледзячы на гэта, вершы размаўляюць адзін з адным. Я наогул не пішу асобных кніжак, а працую над сабранымі творамі.

«НН»: У сённяшняй плыні інфармацыі людзі нават навіны чытаюць праз сказ, а паэзія — гэта тая рэч, якая патрабуе часу і пераасэнсоўвання. Ці не згубім мы яе як запатрабаваны жанр? Навошта ўвогуле сучаснаму чалавеку вершы і што яны даюць?

ВМ: Гэта праблема людзей, а не паэзіі. Паэзія заўжды мела і будзе мець сваіх чытачоў.

«НН»: Якіх навін чакаць ад вас у бліжэйшы час? Чым вы будзеце займацца ў Мінску і ў ЗША?

ВМ: Наступны год я правяду ў Рыме, дзе, як і ў Мінску, буду чытаць, пісаць, шпацыраваць і слухаць оперу.

Для даведкі: Вальжына Морт — выкладчыца паэзіі Карнельскага ўніверсітэта. Лаўрэатка міжнародных літаратурных прэмій «Крышталь Віленіцы» (2004), Burda Poetry Prize (2008) i The Bess Hokin Prize (2010), прэстыжных амерыканскіх стыпендый Lannan Literary Fellowship (2010), Clampitt Fellowhsip (2016). Вершы паэткі перакладзены больш чым на дзесяць моў. Першы зборнік Вальжыны «Я тоненькая як твае вейкі» стаў бестсэлерам.

На прэзентацыі ўсіх чакае спектакль «Мова Х» эксперыментальнага тэатра «Галава-нага» паводле верша Морт «Беларуская мова», адказы на пытанні чытачоў і аўтограф-сесія. Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

А вось пакуль што адзін з вершаў для прынады.

Музыка саранчы

Чаго б я хацела?
Быць маленькай вяснушкай на носе ветру,
ехаць у машыне з адчыненым верхам
побач з мужчынам у сталым веку,
а хай і падлеткам.
І быццам усё, што было дагэтуль,
толькі мытня, за якою
гэтае лета.
Закінуў бог у мяне сэрца,
як у ваду манету,
і загадаў жаданне
і знік у паветры,
і засталося ўсё, акрамя веры.
І горы прыселі, як бегуны на старце,
і вецер уздымае іх зялёныя майкі,
а потым горы — гіганцкія чарапахі,
а потым ён прапануе мне развітацца.
Быццам колер ягонае скуры — гэта
дакладны колер сонца падчас змяркання,
і дарога выскоквае з-пад колаў,
як зграя саранчы, і нясецца ўдалеч.
І, быццам вейкі з божых вачэй,
падаюць зоркі — ярчэй, яшчэ!
І бог не паспявае з жаданнем,
а богу трэба — хутчэй! хутчэй!
І немагчыма заснуць з тым мужчынам,
з ім цела становіцца ўначы
музыкай саранчы.

Кацярына Карпіцкая, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»

Фармальны падыход. Прыйшоў яшчэ з СССР. Галачка стаіць, значыцца, усё зроблена. Насамрэч, можа быць усё, што хочаш — зроблена часткова, зусім не зроблена, але наяўнасць галачкі — упартая рэч, піша...

Апошнія навіны

    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM