• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
06.12.2016 | "Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Маркес у падарунак

Я доўга вагаўся, ці варта распавядаць гэтую гісторыю, бо, здаецца, тут нешта вельмі асабістае. Але нарэшце прыйшоў да высновы, што трэба дзяліцца прыгажосцю, якую вывальвае на цябе жыццё.

Тым больш што пасля майго мінулага тэксту пра Гародню магло падацца, што я не шаную гэты цудоўны горад. Але мой скарб — як бы з яго ні праглядала сапраўднае, нябачнае, гарадзенскае жыццё — зусім не пра Гародню. Ён пра Габрыэля Гарсія Маркеса.

Перад пачаткам нашай сустрэчы, прысвечанай “Возеру Радасці” да мяне падышоў густоўна апрануты чалавек, які вельмі ўрачыста сказаў, што чытаў мае раманы, што сачыць за маёй пісанінай і што на знак павагі хацеў бы зрабіць мне незвычайны падарунак.

Тут трэба зазначыць, што я ў той момант вельмі хваляваўся перад сустрэчай з чытачамі, таму слухаў незнаёмца, думаючы пра тое, як і што казаць. Мой суразмоўца тым часам тлумачыў нешта вельмі незвычайнае — пра тое, што ў 1980-я ён удасканальваў сваю іспанскую мову і выпісваў для таго газету Diario de la juventud cubana — веснік кубінскай рэвалюцыйнай моладзі. І ў гэтай газеце аднойчы было апублікаванае апавяданне Маркеса. Яно так уразіла майго суразмоўцу. што ён адклаў газету і ўзгадваў пра тое апавяданне ўсё астатняе жыццё.

— Дык вось, пэўны час таму я паспрабаваў адшукаць тое апавяданне ў рускамоўных зборах твораў Маркеса. І не знайшоў. Але выйшаў на апавяданне з аналагічнай назвай, El avión de la bella durmiente, значна даўжэйшае і не такое раскошнае. І таму я вярнуўся да падшыўкі і пераклаў той, першы, варыянт для вас. І далучыў да пакунка той, што выйшаў пасля, — з гэтымі словамі ён падаў мне файлік з друкаванымі паперамі і сканамі зжаўцелых газетных старонак, і мы абодва пайшлі ў залу.

Пасля мы яшчэ крышачку перамовіліся на аўтограф-сесіі, але я праз вялікую колькасць пераездаў ды мітусні хутка пра падарунак забыўся. І вось у метро, калі з’явіліся вольныя 20 хвілін, я згадаў пра пакунак і палез па старонкі. Мне спатрэбілася два прыпынкі, каб прачытаць тэкст. І яшчэ дванаццаць прыпынкаў, каб яго абдумаць. Я выйшаў з вагона і зразумеў, што я на канцавой, “цягнік далей не ідзе, калі ласка, пакіньце вагоны”.

Калі каротка, гэта было падобна на статус у фэйсбуку. Вандроўны Маркес ляціць з Парыжа ў Нью-Ёрк і сустракае маладую дзяўчыну ў рысіным паліто, у блузцы “з амаль нябачнымі кветкамі” і раптам разумее, што яна самая прыгожая з тых, каго ён бачыў у сваім жыцці. Ён даверліва распавядае, як яна села поруч з ім і як вокамгненна ахінула сваё месца аўрай утульнасці, расклаўшы пад рукамі рэчы, якія могуць ёй прыдацца. Маркес адчуў сябе жыхаром яе дому. Пасля гэтага яна замовіла вады, выпіла дзве таблеткі і загадала сцюарду не турбаваць яе ўвесь пералёт.

І далей выбудоўваецца сюжэтны цуд. Паміж Маркесам і прыгажуняй нічога не адбываецца, але ён глядзіць на “цені сненняў што танцуюць на яе вейках”, і згадвае іншую гісторыю, не меней прыгожую. У суплёце гімну жаночай прыгажосці, пачынае пульсаваць дынаміка настолькі прыгожая, што я не ўяўляю, яе ён змясціў яе на трох старонках.

Пры гэтым допіс на кожным сваім павароце падкрэслівае: гэта пра жыццё, а не пра нейкіх умоўных герояў. Часам класіку быццам не хапае цярплівасці выказаць свае думкі больш выкшталцона, чым фразай “я заўсёды лічыў, што няма ў прыродзе нічога прыгажэйшага за прыгожую жанчыну”, але гэта толькі падкрэслівае ўзрушаны стан наратара. Гэта шарм гісторыі, выпадкова падслуханай у кавярні.

Самае галоўнае, апякло мяне згадкай, я — хіба не адзіны чытач гэтага апавядання ў Беларусі: на рускую гэтая кароткая версія не перакладалася. Пасля я праглядаю другі твор, які сёння паўсюдна ўключаны ў хрэстаматыі ды зборы твораў, і разумею ўсю каштоўнасць гэтага падарунка. Той, другі, тэкст быў звычайнай навелай, дзе аўтар надзейна схаваны за дыялогі, якіх ніколі не было.

У першай, газетнай, не “белетрызаванай” версіі Маркес гаварыў з чытачом менавіта з інтанацыяй разгубленай горычы, якой і трэба распавядаць пра самую прыгожую дзяўчыну на зямлі, з якой ты так і не пазнаёміўся.

Канечне ж, я знайшоў візітоўку. Канечне ж, выявілася, што мой суразмоўца — паважаны чалавек, Уладзімір Пятровіч Удавічэнка, дацэнт кафедры фармакалогіі, аўтар капітальных навуковых прац у галіне. Я вокамгненна звязаўся з Уладзімірам Пятровічам і горача падзякаваў яму за інтэлектуальную асалоду. Цяпер мы сябры па ліставанні, абмяркоўваем Генры Мілера і Борхеса.

Я з гэтай гісторыі раблю тры высновы.

Першае — у Беларусі да халеры інтэлігентных, начытаных людзей. І той факт, што глыбокая размова пра літаратуру знікла з буйных медыяў, а тоўстыя часопісы адышлі ў нябыт, не ёсць прыкметай смерці чалавека разумнага. Ён побач з намі, недзе там, за суседскай сценкай, перакладае Маркеса адзіным у свеце перакладам.

Другое — перакладчык, які здольны канвертаваць прыгажосць з аднаго моўнага коду у другі моўны код, у сітуацыі перавытворчасці напісаных тэкстаў робіцца постаццю ці не больш важнай за аўтара. Бо ён ёсць сапраўдным менеджарам плыняў сэнсу, ён кантралюе ўсе транзакцыі з культуры ў культуру.

І, нарэшце, трэцяе: у працы над любым тэкстам варта ведаць, дзе паставіць кропку, каб не даць словам сапсаваць тыя светлыя плямы сэнсаў, што праглядаюць па-за недагавораным.   Што і спяшаюся выканаць.

 

Віктар Марціновіч

Глядзіце таксама:

Габрыэль Гарсія Маркес. Невядомы варыянт апавядання “Самалёт спячай прыгажуні”

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»

Фармальны падыход. Прыйшоў яшчэ з СССР. Галачка стаіць, значыцца, усё зроблена. Насамрэч, можа быць усё, што хочаш — зроблена часткова, зусім не зроблена, але наяўнасць галачкі — упартая рэч, піша...

Апошнія навіны

    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM