• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
27.10.2016 | Літаратура Беларуская мова

velcom распачаў новы праект MOVABOX, каб змяніць уяўленне пра беларускую літаратуру

27 кастрычніка кампанія velcom абвясціла пра старт новага cацыяльна-культурнага праекта MOVABOX. Гэта маштабная ініцыятыва працягвае намаганні velcom, накіраваныя на падтрымку беларускай культуры, мовы і літаратуры. MOVABOX з’яўляецца працягам яшчэ адной ініцыятывы кампаніі – «Чытаем па-беларуску з velcom». У той жа час гэта асобны інтэрактыўны праект, які спалучае сучасныя магчымасці анлайн-камунікацыі і класічнае ўспрыманне друкаванай кнігі як каштоўнасці.

MOVABOX

Мэта праекта MOVABOX – пазнаёміць шырокую аўдыторыю з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі і іх творамі, прадэманстраваць, што беларускі літаратурны працэс разнастайны і цікавы ў міжнародным кантэксце. Праект будзе працягвацца каля 6 месяцаў. На гэты перыяд запланавана шмат разнастайных актыўнасцяў. MOVABOX аб’ядноўвае «дзіджытал» і «афлайн» часткі, – то бок актыўнасцi у інтэрнэце і чытанне сапраўдных кніг, абмен імі, сустрэчы з пісьменнікамі. Гэта тлумачыцца тым, што, нягледзячы на развіццё інфармацыйных тэхналогій, друкаваная кніга па-ранейшаму захоўвае статус безумоўнай каштоўнасці. У цэнтры ўвагі будуць знаходзіцца 4 творы нашых сучаснікаў, кожны з якіх ператворыцца ў асобны MOVABOX – унікальны набор, у які ўваходзяць кніга і звязаныя з ёй артэфакты.

MOVABOX

«velcom шмат гадоў актыўна ўжывае беларускую мову ў камунікацыі. Гэта і іміджавыя кампаніі, і сацыяльныя праекты ў сферы падтрымкі нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. Адна з такіх ініцыятыў – «Чытаем па-беларуску з velcom», мэта якой – пазнаёміць вучняў малодшых класаў з беларускімі пісьменнікамі і іх творамі, зацікавіць дзяцей родным словам. Да канца бягучага навучальнага года праект ахопіць усю Беларусь і ў агульнай колькасці каля 20 000 вучняў малодшых класаў. Але разам з тым мы вырашылі зрабіць наступны крок і звярнуцца да больш дарослай аўдыторыі – студэнтаў, маладых людзей. Мы ўпэўненыя, што беларуская літаратура ўжо сёння самадастатковая і здольная зацікавіць кожнага», – распавёў кіраўнік аддзела брэнд-менеджменту velcom Зміцер Курловіч.

Зміцер Курловіч

Знаёмства з абранымі творамі сучасных беларускіх аўтараў адбудзецца ў незвычайным фармаце: іх сюжэтныя хады, тэмы і героі будуць зашыфраваныя ў тых ці іншых сімвалах-артэфактах, набор якіх у камплекце з самой кнігай таксама будзе называцца MOVABOX. Атрымаць яго змогуць 20 шчасліўчыкаў, якiя пройдуць адпаведны тэст на сайце праекта www.movabox.by. Першы MOVABOX прысвечаны раману Людмілы Рублеўскай «Авантуры студыёзуса Вырвіча» – адной з частак серыі твораў аб падарожжах і прыгодах Пранціша Вырвіча ў жанры гістарычнага фэнтэзі. У 2015 годзе раман атрымаў званне Кнігі года па версіі беларускага ПЭН-центра.

«Мне прыемна выступаць у ролі ўдзельніка гэтага цікавага і патрэбнага праекта –  тым больш, у якасці першага аўтара – адзначыла пісьменніца Людміла Рублеўская. – Кнігі сучасных беларускіх літаратараў сапраўды вартыя таго, каб мець як мага больш новых чытачоў і прыхільнікаў. Паспрыяць гэтаму можа адноўленае ўспрыманне беларускай літаратуры, блізкае і зразумелае кожнаму. Я шчыра ўражаная тым новым візуальным увасабленнем маёй кнігі «Авантуры студыёзуса Вырвіча», якое атрымалася падчас працы над праектам, яно выдатна адлюстроўвае асаблівасці твора і разам з тым інтрыгуе. А што яшчэ трэба, каб зацікавіцца добрай кнігай?».

Людміла Рублеўская

Разам з кнігай «Авантуры студыёзуса Вырвіча» у склад першага MOVABOX увойдуць такія артэфакты, як набор для стварэння крышталя, мяшочак з манеткай, мапа падарожжа з налепкамі, нататнік з чорнымі старонкамі разам з ручкай, магніт з мястэчка Дракошчын, рэцэпт верашчакі. Кожны з гэтых прадметаў адсылае да той ці іншай старонкі кнігі, дзе быў выкарыстаны яе героямі.

Важным крокам на шляху да ажыццяўлення галоўнай мэты праекта MOVABOX – змянення ўспрымання сучаснай беларускай літаратуры – стала правядзенне даследавання яе вобраза сярод чытачоў. Каб выявіць тыповыя ўяўленні нашых сучаснікаў, кампанія velcom арганізавала спецыяльнае інтэрнэт-апытанне. Як паказалі вынікі даследавання, значная частка апытаных – 63,4% – ведаюць імены і творы сучасных беларускіх пісьменнікаў.  63% апытаных адказалі, што чыталі больш за 2-3 творы сучасных беларускіх аўтараў. 72,6% ўдзельнікаў апытання чытаюць кнігі беларускіх пісьменнікаў перыядычна, 14,9% і 11,9% рабілі гэта ў межах школьнай і ўніверсітэтскай праграм адпаведна.

Атрыманыя дадзеныя сталі асновай для стварэння графічнага ўвасаблення існуючага вобраза беларускай літаратуры. Праз 6 месяцаў кампанія velcom мае намер правесці яшчэ адно апытанне і высветліць, ці змяніліся за гэты час уяўленні чытачоў і як на гэта паўплываў праект MOVABOX.

5

«У гэтым вобразе беларускай літаратуры мы атрымалі «кропку адліку», у параўнанні з якой можна будзе ацэньваць вынікі MOVABOX, – выказаў меркаванне на прэзентацыі праекта тэлевядучы, акцёр, настаўнік ініцыятывы «Чытаем па-беларуску з velcom» Юрый Жыгамонт. – Цікава даведацца, як змянілася беларуская літаратура за апошнія дзесяцігоддзі, што адыйшло ў мінулае, а што засталося нязменным, што хвалюе сучасных аўтараў у параўнанні з іх папярэднікамі, і што аб гэтым думае чытач. Калі мы праводзім нашы заняткі  беларускай літаратуры ў школах, я бачу, як эмацыйна рэагуюць дзеці, як гараць іх вочкі. І я вельмі хачу, каб праект MOVABOX  таксама «запаліў» вочы ў людзей больш сталых».

bel_lit-1

bel_lit_all-1

MOVABOX – новы праект velcom, накіраваны на падтрымку беларускай культуры. Дзейнасць у гэтым напрамку з’яўляецца важнай часткай карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі. Сярод адметных праектаў – адукацыйная ініцыятыва «Чытаем па-беларуску з velcom», праект «Музей дзецям з velcom» сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем, цыкл «1000 музеяў Беларусі» і іншыя. Партнёры праекта – Budzma.by, Kniharnia.by і «Мова Нанова».

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы” для...

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

Апошнія навіны

    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM