• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
17.10.2018 | У краіне Літаратура

Марціновіч: “Я не змагар і не люблю сабак”

Віктар Марціновіч прэзентаваў у Гродне новы раман “Ноч”, крытыкаваў гаджэты, раіў наноў авалодваць тэхнікай чытання і трошкі мацюкаўся.

Вечар аўторка, этнакрама “Цудоўня” ў цэнтры старога Гродна. Чутно, як за шклянымі дзвярыма праносяцца легкавікі ды тралейбусы. Усярэдзіне за пару хвілін да прэзентацыі ўсе месцы ўжо занятыя, а тым, каму не хапіла, давядзецца стаяць найбліжэйшыя паўтары гадзіны.

Віктар Марціновіч пачынае з ёмістага маналога пра кнігу – нічога лішняга, агульнае апісанне атмасферы і эстэтычнай канвы. “Ноч” – гэта пра сусвет, у якім аднойчы не ўзышло сонца, пануе вечная цемра, вечны лістапад, вечнае “каля нуля”: такі сабе постапакаліптычны “дзень сурка” альбо “ноч сурка”.

Марціновіч: “Як і любая фантастыка, гэты раман не пра будучыню, а пра свет, у якім жывём мы. Пра змрочныя часіны, у якія спрабуеш дачакацца світанку… Чытаючы навіны на Tut.by, я шмат чаго не разумею, той жа свет нашмат больш зразумелы, нават прыцягальны. Паверыць у свет “Ночы” прасцей, чым у свет Tut.by…”

З аповеду аўтара ўяўляецца ландшафт у стылістыцы “Пікніка на ўзбочыне” Стругацкіх ці “Метро-2033”. Галоўны герой ідзе змрочным краем да дзяўчыны, сустракаючы па дарозе розных персанажаў, якія ў выніку катаклізму былі змушаныя змяніць сацыяльныя ролі. Напрыклад, былога чыноўніка, які размаўляе на трасянцы, прадаючы мёд.

“А адкуль там мёд? Адкуль пчолы, калі няма сонца?..” – нясмела шэпча дзяўчына з задніх шэрагаў. Хлопец побач разводзіць рукамі, а пытанне да аўтара так і не далятае.

Марціновіч працягвае тэму двух паралельных сусветаў, аб’яднаных у кніжцы, якія нібы і не судакранаюцца, але насамрэч выцякаюць адзін з аднаго:

Марціновіч: “На момант, калі я пісаў гэтую кнігу, жывучы за мяжой, для мяне гэта было ўцёкамі ад навінаў. Цяпер я разумею, што той свет – проста люстэрка Беларусі. Гэта выпрабаванні, якіх хапае і ў нас на кожны дзень. Напрыклад, у мяне ёсць эпізод, калі галоўнага героя, які ідзе да сваёй дзяўчыны, спрабуюць сілком ажаніць. Па-мойму, гэта цалкам беларуская сітуацыя, рэальная для якога-небудзь горада-зэро.”

Марціновіч увесь час гаворыць надзвычай ціха, нават калі яго ахопліваюць эмоцыі (расказваючы пра водгукі на ягоную п’есу “Бона Сфорца”, аўтар нават мацюкнуўся). Добра чуваць пстрыканне фотаапаратаў, чыесьці крокі з суседняга памяшкання, вокліч “Насця!” з вуліцы, нават характэрны шоргат пласцінкі з таблеткамі, якую раскалупвае дзядуля, што завітаў на прэзентацыю. Ціхі голас – выдатны спосаб, каб цябе слухалі.

Марціновіч: “На гэты раман я змарнаваў мінулае лета. Не чатыры-пяць тыдняў, як раней, а цэлае лета: ад ранку да глыбокай ночы. Я пачаў яго ненавідзець… мабыць, чым старэйшы робішся, тым мацнейшы голас унутранага рэдактара: маўляў, гэта ўжо было, і гэта было, а так нельга… Марыў толькі паехаць з намётам на пару дзён на возера, але пісаў”.

Паводле Віктара, яму паступалі прапановы наконт друку “Ночы” ад рускіх выдавецтваў першай катэгорыі, але ён адмовіўся: важна, каб раман спярша ўбачыў свет на роднай мове, а пасля, праз шэсць-восем месяцаў ці нават год, можна і па-руску.

Чаму наогул кніга выйшла на паперы? “А на чым чытаць, калі гаджэты згаснуць?” – іранізуе Марціновіч, зноўку адсылаючы да рэаліяў “Ночы”. У працэсе дыскусіі, нібы цені мінулага, паўстаюць персанажы з мінулых кніг аўтара, напрыклад, Яся з “Возера радасці”:

Марціновіч: “Шмат хто казаў, што Яся – “сапля”, падпарадкоўваецца і скараецца рэчаіснасці. Герой “Ночы” зусім іншы, гэта хэмінгуэеўскі ці лонданаўскі персанаж, моцная асоба. Адначасна гэта не я, калі што. Я не змагар і не люблю сабак (смяецца). Разам з тым, хто ж створыць героя, калі не аўтар?”

У канцы, перад аўтограф-сесіяй, Марціновіч настойліва раіць чытаць кнігу, бо кніга менавіта для таго створаная. Узяць аўтограф і паставіць на паліцу недастаткова:

“Феномен нашых дзён – гэта чалавек без часу, пра гэта пісаў яшчэ Хайдэгер. Гаджэты, у якіх мы заліпаем, крадуць энергію і час. Кніга вяртае і запавольвае яго… Таму я раю кожнаму зноў авалодаць тэхнікай чытання, бо менавіта час робіць нас людзьмі”, – рэзюмуе Марціновіч.

 

 

Алесь Кіркевіч, фота Аляксандра Саенкі


Tweet
Тэгі: Горадня

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Адукацыя

У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

У Польшчы пачала дзейнасьць дыстанцыйная адукацыйная плятформа «Беларуская акадэмія», паведамляе Свабода. Акадэмія ажыцьцяўляе навучаньне на беларускай і расейскай мове паводле балёнскага працэсу з наступнай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?

Радаснай навіной у фэйсбуку падзялілася дачка Юліі Слуцкай Аляксандра: ёй прыйшоў першы ліст ад мамы. Хоць Юлію Слуцкую — вядомага медыяменеджара і стваральніцу беларускага Прэс-клуба — затрымалі...

valiancina_shauchenka
Краіна

На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота

Фатаграфіі і відэа ідэальна роўнага ледзянога кола на рацэ Лясная ў Камянцы разлятаюцца па сацсетках, перадае Наша Ніва. Людзей здзіўляе гэта незвычайная прыродная з’ява: мала таго,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы

Пасля нядаўняга скандалу з WhatsApp, звязанага з абноўленай палітыкай прыватнасці дадзеных карыстальнікаў і перадачай іх у Facebook, мессенджер Telegram пачаў імкліва набіраць новых карыстальнікаў....

Апошнія навіны

    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM