Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае на краязнаўчую вандроўку па Беларусі “Пуцявінамі Драздовіча”.
Вандроўка адбудзецца 31 траўня 2009 году і пройдзе па наступным маршруце:
1. Глыбокае – Святатроіцкі касцёл XVIII ст., касцёл і кляштар кармелітаў XVII – XVIII стст., капліца Св. Іллі, калона ў гонар Канстытуцыі 1791 г., жылая і грамадзянская забудова
2. Задарожжа – касцёл Панны Марыі 1910 г. у неагатычным стылі
3. Гатаўшчына – сядзібава-паркавы комплекс Бжастоўскіх ХІХ ст.
4. Гарадзец – палацава-паркавы комплекс Плятэраў кан. XVIII – ХІХ стст.
5. Лужкі – касцёл Арханёла Міхаіла XVIII ст., царква Раства Багародзіцы 1794 г., сінагога ХІХ ст., вадзяны млын канца ХІХ ст., забудова мястэчка канца ХІХ – пачатку ХХ стст.
6. Германавічы – касцёл Аб’яўлення Панскага XVIII ст, палац Зрынь-Шырыных 1782 г., музей Язэпа Драздовіча, прыватная галерэя Ады Райчонак.
Ахвяраванне на вандроўку: 40 000 бел. руб.
Інфармацыйнае забяспечанне: Антон Астаповіч.
Вандроўка адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі”
Кантакт для запісу:
+375 29 111 73 32
+ 375 17 262 73 43
Запытаць Антона Астаповіча.
e-mail: astant@tut.by