• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
19.09.2018 | Кіно

Віктар Дашук: кінематограф грамадскага болю

Кінарэжысёр Віктар Нічыпаравіч Дашук, якому 16 верасня споўнілася 80 гадоў, – жывы класік нашага кіно, які беларускае дакументальнае кіно зрабіў сродкам калектыўнае споведзі, трыбунай грамадскага болю, праўдзівым люстэркам дабра і зла.

Рэжысёр нарадзіўся ў вёсцы Валокі Хойніцкага раёну. У Беларускім дзяржаўным універсітэце ён вывучыўся на журналіста, а на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве засвоіў рэжысёрскую прафесію. Ягоным настаўнікам быў адзін з заснавальнікаў савецкага кінаавангарду і эксцэнтрыкі Леанід Траўберг, а курс рэжысуры выкладаў Андрэй Таркоўскі.

Прафесія дакументаліста патрабуе акрэсленай чалавечай і грамадскай пазіцыі, патрабуе праніклівай здольнасці адчуваць і слухаць іншага чалавека – і быць гранічна сумленным, калі чалавек мастак, а не маніпулятар.
Героі фільмаў Віктара Дашука гавораць і спавядаюцца рэжысёру. Яны гавораць пра спаленыя вёскі, чаму былі сведкамі («Я з вогненай вёскі»), пра свой жаночы досвед вайны, які не ўпісваецца ў бравурныя гераічныя апавяданні («У вайны не жаночы твар», над фільмам у якасці сцэнарысткі працавала Святлана Алексіевіч). Яны прыслухоўваюцца да вечнасці, гісторыі і народу («Дзевяноста шостая восень», «Васіль Быкаў. Узыходжанне»). Дарэчы, Дашук двойчы зрабіў Быкава героем сваіх стужак: у 2005 годзе выйшаў яшчэ фільм «Жаўнер Васіль Быкаў»).
Траўмы народу, боль і полымя ўвайшлі ў фільмы, прапушчаныя праз сэрца рэжысёра.
На дакументальнае кіно ўсё яшчэ часам глядзяць, як на нешта побытавае і рэчыўна-матэрыяльнае. У Дашука камера паказвае рухі душы, сненні – і тое закаркаванае, нямотнае, што спрабуе выгаварыцца. Дасягае ён гэтага, удумліва слухаючы чалавека – і далікатна выкарыстоўваючы рапід, калі старая хроніка пачынае «распакоўвацца» і выдаваць схаваныя сэнсы.
Гэтая «распакоўка» дазволіла ўбачыць вайну, як вязкі кашмарны сон, праз які прайшла крохкая і мужная кабета, але гэты ж самы прыём на мяжы 90-ых гадоў прымусіў нас зазірнуць у вочы пачварам.
У «Віцебскай справе», якая так і не была шырока паказаная беларускаму гледачу, расказваецца пра савецка-гулагаўскую Феміду, якая забівае нявінных грамадзян – і пра маньяка Міхасевіча, сваяка гэтай згубнай Феміды. Маньяк марудна і вязка аблізвае губы, усміхаецца, спадзяецца на вечнасць; і гэта чыстае зло на экране.
Зло сацыяльнае, зло з кайданкамі, турмамі і дубінкамі было ясна і недвухсэнсоўна паказанае ў пазнейшых фільмах Дашука (ягоныя стужкі «Ноч доўгіх нажоў» 1998 года і «Рэпартаж з клеткі для трусоў» 2000-га, забароненыя ў Беларусі). У кадрах ужо няма такіх моцных гераінь, як у ранейшых стужках, рэжысёр гаворыць сам – адзін супраць зла.
Дашук выступіў у друку з рэзкай крытыкай аўтарытарных парадкаў, што ўсталяваліся ў краіне. Уладатрымальнікі адпомсцілі: Заслужанага дзеяча мастацтваў і Народнага артыста краіны – зрабілі неназывальным.
У 1989-1993 гадах Віктар Дашук кіраваў майстэрняй у Акадэміі мастацтваў. Рэжысёры Віктар Аслюк і Галіна Адамовіч – ягоныя зорныя вучні, рэжысёркай з адметным почыркам з’яўляецца і ягоная дачка Вольга Дашук.
Віктар Дашук – беларускі майстар кінематографу, кінатрыбун грамадскага болю і непрагавораных сноў, Настаўнік і Чалавек.
Андрэй Расінскі, Новы Час
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM