• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
02.07.2018 | Афіша

Ужо сёння! Віцебская “KARTONKA”: музыка, мастацтва, маладосць

Новы гарадскі фэст KARTONKA публікуе поўную праграму актыўнасцей. Кульмінацыяй вечара 2 ліпеня ў Віцебску стане выступ гуртоў NIZKIZ, Bez.Not, Нагуаль  і De Puta Madre Banda.

KARTONKA

2 ліпеня ва ўнутраным двары карданажна-паліграфічнага камбіната “Пакроўскі”, вул. Пакроўская,5 з 12:00 і да самай ночы маладыя гарадскія актывісты зладзяць культурную “акупацыю” на тэрыторыі амаль у 1500 кв.м.

“Ідэя правядзення фэста KARTONKA ўзнікла ў выпускнікоў нашых адукацыйных курсаў “Віцебскі арнамент” Наташы Дагіль і Сашы Канашонка і мы з радасцю паспрабавалі дапамагчы ім у рэалізацыі маштабнай падзеі. – распавядае Уладзімір Булаўскі, адзін з каардынатараў “Віцебск для мяне”.  – Да арганізацыі фэста ўжо спрычыніліся дзясяткі людзей і ініцыятываў, асабліва хочацца адзначыць “Аліварскі квас”, які стаў генеральным партнёрам фэста, ГКК “Будзьма беларусамі!”, непасрэдна адміністрацыю  карданажна-паліграфічнага камбіната “Пакроўскі” і кіраўніцтва Віцебскага гарвыканкама. У чым галоўная ідэя фэста? Быць свабодным у праяўленнях сваёй творчасці: ад мастацкіх праяваў да выбару лакацыі для нашых актыўнасцей. Мы разлічваем, што ініцыятыва атрымае станоўчы водгук у жыхароў гораду і, перш за ўсё, суседніх вуліц, і з часам ператворыцца ў вялікі мастацкі форум”.

Тэрыторыя правядзення фэста KARTONKA будзе падзелена на 9 зонаў актыўнасцей і будзе размеркавана па часе на ўвесь дзень. Яна будзе ўключаць наступныя часткі: адукацыю, кіно, маркет (кірмаш ад майстроў hand-made і творчых аб’яднанняў), мастацкую выставу і арт-аб’екты, фудкорт з вулічнай ежай, музычную сцэну, дзіцячую зону і зону адпачынку, адмысловая пляцоўка для актыўнасцей ад “Аліварскага квасу”, а перад фабрыкай на вул. Красіна будзе месціцца пляцоўка для віцебскіх ды-джэяў і танцавальных  майстар-класаў.

Дзве галоўныя адметнасці фестываля – ён будзе безалкагольным і плануецца вольны ўваход для ўсіх жадаючых.

Падрабязную праграму фэста глядзіце ніжэй, а за навінамі можаце сачыць на афіцыйных старонках KARTONKI: VK і FB.

Гарадскі моладзевы фэст KARTONKA : УВАХОД ВОЛЬНЫ! 2.07  / вул. Пакроўская, 5 / двор Карданажнага камбіната / 12:00 – 00:00. Інфалінія +375259508191

KARTONKA3

Праграма фэста KARTONKA:

12:00 – 20:00 – маркет (кірмаш ад майстроў hand-made і творчых аб’яднанняў);

12:00 – 22:00 – фудкорт з вулічнай ежай, квасам і іншымі смачнасцямі;

12:00 – 20:00 – пляцоўка для ды-джэяў і танцавальных  майстар-класаў

13:00 – 17.00 – дзіцячая пляцоўка з мастацкімі майстар-класамі, аніматарамі і “Літаратурнай Масла(е)ніцай” – з Аленай Масла і інтэрактыўным тэатрам нечаканых гісторый – з Васілём Дранько-Майсюком;

12:00 – 22:00 – мастацкая выстава і арт-аб’екты ад віцебскіх мастакоў і праекта F33;

13:00 – 20:00 – адмысловая пляцоўка для актыўнасцей ад “Аліварскага квасу”.

Адукацыйная пляцоўка:

13:30 – “Искусство портить(?) стены: формы стрит – арта и его особенности на постсоветском пространстве” – мастацтвазнаўца Марына Карман;

15:00 – “Як увязацца ў вандроўку на выжыванне? Натхняльная гутарка на прыкладзе Мангольскага ралі” – вандроўнік Барыс Нікалайчык;

16:00 – “Не то и не так. Артист как техническая ошибка”

– разважанні пра наяўную культурную сытуацыю., культуролаг Максім Жбанкоў.

Музычная пляцоўка:

17.30 – 21:30 – з удзелам гуртоў  De puta madre banda ( Віцебск), Нагуаль (Мінск), Nіzkiz (Магілёў) Bez.Not (Магілёў).

Кінапляцоўка:

22:00 – упершыню ў Віцебску – паказ паўнаметражнага “Вакол Беларусі на роварах”. Прэзентуе адзін з аўтараў фільма Барыс Мікалайчык;

23:30 – караткаметражная праграма ад кінафэста Cinema Perpetuum Mobile.

У праграме магчымыя змены. Уваход на мерапрыемствы бясплатны.

Генеральны партнёр фестываля “Аліварскі квас”. Фэст праводзіцца пры падтрымцы СКУ “Віцебск для мяне”, ГКК “Будзьма беларусамі!”, Аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама, ААТ “Карданажна-паліграфічны камбінат “Пакроўскі”. Афіцыйны іфапартнёр gorodvitebsk.by

Паводле арганізатараў

 

 

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM